Жутаўт
Жутаўт лац. Žutaŭt | |
Zotolt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Zotto + Walt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Зутаўт, Жутальт, Жутульт, Зотаўт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Жутаўт» |
Жутаўт (Жутальт, Жутульт), Зутаўт, Зотаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зоталт (Zotolt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова зот- (зут-), магчыма, паходзіць ад стараверхненямецкага zota 'грыва, валасы'[1] або ад асновы суд- (сут-), а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Талко Жутультовичъ (1528 год)[3]; Жутовту, боярину земли Жомоитское, два чоловеки у волости оиракголскои… того Жутовта (12 жніўня 1597 году)[4]; Kazimierz Zutowt… Stanisław Zutowt[5], Kazimierz Matyaszewicz Zutowt[6], Samuel Zutowt[7] (1690 год); Michal Zutowt (1694—1697 гады)[8]; Antoni Zutowt (10 лютага 1779 году, 21 жніўня 1780 году)[9]; Antoni Zutowt… Jan Zutowt (21 жніўня 1780 году)[10]; Jakub Żutaut (1784 год)[11]; Parafia Remigolska… Zotawty (1784 год)[12].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жутаўт — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Вітаўта
- Талька Жутультавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пётар Жутаўтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[13]
- Юры і Балтрамей Янавічы Жутаўты — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[14]
Жутаўты гербу Грымала[15] — літоўскі шляхецкі род[16].
У XVI ст. існавала сяло Жутальты (Жутольты) у Жамойцкім старостве[17].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1676.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 388.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 43.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 72.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 104.
- ^ Maciejauskiene V. Lietuviu pavardziu susidarymas, XIII—XVIII a. — Vilnius, 1991. P. 40.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 289, 325.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 322.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 531.
- ^ Komosa Ł. A. Dekanat wiłkomierski w 1784 r. w świetle opisów parafii. — Białystok, 2013. S. 116, 122.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 103, 284.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 119.
- ^ Brzezina Winiarski A. Herby Rzeczypospolitej. — Przemyśl, 2008. S. 221.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Ж, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 119.