Клічаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Клічаў
трансьліт. Kličaŭ
Клічаў. Вуліца Ленінская, 56.jpg
Coat of Arms of Kličaŭ, Belarus.svg Flag of Kličaŭ.svg
Герб Клічава Сьцяг Клічава
Першыя згадкі: 1592
Горад з: 2000
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Клічаўскі
Насельніцтва: 7512 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2236
Паштовы індэкс: 213900
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°29′ пн. ш. 29°20′ у. д. / 53.483° пн. ш. 29.333° у. д. / 53.483; 29.333Каардынаты: 53°29′ пн. ш. 29°20′ у. д. / 53.483° пн. ш. 29.333° у. д. / 53.483; 29.333
Клічаў на мапе Беларусі ±
Клічаў
Клічаў
Клічаў
Клічаў
Клічаў
Клічаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Клі́чаў — места ў Беларусі, на рацэ Ольсе. Адміністрацыйны цэнтар Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7512 чалавек[1]. Знаходзіцца за 91 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Нясёта (лінія Магілёў — Асіпавічы).

Клічаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Клічаў як вёску Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва датуецца 1592 годам[2]. Пад 1738 годам ён упамінаецца як дзяржаўнае сяло (20 гаспадарак) у складзе Любашанскага староства.

У 1775 годзе Клічаў меў статус мястэчка (25 двароў) і ўваходзіў у Мацэвіцкае войтаўства.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Клічаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. На 1859 год у мястэчку было 57 двароў[3]. У 1865 годзе статус Клічава панізілі да сяла, у якім было 79 двароў, дзейнічала царква.

На 1886 год у Клічаве было 50 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя сяло (77 двароў, кіравалася валасной управай Даўжанскай воласьці), і мястэчка (падпарадкоўвалася мяшчанскай управе). У мястэчку Клічаве разьмяшчаліся народная вучэльня (з 1875 году), царква Сьвятой Тройцы (у 1894 годзе ўзьвялі новы будынак) юдэйскі малітоўны дом, хлебазапасны магазын, 4 крамы, шынок, 4 млыны; 2 разы на год праводзіліся кірмашы. Побач зь ім знаходзіўся фальварак Клічаў, уладаньне графа Патоцкага. У 1904—1914 гадох у мястэчку працаваў шклозавод, на якім выраблялі бутэлькі, аптэчны, парцалянавы і хімічны посуд.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Клічаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Клічаў вярнулі БССР, дзе 17 ліпеня 1924 году ён стаў цэнтрам раёну Бабруйскай акругі (з 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці). 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. На 1940 год у Клічаве працавалі маслазавод, 2 хлебазаводы, раённы прамысловы камбінат (з 1930 году), шавецкая, кравецкая і кандытарская арцелі, завод безалькагольных напояў, тэлеграф, пошта, радыёвузел, бібліятэка, лясная прамысловая гаспадарка, сярэдняя школа, паліклініка, мэтэастанцыя. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 28 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У чэрвені 1942 году, каля Клічава за 10 дзён утварыўся першы на тэрыторыі Беларусі партызанскі аэрадром. Дзейнічаў Клічаўскі апэратыўны цэнтар, які кіраваў аднайменным партызанскім злучэньнем.

У 1944—1954 гадох Клічаў уваходзіў у склад Бабруйскай вобласьці, у 1962—1965 гадох — у Качэрыцкім раёне. 11 верасьня 2000 году паселішча атрымала статус места. 3 студзеня 2005 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Клічава[4].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1865 год — 427 чал.; 1886 год — 390 чал.[5]; 1897 год — 608 чал. у мястэчку Клічаве і 30 чал. у фальварку Клічаве[6]
  • XX стагодзьдзе: 1933 год — 1,9 тыс. чал.; 1972 год — 5,3 тыс. чал.; 1997 год — 8,6 тыс. чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 7,7 тыс. чал.; 2006 год — 7,5 тыс. чал.; 2008 год — 7,2 тыс. чал.; 2009 год — 7521 чал.[8] (перапіс); 2015 год — 7407 чал.[9]; 2016 год — 7423 чал.[10]; 2017 год — 7457 чал.[11]; 2018 год — 7512 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Клічаве працуюць аграрна-тэхнічны каледж, УПК, 2 сярэднія, мастацкая і спартовая школы.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, краязнаўчы музэй.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У забудове пераважаюць дамы сядзібнага тыпу. Цэнтар фармуюць 2—5-павярховыя будынкі. Утварыўся лесапарк, дэндрарый.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуюць прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай, лесанарыхтоўчай прамысловасьці.

  • Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці» Клічаўскага раённага спажывецкага таварыства
  • Унітарнае камунальнае прадпрыемства «Побытпаслугі».

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Клічаўскі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Ольса»[12].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Сьвятой Тройцы (XVIII ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 109.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 379.
  4. ^ Геральдика, Кличевский районный исполнительный комитет
  5. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 84.
  6. ^ ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 201.
  7. ^ ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 200.
  8. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  10. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Клічаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў