Крайск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Крайск
трансьліт. Krajsk
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Крайскі
Насельніцтва: 354 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223138
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°31′15″ пн. ш. 27°30′0″ у. д. / 54.52083° пн. ш. 27.5° у. д. / 54.52083; 27.5Каардынаты: 54°31′15″ пн. ш. 27°30′0″ у. д. / 54.52083° пн. ш. 27.5° у. д. / 54.52083; 27.5
Крайск на мапе Беларусі ±
Крайск
Крайск
Крайск
Крайск
Крайск
Крайск
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Крайск[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Крайшчанцы. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 354 чалавекі. Знаходзіцца за 55 км на паўночны захад ад Лагойску, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Вялейка; на аўтамабільнай дарозе Даўгінаў — Малыя Нястанічы.

Крайск — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Крайск як уладаньне дзяцей Юрыя Зяновіча датуецца 1523 годам. У 1523 годзе ягоныя сыны Мікалай, Міхал і Юры мелі спрэчку за бацькоўскія Гараўцы і Крайск, а ў 1526 годзе яны ж запісалі дзесяціну з апошняга на карысьць касьцёла ў родавым маёнтку Смаргонь.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Крайск увайшоў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва[2]. Пад 1567 годам ён упамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага. На 1590 год тут было 22 дымы, царква, млын. Мястэчка і маёнтак знаходзіліся ў валоданьні ваяводы віцебскага Юрыя Насілоўскага і ягонай жонцы Ядвігі. У 1590 годзе Ядвіга Насілоўская пакінула Крайск свайму сыну Яну Осьціку. Вытрымка з інвэнтару, складзенага ў той час:

« Двор з будованьем дворным, с пашней дворной, с гумном, з фольварком и быдлом, з ставы, млыны, с бояры и мещане в местечку Крайску, с поддаными людьми тяглыми и с их службами, и з огородниками и челядью дворною. »

У інвэнтары таксама пайменна пералічваюцца ўсе падданыя, у тыс ліку 12 баярскіх радзінаў і 22 дымы (двары) мяшчанаў у мястэчку. Пазьней Крайскам валодалі Пташынскія, Каменскія, Тышкевічы. З пачатку XVIII ст. у мястэчку дзейнічаў манастыр, пад 1745 годам упамінаецца драўляная царква Сьвятога Мікалая.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяляне з ваколіцаў Крайску, 1881 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Крайск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. У 1864 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі ў мястэчку народную вучэльню (у 1885 годзе навучаліся 54 хлопчыкі і 12 дзяўчынак). У 1872 годзе на месцы спаленай збудавалі новую царкву-мураўёўку.

На 1886 год у Крайску было 6 двароў, валасная ўправа, 3 крамы, царква. На 1894 год дзейнічала царкоўнапрыходзкая школа, існаваў вадзяны млын. У пачатку XX ст. у Крайску збудавалі драўляны касьцёл. У 1905 годзе існавалі валасная ўправа, лекарскі участак, кватэра станавога прыстава, народная вучэльня, скарбовая вінная крама, мяшчанскае ўправа. У 1912 годзе працавала пошта.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крайск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стаў цэнтрам сельсавету Плешчаніцкага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год тут быў 131 двор, на 1941 год — 85, на 1969 год — 77, на 1 студзеня 2003 году — 123.

У 2000-я гады Крайск атрымаў афіцыйны статус аграгарадку. У 2008 годзе ў вёсцы побач з царквой паставілі бюст расейскаму гаспадару Мікалаю II. Паводле мясцовых жыхароў, у Крайск пачалі прыязджаць людзі, якія вераць ня столькі ў Бога, колькі «ў Мікалая»[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVI стагодзьдзе: 1590 год — 55 мяшчанаў.
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 180 чал.[4]; 1867 год — 159 чал.; 1886 год — 74 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 629 чал.; 1941 год — 368 чал.; 1969 год — 250 чал.; 1997 год — 250 чал.[5]; 1999 год — 396 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2003 году — 378 чал.[6]; 2010 год — 354 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Крайску працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Сьвятога Аляксея

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юдэйскія могілкі
  • Могілкі юдэйскія
  • Царква Сьвятога Аляксея (1897; мураўёўка)
  • Царква Сьвятога Мікалая (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл (пачатак XX ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 253.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 296.
  3. ^ Бартосік З. Нашто ў Крайску бюст расейскаму цару?, Радыё Свабода, 31 ліпеня 2014 г.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 586.
  5. ^ Бохан Ю. Крайск // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 246.
  6. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Менск: БелЭн, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Крайсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў