Валадар
Валада́р, Вальта́р — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Ва́льтар.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Валдар, Вальтар або Вальдэр (Waldhar, Waltar, Walder) і Эрывальд (Erivald) — імёны германскага паходжаньня[1]. Фармант -валд- (-вольт-) зьвязвае Валадара зь імёнамі Рагвалод і Ўладзімер (Вальдэмар)[2]. Апроч таго, той жа фармант, відаць, ёсьць у імёнах літоўскіх баяраў Валімонта і яго сына Румбольда, а таксама мітычнага князя Рынгольда, меркаванага бацькі Міндоўга[3].
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» зьвяртае ўвагу на тое, што германскі тэрмін wald, walt, (-old, -old, gold, hold) адпавядае праславянскаму *voldъ — корань для 'валадарыць, панаваць'. Такім парадкам, адным з значэньняў імя Валадар магло быць «Абдораны ўладай»[4], а яго германскіх адпаведнікам выступае імя Waltari[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Walter (Welter, Waltyr)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: miasto Nowawolia… Lvkas Walter… Lvkasa Waltera… Livkas Walter… Łvkas Walter… Lvkass Walter (12 кастрычніка 1561 году)[7]; od pana Kazimierza Wałtara (1675—1677 гады)[8]; tudzież Jana i Marianny Walterów, małżonków (29 кастрычніка 1764 году)[9]; panów Jana i Anny z Konartow Walterów obywatelow kowieńskich małząkow (XVIII ст.)[10].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вальтар († 546) — кароль лянгабардаў
- Вальдар (700-я) — легендарны кароль Даніі
- Валадар Расьціславіч (да 1069—1124) — князь перамышальскі
- Валадар Глебавіч (1090-я — па 1167/1177) — князь менскі і полацкі
- Антон Францавіч Вальтэр — селянін з ваколіцаў Расенаў, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[11]
- Віктар Вальтар (1902—1931) — беларускі літаратар
Вальтэры (Walter) гербу «Левальт» — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[12].
Вальтэры — парафіяне касьцёла ў Пустыні (каля Дрысы) на 1849 год[13] і ў Росіцы на 1861 год[14].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 780, 1506—1507.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 133, 184, 203—204.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 133.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 134.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 101, 278—279.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 636, 641—646, 648, 651.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 445.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 172.
- ^ Ragauskaitė A. Kauno miestiečių pavardžių formavimasis XVI—XVIII amžiuje // Acta linguistica Lithuanica. T. 45, 2001. P. 138.
- ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1889. С. 70.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 839.
- ^ Яўген Анішчанка, Пустынь костел Дриссенского уезда прихожане, Архіў гісторыка Анішчанкі, 26 сакавіка 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Росица костел Дриссенского уезда, списки прихожан 1861 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 студзеня 2016 г.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
|