Таль (імя)
Таль лац. Tal | |
Talo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Тала, Дала, Даль |
Вытворныя формы | Тола |
Зьвязаныя імёны | Талейка, Таліла, Дальна, Талюш, Талівойша, Дальман, Талімонт, Талмут, Таліят |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Таль» |
Таль, Тала (Дала, Даль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тала або Таль, пазьней Даль (Talo, Tallo, Thal, Dahl) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова тал- (дал-) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[3] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[4][a]. Такім парадкам, імя Таль азначае «дасьціпны»[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Талейка (Талка), Таліла, Дальна (Дален), Талюш, Дальман, Талімонт (Талімунт), Талмут. Адзначаліся германскія імёны Taleke (Talke), Thalilo, Dalina (Dallen), Talsche, Dalman, Talamundus, Talmut.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Tal, Talk (Talka), Talijan[7], Dalbert (Dolbert), Dalwin[8]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавалі імёны Даліка і Далюш: Dalico (1448 год), Dalusch (1349—1360 гады)[9].
У Прусіі адзначалася імя Dalite[b][11]. Апроч таго, у Прусіі бытавалі прозьвішчы Thal[12] і Dahl[13].
У Латгаліі гістарычна бытавала імя Talibaldus (Thalibaldus)[c][16].
Германскія імёны Tale і Talke гістарычна бытавалі ў Рызе[17].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в людеи наших Бряславского повета, Уколское волости на имя у Михна, а в Юнча Талевичов (29 траўня 1514 году)[18]; а в Станка Талевича чоловека его отьчизного (9 чэрвеня 1517 году)[19]; пан Юрьи Мацькович Талевич (да 1525 году)[20]; Товтько Талевичъ[21], Матеи Талевичъ[22] (1528 году); Таля Павлович (1537 год)[23]; Pilip Taliewicz (1558 год)[24][d].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Станька Талевіч — баярын Ўпіцкага павету, які ўпамінаецца ў 1517 годзе
- Тоўтка Талевіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мацей Талевіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Лявон Талевіч — жыхар мястэчка Кублічаў (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1791 годзе[45]
Талі (Tal) — прыгонныя зь вёсак Куцькаў і Патрэбічаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[46].
Талевічы і фон Талі — літоўскія шляхецкія роды[47].
Дала-Федаровічы — літоўскі шляхецкі род[48].
Далёвіч (Dalowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[49].
На гістарычнай Случчыне існуе вёска Таль, на гістарычнай Слонімшчыне — Талявічы, на гістарычнай Ковеншчыне — Талішкі, у гістарычнай Прусіі — Дальгайм.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -дал- зь летувіскай мовы, а для іменнай асновы -тал- за найбольш адэкватнае тлумачэньне прызнае tolì 'далёка'[5] (фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[6])
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Talto[10]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Dalbaldus[14], пазьнейшае Talbald[15]
- ^ Таксама:
- Талюн (адзначалася германскае імя Tallon[25]): Ігнаці, Каятан, Юзэф і Пётар Талюны (Talun) — уладальнікі гаспадарак у Пашыльлі каля Рэшы на 1936 год[26];
- Талут, Талуць (адзначалася германскае імя *Tellitus[27]): Taluttendorfe (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[28]. Талуці — літоўскі шляхецкі род[29];
- Таланд, Таланта (адзначалася старажытнае германскае імя *Dalandus, пазьнейшае Dalant[30]): Борисъ Толаньдинич, дьякъ городьскии (7 студзеня 1487 году)[31], Tałanta (1811 год)[32];
- Тальвід (адзначалася германскае імя Thiälvidh-[33]): у 1614 годзе ва Ўпіцкім павеце ўпамінаўся возны Мікалай Габрыялавіч Талвід (Толлвид)[34];
- Дальгед: Parafia Daugieliska… Dalgiedy (1784 год)[35]
- Талар (адзначалася старажытнае германскае імя Dealher[1], пазьнейшае Thaler[36]): Marianna Talar (1825 год)[37], Таларовіч або Таляровіч (Talarowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[38];
- Талянг: у 1594 годзе ўпамінаўся расенскі зямянін Урбан Пятровіч Талянг (Таллянг)[39];
- Тальмін, Дальмін (адзначалася германскае імя Tallman[40]): Albertus Talmynovycz (30 ліпеня 1501 году)[41], Albertus Talminowicz (20 траўня 1503 году)[42], выменила передъ нами Сенька Толминовича (31 сакавіка 1517 году)[43], Талмин Можримович… Добко Далминович (1538 год)[44]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 399—400.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 22—23.
- ^ toli̇̀, Lietuvių kalbos žodynas
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 582.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 30, 264.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 453.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 64.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 22.
- ^ THAL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ DAHL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 64.
- ^ Picard M. Dictionary of French Family Names in North America. — Cambridge Scholars Publishing, 2020. P. 671.
- ^ Siliņa-Piņķe R. Die vorchristlichen Rufnamen in Lettland (9.—13. Jahrhundert) und ihre Spuren in der heutigen Namengebung // Els noms en la vida quotidiana. Actes del XXIV Congrés Internacional d’ICOS sobre Ciències Onomàstiques / Names in Daily life. Proceedings of the XXIV ICOS International Congress of Onomastic Sciences. S. 908.
- ^ Hildebrand H. Das Rigische Schuldbuch (1286—1352). — St. Petersburg, 1872. S. XL.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 148.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 339.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 69.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 135.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 25.
- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 375.
- ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
- ^ Antroponimia Altomedieval en Galicia (4ª Ed.), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 700.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Т, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Jean Tosti, Noms commençant par D, Dictionnaire des noms de famille de France et d’ailleurs
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 415.
- ^ Indeks nazwisk rodziców dzieci urodzonych w parafii (Nowe) Daugieliszki w latach 1800—1814
- ^ Sveriges medeltida personnamn — förnamnsregister Abbe-Øxvidh, Institutet för språk och folkminnen
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 380.
- ^ Jodczyk K. Opisy parafii diecezji wileńskiej z 1784 roku. T. 1: Dekanat Brasław. — Białystok, 2009. S. 44, 46.
- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 375.
- ^ Czabiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 93.
- ^ Ferguson R. Surnames as a Science. — London, 1883. P. 47.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 609—610.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 644—645.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 453.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 151, 335, 347.
- ^ Яўген Анішчанка, Кубличи инвентарь 1791 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 30 студзеня 2017 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 64, 65.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Т, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ф, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society