Перайсьці да зьместу

Ран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рань»)
Rano
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рань
Зьвязаныя імёны Раніла, Ранвід
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ран»

Ран (Рань) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Рана, пазьней Ран (Rano, Rahn) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -ран- паходзіць ад гоцкага *rana 'мыса дзіка' (у гонар галавы дзіка атрымаў назву клінаваты наканечнік)[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Раніла, Ранвід. Адзначаліся германскія імёны Ranila, Ranvid.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rangut[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи а чотыры земъли пустовъских у Ракишъскои волости… а Борекъшу Роневича (30 кастрычніка 1536 году)[5]; у волости двора нашого Волковыского… людеи, на имя Ареста Раневича (14 сьнежня 1537 году)[6]; Wiktoria Ranowicz (1813 год)[7][b].

На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Ранявічы.

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -ран- зь летувіскай мовы[3]
  2. Таксама:
  1. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1245.
  2. Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 189.
  3. Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 23.
  4. Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
  5. Lietuvos Metrika. Knyga 19 (1535—1537). — Vilnius, 2009. P. 253.
  6. Lietuvos Metrika. Knyga 20 (1536—1539). — Vilnius, 2010. P. 121.
  7. Krzemienica, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  8. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 134.
  9. ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 63.
  10. Krynki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства на сеймике 1777 г. Список, Архіў гісторыка Анішчанкі, 13 лютага 2016 г.
  12. НАРБ 1569-1-190-82, Генеалагічныя базы дадзеных Беларусі