Перайсьці да зьместу

Гарады і вёскі Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарады і вёскі Беларусі
Поўны збор энцыкляпэдыі
Поўны збор энцыкляпэдыі
АўтарыІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, НАНБ
КраінаБеларусь
Мова арыгіналуБеларуская
ВыдавецтваБелЭн імя П. Броўкі
Выданьне2004—2021

«Гарады́ і вёскі Белару́сі» — шматтомная энцыкляпэдыя на беларускай мове, выданьне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, Выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» імя Петруся Броўкі. Выпуск выданьня ажыцьцяўляецца на заказ і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У даведніку на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніцаў адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласьцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёну, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць.

Зьмяшчае шмат каляровых і чорна-белых здымкаў, малюнкаў, мапаў.

Першапачаткова плянавалася, што энцыкляпэдыя будзе складацца зь пятнаццаці тамоў (кнігаў)[1].

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
  3. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. іл. ISBN 978-985-11-0409-9.
  6. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 592 с. іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
  7. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 544 с. іл. ISBN 978-985-11-0452-5.
  8. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1.
  9. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6.
  10. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9.
  11. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 4 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2013. — 528 с.: іл. ISBN 978-985-11-0735-9.
  12. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 5 / рэдкал.: У.Ю. Аляксандраў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2014. — 360 с.: іл. ISBN 978-985-11-0757-1.
  13. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2015. — 656 с.: іл. ISBN 978-985-11-0839-4.
  14. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2016. — 848 с.: іл. ISBN 978-985-11-0908-7.
  15. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2017. — 792 с.: іл. ISBN 978-985-11-0958-2.
  16. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5.
  17. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2019. — 728 с.: іл. ISBN 978-985-11-1126-4.
  18. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 3 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2019. — 592 с.: іл. ISBN 978-985-11-1156-1.
  19. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 4 / рэдкал.: В.У. Ваніна (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2020. — 776 с.: іл. ISBN 978-985-11-1252-0.
  20. Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 5 / рэдкал.: В.У. Ваніна (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2021. — 760 с.: іл. ISBN 978-985-11-1278-0.

Былая загадчыца адной з рэдакцыяў «БелЭн» Тамара Кароткая адзначае, што шматтомныя энцыкляпэдыя «Гарады і вёскі Беларусі» — гэта прадукт досыць даўні, гэта яшчэ напрацоўкі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру дваццацігадовай даўнасьці[2].

У энцыкляпэдыі дапушчана шмат памылак. Самыя распаўсюджаныя: альфабэтнае сартаваньне паводле расейскамоўнага напісаньня, недакладныя зьвесткі[3][4], поўдзень блытаецца з поўначчу, пунктуацыйныя і стылістычныя памылкі.

Таксама па незразумелай прычыне пачынаючы з трэцяга тому прыбралі мапы абласьцей, а зь першай кнігі дзявятага тому ўжо адсутнічаюць і падрабязныя мапы раёнаў на беларускай мове (прадстаўленыя толькі мапы дрэннай якасьці на расейскай мове), а з другой кнігі дзясятага тому — зусім прыбралі ўсялякія мапы.

Першапачаткова плянавалася, што другая кніга 10-га тому будзе прысьвечаная населеным пунктам Віцебскага, Гарадоцкага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Дубровенскага і Лепельскага раёнаў Віцебскай вобласьці. Але ў наступстве два апошнія раёны былі выдаленыя[5].

Сустракаюцца два варыянты афармленьня вокладак кнігаў: з выявай і без выявы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]