Зіга (імя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Sigo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Іншыя формы
Варыянт(ы) Зыга, Жыга, Жык, Жэга
Зьвязаныя імёны Сігіл, Зыбальт, Жыбар, Жыбарт, Зігібут, Жывальт, Шыгаўдзь, Зыгел, Зэгерд, Зыгер, Жыгуць, Шыдаг, Зыман, Жыгімонт, Зэгрыда
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Зіга»

Зіга, Зыга, Жыга (Жык, Жэга) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Зіга або Сіга, Сега або Зега, пазьней Зыг або Зык (Sigo, Segga, Sieg, Sick) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Сігіл (Жыгуль, Зегель, Зекель, Секіл), Зыбальт, Жыбар (Зыбар, Шыбар), Жыбарт (Жыбэрт, Зыбарт, Зыбэрт), Зігібут (Шыбут), Жывальт (Зывальт), Шыгаўдзь, Зыгел (Зыгель, Жыгала, Жыгель, Зэгала), Зэгерд, Зыгер (Жыгер, Жыгар, Жыкар), Жыгуць, Шыдаг, Зыман, Жыгімонт (Зыгмунт, Жыкмонт), Зэгрыда. Адзначаліся германскія імёны Sigilo (Segil, Siekel), Sibald, Siber (Sieber), Siebart (Sybert, Sigbert), Sigibot (Sieboth), Sewald (Sigiwald), Sigaud, Sigelo (Sigala, Sigel, Segel), Segard (Siggard), Siger (Sigher, Sikar), Sigot (Sægut), Sidag (Sigdag), Sieman (Siegmann), Sigimunt (Sigimund), Segrida (Sigrida).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Zyka, Żygin (Zygin), Żygusz (Zygusz), Zybolt (Sibold, Zybol, Sibol, Zebalt, Zebelt), Zybart (Zybert), Zybot (Sybot, Zybota, Sybota), Zyger (Siger), Zygart (Zegart), Zygmar (Sigmar), Żygmont (Zygmont, Żygmunt, Zygmunt, Sigesmund, Sigismund), Żygmut (Zygmut), Zewalt, Zewart[3]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Segislaus[4].

У Прусіі бытавала імя Syge (1341 год)[5]. У 1640 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Hildebrandus, Johannes Siewert[a], Memela-Borussi, у 1644 годзе — Michael Siewert… Elbinga Borussi[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Жыкгю чоловекъ (22 чэрвеня 1415 году)[8]; Жыкъ Князки (1565 год)[9]; Янъ Жикга (1567 год)[10]; Krystyna Ziegowa (1675—1677 гады)[11]; dom Piotra Zegiewicza (1688 год)[12]; u Józefa Zygiewicza (6 студзеня 1700 году)[13]; Zygi… Zykiewicze (1744 год)[14]; Elisabetha Żygowna (30 лістапада 1767 году)[15]; Cristina Żygowa (5 красавіка 1775 году)[16]; Catharina Żygowna (18 лютага 1776 году)[17]; Rosa Żygowa (23 студзеня 1780 году)[18]; Zygiewicz Ambroży (1796—1798 гады)[19][b].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жэговічы (Żegowicz) і Жыгевічы (Żygiewicz) — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[28].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася дзяржава Жыкавічы ў Ашмянскім павеце[29].

На 1904 год існавала вёска Сіга ў Духаўшчынскім павеце, а таксама вёска Сыгікі ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[30].

На 1906 год існавала вёска Сігава ў Невельскім павеце Віцебскай губэрні[31].

На 1910 год існавала сядзіба Сігаўка (Сігоўка) у Лёзьненскай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні[32].

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Жыгі, на гістарычнай Слонімшчыне — Жыкавічы.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адзначалася германскае імя Siewert[6]
  2. ^ Таксама:
    • Сігейка: Jan Monkiewicz Sigieyko (1690 год)[20];
    • Жыган: Mathias Żyganowicz (18 лютага 1776 году)[17];
    • Жыгун (адзначалася старажытнае германскае імя Siguni[21]): Ивань Жыкгунъ (1649 год)[22];
    • Зыгман (адзначалася старажытнае германскае імя Sigiman, пазьнейшае Siegmann[23]): на 1906 год існавала вёска Зыгманы ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[24]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1317—1318.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179, 242.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 519.
  5. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 740.
  6. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1333.
  7. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 412, 458.
  8. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
  9. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 368.
  10. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 893.
  11. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 138.
  12. ^ Obst J. Rachunki miasta Wilna // Litwa i Ruś. Z. 7—9, 1913. S. 151.
  13. ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 264.
  14. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  15. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1764—1768 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  16. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1773—1775 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  17. ^ а б Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1773—1776 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  18. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1780—1782 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  19. ^ Kłapkowski W. Konwent Dominikanów w Sejnach // Ateneum wileńskie. R. 13, z. 2. — Wilno, 1938. S. 95 (163).
  20. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 51.
  21. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1319.
  22. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 466.
  23. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1329.
  24. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 331.
  25. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 83.
  26. ^ Яўген Анішчанка, Залужье инвентарь 1704 г. Полоцкое воеводство, Архіў гісторыка Анішчанкі, 7 ліпеня 2017 г.
  27. ^ Яўген Анішчанка, Михальцова инвентарь 1759 г. Полоцкое воеводство, Архіў гісторыка Анішчанкі, 7 ліпеня 2017 г.
  28. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 450, 463.
  29. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 278.
  30. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 208, 294.
  31. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 258.
  32. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 123.