Аскольд (імя)
| Аскольд лац. Askold | |
| Hoskoldr Askold | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Hatho + Sculd Asc + Wald |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Аскальд, Ашкалд, Ясколд, Яскольд, Яскольт, Яскулд, Яскулт, Яскілд, Яшчолд, Яшчульда, Яшчулт |
| Вытворныя формы | Яскаўт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Аскольд» | |
Аскольд (Аскальд, Ашкалд), Ясколд (Яскольд, Яскольт, Яскулд, Яскулт, Яшчолд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аскольд (Askold[1]) або Яскольд[2] — імя германскага паходжаньня, якое цалкам адпавядае паўночнагерманскаму імю Hoskoldr[3][4] і старажытнаму ісьляндзкаму імю Höskuldr[5], якія выводзяць ад hǫð 'бітва' і skyldr 'прывязаны, абавязаны'[6][7][8]. Таксама адзначалася старажытнае германскае імя Ascolt (Askold[a][9][10], Aschhold[11]), дзе іменная аснова аск- (эш-, эс-) (імёны ліцьвінаў Есьман, Яшмант; германскія імёны Esmann, Eschmunt) паходзіць ад германскага askiz 'ясень, ясеневая дзіда'[12], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[13].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ascoldus (Jascoldus, Jazcoldus, Jaszczołt, Jeszczołt)[14].
У Латвіі бытуе імя Асколдс (лат. Askolds), якое лічыцца германскім з паходжаньня[15].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Асколдъ и Диръ… со Аскольдомъ и Диромъ… Ясколда и Дира (Ярмолінскі летапіс)[16]; Кинъяту Ясколдовичу чотыри чоловеки (9 лістапада 1449 году)[17]; Воитехъ Ясколъдовичъ (1528 году)[18]; боярына волковыйского Шымъка Мацковича Ясколдовича… боярынъ господарский волъковыйский Шымъко Войтеховичъ Ясколъдовичъ (13 лістапада 1540 году)[19]; With Jaskoldowicz… Wit Jaskułdowicz… Woyt Jaskołdowicz (1560 год)[20]; Петръ Ясколдъ… Матеи Ясколдъ… Павелъ Ясколдъ[21], Матыс Ящолдъ[22] (1565 год); Петръ Стасевичъ Ясколдъ… Матей Грисевичъ Ясколдъ… Лукашъ Юрьевичъ Ясколдъ… Крыштофъ Матеевичъ Ясколдъ… Щасный Микалаевичъ Ясколдъ… Матей Мартиновичъ Ясколдъ… Сарафинъ Мартиновичъ Ясколдъ… Обронко Яновичъ Ясколдъ… Петръ Бартошевичъ Ясколдъ… Блажко, Павловъ зять, Ясколдъ[23], Стасевъ сынъ, Ясколдовичъ[24], Адамъ Матьевичъ Ясколдъ[25], Янъ Ящултовичъ… Петръ Ящултовичъ[26] (1567 год); пан Ян Еронимовича Ходкевича через служебника своего Миколая Ясколду (29 студзеня 1567 году)[27]; вознымъ повету Волковыского Петромъ Станиславовичомъ Ясколдою (31 траўня 1571 году)[28]; возный повету Волковыского Петръ Станиславовичъ Ясколдъ (12 лістапада 1594 году)[29]; пры боярыне Ящолте… Боярынъ Ящолдъ (23 кастрычніка 1597 году)[30]; Jan Jaskołd (1621 год)[31]; Криштоп Микулаев сын Яскольт… Микулай Бахромеев сын Яскольт[32], Петр Хриштопов сын Яскольт[33], Юрья Федоров сын Яскольт[34] (1655 год); Stephan Iaskułt (13 лютага і 6 верасьня 1663 году)[35]; шляхетного Стефана Яскулта (31 кастрычніка 1664 году)[36]; Kazimierz Urbanowicz Jaskołd[37], Symon Urbanowicz Jaskołd… Symon Urbanowicz Jaskołd[38], Dobrogost Jaskołd[39] (1690 год); Marianna Jaskołd (1708 год)[40]; Jan Jaskołd Klepacki (1723 год)[41]; Jaskołdowszczyzna (1744 год)[42]; Konstanty Jaskolld (30 сакавіка 1761 году)[43]; Parafia kobylnicka… Jaskułdowszczyzna[44], Parafia Remigolska… Jaskildy[45], Jaskiłdzie[46] (1784 год); Józef Jaskółłd namiestnik p. J.K.M. (18 жніўня 1788 году)[47]; Jan Jaskułd… Maciej Jaskułd… Marcin Jaskułd (18 лістапада 1790 году)[48]; R. P. B. Placidus Jaszczołt (11 лютага 1819 году)[49]; Jan Oskołdowicz (1830 год)[50]; Ś. P. Katarzyny z Samsonowiczów Jaskołdowej (1836 год)[51]; Antoni, Urszula Oskaldowicz (1906 год)[52]; Witold Kazimierz Jaskold (1915 год)[53]; Jaskołd-Gabsewicz (1919—1939 гады)[54].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аскольд († 882) — вараг з дружыны Рурыка, кіеўскі князь у 864—882 гадох (кіраваў разам зь Дзірам)
- Кінят Яскольдавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
- Войцех Ясколдавіч — ваўкавыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Анна Яскальчына (Anna Jaskolczina) — кракаўская мяшчанка, якая ўпамінаецца ў 1541 годзе[55]
- Мікалай Аляксандравіч Габрыяловіч Яскольд — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596 годзе[56]
- Анна Яскальчына (Anna Jaskołczyna) — львоўская мяшчанка, удава па Яскольце, якая ўпамінаецца ў 1640 годзе[57]
- Казімер Ян Янавіч Габшэвіч Яскольд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы вількамірскі ў 1677—1700 гадох, пісар гродзкі жамойцкі ў 1682 годзе, цівун паюрскі ў 1684 годзе[58]
- Канстантын Габшэвіч Яскольд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы вількамірскі ў 1691—1700 гадох[59]
- Ян Яскольд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік лідзкі ў 1787—1795 гадох[60]
- Францішак Яшчалд (1808—1873) — польскі і беларускі архітэктар
- Адальбэрт Ясколд — жыхар Віцебску на 1905 год[61]
- Ігнаці Яскольд-Кляпацкі — жыхар Смаленску на 1906 год[62][63]
- Вікенці Аскальдовіч — праваслаўны з Наваградзкага павету, перанены ў Першую сусьветную вайну[64]
- Восіп Яскальдовіч — праваслаўны з Наваградзкага павету, паранены ў Першую сусьветную вайну[65]
- Лявонці Яшчульда — праваслаўны зь Бельску Падляскага, забіты ў Першую сусьветную вайну[66]
- Раман Ашкалд (Ошкалд) — удзельнік Першай сусьветнай вайны з ваколіцаў Менску[67]
- Надзея Аскальдовіч (1926—?) — беларуска з ваколіцаў Баранавічаў, якая пацярпела ад уладаў СССР[68]
- Віктар Аскальдовіч (1926—?) — беларус з ваколіцаў Новай Мышы, які пацярпеў ад уладаў СССР[69]
- Анастасія, Вікенці, Канстантын і Тацяна Ашкалдовічы — беларусы з ваколіцаў Новай Мышы, забітыя ў Другую сусьветную вайну[70]
Ясколды або Аскольды (Jaskołd, Askold) гербу Радван — літоўскі шляхецкі род з Ваўкавыскага павету[71].
Ясколды-Кляпацкія — літоўскі шляхецкі род[72].
Яскальд (Jaskold) і Яшчальд (Jaszczold) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[73].
На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Яскалды, на гістарычным Падляшшы — Яшчолты. На гістарычнай Ашмяншчыне існаваў засьценак Ясколдаўшчына.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Паводле назвы мясцовасьці Ascoldengim
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Kjöllerström P. A. Svensk namnbok. Dopnamn, ättenamn, ortnamn. — Ulricehamn, 1895. S. 20.
- ↑ Mośko E. Stpol. jaszczowy i etymologia wyrazu jaszczur. W świetle niektórych nazw geograficznych i przyrodniczych // Język Polski. Nr. 3, 1966. S. 198.
- ↑ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 42.
- ↑ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 38.
- ↑ Петрухин В. Я. Аскольд и Дир // Древняя Русь в средневековом мире: Энциклопедия / Институт всеобщей истории РАН; Под ред. Е. А. Мельниковой, В. Я. Петрухин. — М., 2014. С. 44.
- ↑ Peterson L. Nordiskt runnamnslexikon. — Institutet för språk och folkminnen, 2007.
- ↑ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
- ↑ Hǫðskuldr, Nordic Names
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 149.
- ↑ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 20.
- ↑ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 20.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
- ↑ Имя дня Askolds, BB.LV
- ↑ ПСРЛ. Т. 23. — СПб., 1910. С. 1.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
- ↑ Перапіс войска ВКЛ 1528 года. Метрыка ВКЛ. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 97.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 167.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 62, 66—67, 69, 74.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 243.
- ↑ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 327.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 866.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 872.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 873.
- ↑ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 997—998.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 51 (1566—1574). — Vilnius, 2000. С. 67.
- ↑ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 4. — Вильна, 1867. С. 244.
- ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 18. — Вильна, 1891. С. 128.
- ↑ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 210, 213.
- ↑ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 120.
- ↑ Памятники истории Восточной Европы. Источники 15-17 вв. Том 4. (Monumena Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia). Крестоприводная книга шляхты Великого княжества Литовского 1655 г. — Москва — Варшава, 1999. С. 77.
- ↑ Памятники истории Восточной Европы. Источники 15-17 вв. Том 4. (Monumena Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia). Крестоприводная книга шляхты Великого княжества Литовского 1655 г. — Москва — Варшава, 1999. С. 81.
- ↑ Памятники истории Восточной Европы. Источники 15-17 вв. Том 4. (Monumena Historica Res Gestas Europae Orientalis Illustrantia). Крестоприводная книга шляхты Великого княжества Литовского 1655 г. — Москва — Варшава, 1999. С. 96.
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч. 6, т. 1. Приложение. — Киев, 1876. С. 36, 47.
- ↑ Архив Юго-Западной России. Ч. 6, т. 1. Приложение. — Киев, 1876. С. 78.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 196.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 197.
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 108.
- ↑ Indura, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo połockie 1667 i 1690 r. — Warszawa, 2018. S. 139.
- ↑ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ↑ Pansevič V. Vilniaus miestiečių išsimokslinimas XVII—XVIII a. — Kaunas, 2017. P. 194.
- ↑ Świderski A. F. Dekanat świrski w 1784 r. w świetle opisów plebanów. — Białystok, 2004. S. 23.
- ↑ Komosa Ł. A. Dekanat wiłkomierski w 1784 r. w świetle opisów parafii. — Białystok, 2013. S. 116, 118.
- ↑ Ukmergės dekanato vizitacija 1784 m. Fontes Historiae Lituaniae. Wol. VIII. — Vilnius, 2009. P. 157.
- ↑ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 259.
- ↑ Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės seimelių instrukcijos (1788—1790). — Vilnius, 2015. P. 270.
- ↑ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 283.
- ↑ Wilno śś. Franciszka i Bernarda, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Tolkačevski K. Epigrafinio įrašo kultūra ir komunikacija: XIX a. Vilniaus memorialinių įrašų pagrindu. — Vilnius, 2016. P. 274.
- ↑ Nowa Mysz, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Rosja-Smoleńsk, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Wykaz części majątków na Litwie Kowieńskiej w latach 1919—1939 w opracowaniu Jerzego Żenkiewicza pt. «Litwa na przestrzeni wieków i jej powiązania z Polską»
- ↑ Katalog testamentów z krakowskich ksiąg miejskich do 1550 roku. — Warszawa, 2017. S. 281.
- ↑ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 117.
- ↑ Testamenty mieszkańców lwowskich z drugiej połowy XVI i z XVII wieku. — Warszawa, 2017. S. 194.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 450.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 452.
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 384.
- ↑ Приложение к № 42 Витебских Губернских Ведомостей, 17 октября 1905 года. С. 3.
- ↑ Особое приложение к № 47 Смоленских Губернских Ведомостей, 1906. С. 3.
- ↑ Смоленские Губернские Ведомости, 28 ноября 1906 года. С. 6.
- ↑ Именной список №1210 убитым, раненым и без вести пропавшим солдатам. — СПб., 1914. С. 19353.
- ↑ Именной список №789 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1914. С. 12611.
- ↑ Именной список №966 убитым, раненым и без вести пропавшим нижним чинам. — СПб., 1914. С. 15447.
- ↑ Ошкалд Роман Михаилович, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Аскальдовіч Надзея Паўлаўна (1926), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ↑ Аскальдовіч Віктар Іосіфавіч (1926), Адкрыты спіс ахвяраў палітычных рэпрэсій у СССР
- ↑ НАРБ 1569-1-8-388, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі
- ↑ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 211.
- ↑ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на К, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ↑ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society