Перайсьці да зьместу

Анатоль Анікейчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анатоль Анікейчык
Імя пры нараджэньні Анатоль Аляксандравіч Анікейчык
Дата нараджэньня 11 ліпеня 1932
Месца нараджэньня Барысаў
Дата сьмерці 3 лютага 1989
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак скульптура
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Жанры скульптура
Плынь манумэнтальная і станковая скульптура
Узнагароды

Анатоль Аляксандравіч Анікейчык (11 ліпеня 1932, Барысаў3 лютага 1989, Менск) — беларускі скульптар, народны мастак БССР (1972), прафэсар (1981)[1].

Нарадзіўся ў сям’і інтэлігэнтаў: бацька быў лекарам, маці — настаўніцай. З 1942 году і да вызваленьня Беларусі разам зь сям’ёй знаходзіўся ў партызанскім раёне пад Стоўпцамі. Старэйшы брат быў у партызанах і ў 1945 годзе загінуў сьмерцю героя на Одэры. Гэта пазьней вызначыла ролю тэмы вайны ў творчасьці скульптара. Ва ўзросьце 13 гадоў зацікавіўся лепкай.[2]

У 1953 годзе патрапіў у першы набор скульптурнага аддзяленьня Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту.[2] Настаўнікамі маладога скульптара былі А. Бембель і А. Глебаў. Закончыў інстытут у 1959 годзе. З 1959 году ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 1962 годзе прыняты ў Саюз мастакоў БССР[2].

Пасьля заканчэньня інстытуту і да сканчэньня свайго жыцьця выкладаў на катэдры скульптуры, якую ўзначаліў у 1979 годзе[1].

У 1972 годзе стаў самым маладым народным мастаком БССР[3].

« Ён быў шырокі, размашысты, няўрымсьліва таленавіты, гучнагалосы, па-мужчынску зайздросна прыгожы і — невынішчальна пяшчотны. Усё гэта зьлівалася ў ім ў нейкі боскі сплаў, які прымушаў людзей адораных з пашанай здымаць перад ім капялюш і прызнаваць яго безумоўнае лідарства, а людзей мелкатраўных — бязьмежна зайздросьціць і яго размаху, і яго ўпэўненасьці ў сабе, і яго шанцаваньню. »

—Алег Белавусаў, аўтар дакумэнтальнага фільму пра А.Анікейчыка[4]

Вёў актыўную грамадзкую дзейнасьць. Абіраўся сакратаром праўленьня Саюзу мастакоў БССР, сябрам праўленьня Саюзу мастакоў СССР, сябрам камітэту па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва, архітэктуры, сябрам праўленьня Беларускага таварыства сяброўства і культурных сувязяў з замежнымі краінамі[2].

Працаваў у тэхніцы станковай і манумэнтальнай скульптуры. Прымаў удзел у стварэньні шэрагу вядомых манумэнтальных ансамбляў і мэмарыяльных комплексаў. Значную ролю ў творчасьці А. Анікейчыка адыгрываў жанр партрэту. Творчасьці скульптара ўласьцівыя рамантычнасьць і ўзьнёслая паэтыка.

« Фантанная кампазыцыя «Купальле» акрэсьліла мяжу ў гісторыі беларускае скульптуры, падзяліўшы яе на постсталінскі, сувора-рэалістычны кшталт і, пасьля Анікейчыкавых дзяўчат, на рамантычны, з прыхаваным эратызмам, кшталт аптымістычны. Пасьля купалаўскага мэмарыяльнага парку беларуская скульптура пайшла іншым шляхам, шляхам большае зацікаўленасьці ў інтымных перажываньнях, у нацыянальнай рамантыцы. Хоць не бракавала ў Анікейчыка і рэчаў ляпідарных і штучных, кшталтам помнікаў Фрунзэ, Мясьнікову, Дзяржынскаму, Леніну, натуральна, але яны ёсьць толькі фонам, на якім яшчэ ярчэй паўстаюць ягоныя пяшчотныя грацыі — купалінкі… »

—С. Харэўскі[5]

Працы скульптара захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага саюзу мастакоў, выставачным аб’яднаньні «Цэнтральны Дом мастака» ў Маскве і інш.[2]

Выбраныя творы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Анатоль Анікейчык і Янка Купала

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Асаблівае месца ў творчасьці скульптара займаў вобраз Янкі Купалы. Аўтар партрэту Янкі Купалы ў бронзе (1978)[7] і кампазыцыі «Восень паэта» (1980).

Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Ордэн Сяброўства народаў
  • Ордэн Чырвонага Сьцягу
  • Ордэн «Знак пашаны»
  • Народны мастак БССР (1972)
  • Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі БССР (1974, за помнік Я. Купалу ў Менску[1])
  • Ляўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1967
  • Ганаровы грамадзянін гораду Барысава (1987)[1][2]
  1. 1 2 3 4 5 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 1. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Анікейчык Анатоль». — С. 118—119.
  2. 1 2 3 4 5 6 Анатоль Анікейчык Барысаўшчына Праверана 19 сьнежня 2013 г.
  3. Званьне «народнага мастака» было прысвоенае без папярэдняга прысваеньня званьня «заслужанага мастака».
  4. Майстар, ласкай Божай Галерэя мастацтваў Алега Белавусава Праверана 19 сьнежня 2013 г.
  5. Сяргей Харэўскі (24—31 ліпеня 2000) Анатоль Анікейчык. Купальле Наша Ніва Праверана 19 сьнежня 2013 г.
  6. Гэты твор адлюстраваны на марцы пошты Беларусі, выдадзенай ў 1999 годзе.
  7. Захоўваецца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1./ Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., БелЭн, 1996. — 552 с.; Артыкул «Анікейчык Анатоль» / Аўтар — Э.А. Петэрсон. — С. 368.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т.. Т. 1./ Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1984. — 751 с, 40 л. іл.; Артыкул «Анікейчык Анатоль» / Аўтар — Э.А. Петэрсон. — С. 118—119.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Анікейчык Анатоль» / Аўтар — Б.А. Крапак. — С. 41—42.
  • Беларускі саюз мастакоў : энцыкл. давед. / аўт.–склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мн. : Кавалер Паблішэр, 1998. – С. 23 : фат.
  • Анікейчык, А. Восень скульптара : [апошняе інтэрв’ю з народным мастаком БССР Анатолем Анікейчыкам] / Анатоль Анiкейчык ; размаўляў Барыс Крапак // Роднае слова. – 1992. - № 7-8. – С. 141 – 144.
  • Старых, М. Шчаслівыя і шчымлівыя хвіліны Анатоля Анікейчыка / Маргарыта Старых // Народная газета. – 1992. – 5 жніўня.
  • Сяргей Харэўскі (24—31 ліпеня 2000) Анатоль Анікейчык. Купальле Наша Ніва Праверана 19 сьнежня 2013 г.
  • Гілевіч, Ж. Нязгасная зорка : [беларускі скульптар А. Анікейчык] / Жанна Гілевіч // Адзінства. – 2002. – 29 чэрвэня.
  • Белоусов, О. Талантливый взахлеб: штрихи к портрету. Анатолий Аникейчик / Олег Белоусов // Советская Белоруссия. – 2002. – 13 жніўня.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Анатоль Анікейчыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў