Менскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Менскі раён

(Мінскі раён)
Coat of Arms of Miensk district.png
Flag of Miensk district.png

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Найбуйнейшыя гарады Заслаўе
Дата ўтварэньня 29 чэрвеня 1934
Старшыня райвыканкаму Іван Крупко
Насельніцтва (2018) 215 404[1]
Шчыльнасьць 113 чал./км²
Плошча 1902,66[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 207 м[3]
Месцазнаходжаньне Менскага раёну
Менскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17
Паштовыя індэксы 223 0хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ме́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяная адзінка ў цэнтры Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1902,66 км². Насельніцтва на 2018 год — 215 404 чалавекі[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Менск.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе з Лагойскім, Смалявіцкім, Ігуменскім, Пухавіцкім, Узьдзенскім, Койданаўскім, Валожынскім, Маладэчанскім, Вялейскім раёнамі Менскай вобласьці.

Працягласьць з поўначы на поўдзень складае больш за 70 км, з захаду на ўсход — каля 61 км.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большая частка раёну разьмяшчаецца на Менскім узвышшы, паўднёва-ўсходняя частка на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Паверхня раёну прыпаднятая, 92% яе ляжыць на вышынях 180—250 м над узроўнем мора, максымальная вышыня — гара Лысая (342 м).

Ёсьць радовішчы мінэральнай вады, цагляная і агляпарытавая сыравіна, пяскова-жвіровы матэрыял і будаўнічы пясок.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,7 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў — 698 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 186 дзён.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца Прылуцкі лясны заказьнік.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольшыя рэкі раёну — Пціч і Сьвіслач. Вадасховішчы — Заслаўскае (Менскае мора), Крыніца, Дразды, Вяча, Воўкавічы, Крылова, Цнянскае. Праз раён праходзіць частка Вялейска-Менскай і Сіганскай воднай сыстэмы.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малочна-мясная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, гародніну. Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, мэблевай, машынабудаўнічай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі Берасьце — Менск — Масква, Менск — Магілёў, Менск — Горадня. Найбуйнейшыя аўтадарогі Берасьце — Масква, Менск — Гомель, Менск — Віцебск, Менск — Мікашэвічы, Менск — Горадня, Менск — Нарач. Вакол Менску — Менская кальцавая аўтамабільная дарога.

На 2010 год 80 тыс. (47%) з 170 тыс. улічаных жыхароў раёну працавалі ў сталіцы[4].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кальвінскі збор (Спаса-Праабражэнская царква) ў м. Заслаўе, палацава-паркавы ансамбль у в. Прылукі, касьцёл у в. Раўбічы, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Сеніца, сядзіба у в. Анопаль, царква і капліца (ХІХ ст.) у в. Астрашыцкі Гарадок, касьцёл (2-я палова ХІХ ст.) і сядзіба у в. Сёмкаў Гарадок і іншыя.

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Меншчына — радзіма беларускіх пісьменьнікаў Язэпа Пушчы (1902—1964, в. Каралішчавічы), Хвядоса Шынклера (1903—1942, места Заслаўе), Івана Грамовіча (1918—1986, в. Закружка), в. Прылукі — беларускага мастака Зянона Паўлоўскага (1917—1977).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раён уваходзяць места Заслаўе, мястэчка Мачулішчы, 368 сельскіх населеных пунктаў[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 159 569 чалавек[6]; 2015 год — 188 294 чалавекі[7]; 2016 год — 200 115 чалавек[8]; 2017 год — 208 787 чалавек[9]; 2018 год — 215 404 чалавекі[1]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.) з улікам зьменаў гарадской мяжы г.Менска, унесеных Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2012 г. №141
  3. ^ GeoNames — 2005.
  4. ^ Міндалёва І. Прысталічныя клопаты // Мясцовае самакіраваньне. — 14 кастрычніка 2010. — № 35 (229). — С. 1-2.
  5. ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Менск: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2 С. 498
  6. ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Минский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Менскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў