Перайсьці да зьместу

Мінаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Minolt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Minno + Walt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Міналт, Міналта, Міняўт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мінаўт»

Мінаўт (Міналт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Міналт, пазьней Мінальт, Мэнальт, Мэнаўт, Мінаўд або Мінаўт (Minolt, Minnalt[1], Menalt[2], Menolt[3], Menaut[4], Minaud[5], Minaut[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -мін- (-мен-) (імёны ліцьвінаў Мінят, Асьміна, Гальмін; германскія імёны Miniatus, Osminna, Galmin) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[8], minthi 'памяць'[9], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[10].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Menold[11].

У Прусіі бытавала імя Мінаўт (Менаўт): Mynaute (1267, 1335, 1347 і 1429 гады), Minaute (1334 і 1379 гады), Menaute (1347 год), Mynauthe (1385 год), Mynawte (1400 год), Mynawthe (1409, 1412 і 1415 гады), Mynnaŭdt (1539 год)[12].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Міналта (Minałto) і Мінаўт (Minaut)[13].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: zaścianki… Minałty… wsie… Minawty (1782—1783 гады)[14]; Wincenty Minałta (1808 год)[15]; Jozefata Minałt (1811 год)[16].

У XVI ст. існавалі тры «нівы» Міняўцішкі (Минявтишки) у Жамойцкім старостве[17].

На гістарычнай Браслаўшчыне існаваў засьценак Мінаўты.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Dijkstra W. Friesch woordenboek (Lexicon frisicum). — Leeuwarden, 1911. S. 261.
  2. Dijkstra W. Friesch woordenboek (Lexicon frisicum). — Leeuwarden, 1911. S. 256.
  3. Brons B. Friesische Namen und Mitteilungen darüber. — Emden, 1877. S. 62.
  4. Morlet M.-T. Les noms de personne du Crotoy au XIVe siècle // Nouvelle revue d’onomastique. Nr. 5—6, 1985. P. 69.
  5. Dictionnaire des noms de famille du Canada français. Anthroponymie et généalogie. 2e édition. — Les Presses de l’Université Laval, 2019. P. 342.
  6. Jean Tosti, Noms commençant par M, Dictionnaire des noms de famille de France et d’ailleurs
  7. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1126.
  8. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  9. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 169.
  10. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  11. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 279.
  12. Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 60.
  13. Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 224.
  14. Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 277—278.
  15. Dryświaty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  16. Dryświaty, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  17. Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 190.