Гіба
Ґіба лац. Giba / Hiba | |
Gibo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Геба, Кеба, Гейба |
Вытворныя формы | Гіў |
Зьвязаныя імёны | Кібейка, Кібель, Гібін, Кібарт, Кібар |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ґіба» |
Гіба, Геба (Гейба), Кеба — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гіба, Геба або Кеба (Gibo, Gebo, Kebo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гіб- (-кіб-) паходзіць ад гоцкага giba 'дарунак'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Кібейка (Гебейка, Гібік), Кібель (Гібэль), Гібін, Кібар (Кібір), Кібарт (Кібэрт, Гібарт). Адзначаліся германскія імёны Kibicho (Gebecke, Gibico), Kiebel (Giebel), Gibin, Kiber (Kebehere, Gibahari), Kibart (Kibbert, Gibert).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gebard (Gebhard, Gibert), Gewart (Gewert)[3].
У Прусіі бытавалі імёны: Gibbune / Gebune (1396 год)[4], Kibar[a] (1539 год), Kybut (1476 год)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Матеи Кебовичъ (1528 год)[7]; стрелцы Переломъские… Ивану Кгибичу (1557—1558 гады)[8]; Iwan Kieba (1558 год)[9]; dziesiątnik Cimoch Gibicz… Matyasz Giba (1641 год)[10]; dom Gibiney wdowy (1688 год)[11]; miejscu P. Matiasza Kibowicza (1690 год)[12]; Joannes Gibowicz (XVII ст.)[13]; Casimirus Kieb (1710 год)[14]; Anna Giejba (1803 год)[15][b].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мацей Кебавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ольбрыхт Гіба — менскі і полацкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1668 годзе[20]
Гібы (Giba) — літоўскі шляхецкі род[21].
Геба (Geba, Gieba), Гіб (Gib), Гіба (Giba) і Гібовіч (Gibowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[22].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 631.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 131.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 64.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925.S. 32.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 202.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 44.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 47.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 5.
- ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 111, 159.
- ^ Obst J. Rachunki miasta Wilna // Litwa i Ruś. Z. 7—9, 1913. S. 148.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 69.
- ^ Maciejauskienė V. Gruzdžių pavardės: istorija ir dabartis // Lietuvos valsčiai. Kn. 17, 2010. P. 3.
- ^ Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1706—1729 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Lipniszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 32.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 635.
- ^ Grodno (Zaniemeńska), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 25. — Витебск, 1894. С. 359.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 5. — Warszawa, 1936. S. 274.
- ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society