Сундаўт
| Сундаўт лац. Sundaŭt | |
| Sundolt | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Sundo + Walt |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Сунтаўт, Сонтаўт |
| Вытворныя формы | Сантаўт |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Сундаўт» | |
Сундаўт (Сунтаўт, Сонтаўт) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сундвальд або Сундальт (Sunduald, Sundolt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сунд- (сунт-) (імя ліцьвінаў Сундар; германскае імя Sunder) паходзіць ад стараверхненямецкага sundar 'поўдзень'[2], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3].
Адпаведнасьць імя Сунтаўт германскаму імю Sundolt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Сунтовта Гиневича (26 студзеня 1516 году)[5]; люди Сонтовтовичы… Переломского повета (12 чэрвеня 1516 году)[6]; две земли пустых тяглыхъ у Городеиском повете на имя Малеевщина а Сонтовтовщина (2 верасьня 1516 году)[7]; Сонтовт Якубович… Сунтовт Якубович… Мац Сунтовтович… Ятеико Сунтовтович… Бертош Сундовтович (1537—1538 гады)[8]; село Сунтовтовичи (1554 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сунтаўт (Сонтаўт) Якубавіч, Маць і Яцейка Сунтаўтавічы і Берташ Сундаўтавіч — жыхары Жамойцкага староства, якія ўпамінаюцца ў 1537—1538 гадох
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 435.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 203.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 299.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 351.
- ↑ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 24, 191, 369.
- ↑ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 81.