Бродаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Бро́даўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бродаўка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Барысаўскага раёну Барысаўскай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Менскай, з 15 студзеня 1938 году — Менскай вобласьці).

8 лютага 2010 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты Кастрыца і Міхайлова перададзены Зачысцкаму сельсавету, Паўлаўцы, Сокалы і Старое ЯнчынаМаісееўшчынскаму, Бродаўка, Дразы, Мядзьведзеўка, Плітчанка, Поўпрышчы, Ракаўцы, Старынкі, Судоль і ЮзафоваПрыгараднаму[1].

Колішнія населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Беражніца, Завіцец, Зор, Ізобка, Іпалітава, Каролін, Лебяніцы, Мароз, Навінка, Налеткі, Падракаўцы, Пасека, Пратасаўка, Робск, Сінякі, Студзянец, Сутокі (Каленішча), Сха, Феліцыянава, Цалевічы, Чырвоная Навінка, Шутаў[2], вёскі Дубкі, Ламачы, Лужкі, Перамога, Старына, Чырвоная Зорка, Ясянова, хутар Юзафова, засьценак Зімец. Вёска Зайцы цяпер уваходзіць у склад вёскі Паўлаўцы.

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 году — 14

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рашэньне Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці»(рас.)
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 20. — ISBN 985-11-0077-3

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 73
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 137