Перайсьці да зьместу

Сантаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Santold
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sando + Wald
Іншыя формы
Варыянт(ы) Жонтаўт, Сянтоўт
Вытворныя формы Сундаўт, Сынталт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Сантаўт»

Сантаўт (Жонтаўт, Сянтоўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Санталд (Santold) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова санд- (сант-, зант-) (імёны ліцьвінаў Жандзель, Зантэр, Шандрык; германскія імёны Sandel, Santer, Sandrich) паходзіць ад гоцкага *sanþs 'сапраўдны'[2], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земли пустых тяглыхъ у Городенском повете… а Сонтовтовщина (2 верасьня 1516 году)[4]; людеи нашых переломъских верху писаных — тры служъбы осочниковъ Сонътовтовичовъ (27 лістапада 1516 году)[5]; Милош Сантовтовичъ (1528 год)[6]; люди приставенства лепунского… Данило Сантовтович (1 ліпеня 1542 году)[7]; село Сонтовтово… войтъ Янъ Сонтовтовичъ (1554 год)[8]; продковъ ихъ, дедовъ, прадедовъ Кебуровъ Воздовичовъ Жонтовтовичовъ (17 траўня 1563 году)[9]; podlie drogi Szontulthowey (1558 год)[10].

У 1584 годзе ўпаміналася сяло Сантоўтавічы (Сонтовтовичи) ва Ўпіцкім павеце[12].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1298.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 198.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 351.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 7 (1506—1539). — Vilnius, 2011. P. 618.
  6. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 83.
  7. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 15.
  8. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 49, 80.
  9. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 263.
  10. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 406.
  11. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 197.
  12. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 195.