Гаўтоўт
Выгляд
Гаўтоўт лац. Gaŭtoŭt / Haŭtoŭt | |
Gautald | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gauto + Wald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Каўдзеўт |
Вытворныя формы | Гальтаўт |
Зьвязаныя імёны | Waltgaud |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гаўтоўт» |
Гаўтоўт (Каўдзеўт) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гаўдалд або Гаўталд (Gaudald, *Gautald[1]) і Валтгаўд (Waltgaud) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўдзін, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gaudin, Gaudemund, Saregaud) паходзіць ад германскага *gautaz 'гот'[3] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петр Кговтовтович… Шурели Кговтовтович… Сункгол Ковдевтович (1537 год)[5].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пётар і Шурэль Гаўтоўтавічы — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537 годзе
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Onomasticon Cataloniae: els noms de lloc i noms de persona de totes les terres de llengua catalana. 4. D — J. — Barcelona, 1989. P. 361.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 620, 1505.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 76, 137.