Лода
| Лода лац. Łoda | |
| Lodo | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Лота, Лот, Лёт, Лоць |
| Зьвязаныя імёны | Лодзейка, Лобарт, Лодальд, Лодвік, Лодвін, Лодар |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Лода» | |
Лода (Лёда), Лота (Лот, Лёт, Лоць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хлода, Лода або Лота, пазьней Лёдэ або Лёт (Chlodio, Lodo, Lotto, Lode, Lott) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова хлод- (лод-, лот-) паходзіць ад германскага hluþa, hluda 'слаўны'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Лодзейка (Лоцейка), Лобарт, Лодальд, Лодвік (Людвік), Лодвін (Лотвін), Лодар (Лотар). Адзначаліся германскія імёны Hlodico (Lotichius), Lobert, Lodoald, Lodwich, Lodwin, Loder (Lotar).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Lodo (Lod[3]), Lodgierz, Lodewicus (Lodwich, Lodwig, Łodwig, Lodwik, Łodwik, Ludewicus, Ludewig, Ludwich, Ludwig, Ludwik)[4].
У 1644 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Sigismundus Lothus, Regiomontanus Borussus[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Лоть Васковичъ (1567 год)[6]; quae Otto Lode possidebat (4 сакавіка 1585 году)[7]; Józef Łotowicz… Baltromiey Łotowicz… Mikołay Kłodziewicz (1688 год)[8]; domek Lotowicza (1690 год)[9]; Łodzie (1744 год)[10]; Agata Lodowicz (1777 год)[11]; Lotowicz (29 студзеня і 22 лістапада 1778 году)[12]; Georg. Lodowicz (1831 год)[13][a].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Тыльман Лёдэ (Tylman Lode) — рыцар з Інфлянтаў, які ўпамінаецца ў 1436 годзе[18]
- Ян Лёдэ (Jan Lode) — кракаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1439 і 1456 гадох[19]
- Адам, Павал, Мацей, Тарас і Мікалай Лоды — жыхары вёскі Пярэжараў, якія ўпамінаюцца ў 1776 годзе[20]
- Ігнат Латовіч — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1787 годзе[21]
- Антон Ладовіч — праваслаўны з Панявескага павету, паранены ў Першую сусьветную вайну[22]
Латовічы (Łotowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[23].
Лёды (Лёты) — літоўскі шляхецкі род[24].
Лоты — літоўскі шляхецкі род[25].
На 1902—1906 гады існавалі фальварак і вёска Лотаўшчына ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[26][27].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 849.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 164.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 359.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 165.
- ↑ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 463.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 877.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 71 (1585—1586). — Vilnius, 2008. P. 29.
- ↑ Obst J. Rachunki miasta Wilna // Litwa i Ruś. Z. 7—9, 1913. S. 111, 136—137.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 46.
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Ławryszewo (gr.-kat., prawosł.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ L, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ↑ Hałaburda M. A. Diecezja żmudzka w 1830 roku w świetle schematyzmu na 1831 rok (1). Schematyzm – edycja źródła // Textus et Studia. Nr. 2 (34), 2023. S. 273.
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 4. — Rzeszów, 2001. S. 41.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 83.
- ↑ Parafia olkienicka, Genealogia Wileńszczyzny
- ↑ Parafia podborska, Genealogia Wileńszczyzny
- ↑ Szybkowski S. Elita rycerska krzyżackich Prus w świetle listy gwarantów pokoju brzeskiego z 1436 r. Próba charakterystyki // Studia z Dziejów Średniowiecza. T. 26, 2023. S. 266.
- ↑ Katalog testamentów z krakowskich ksiąg miejskich do 1550 roku. — Warszawa, 2017. S. 76, 101.
- ↑ Яўген Анішчанка, Пережиры инвентарь 1776 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 13 сьнежня 2018 г.
- ↑ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ↑ Именной список №1047 убитым, раненым и без вести пропавшим солдатам. — СПб., 1914. С. 16751.
- ↑ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 632.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Л, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Літоўская шляхта, Генэалёгія Лычкоўскіх
- ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 275.
- ↑ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 167—168.