Андрэй Арамнаў
| Андрэй Арамнаў | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 17 красавіка 1988 (38 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | цяжкаатлет |
Андрэй Мікалаевіч Арамнаў (нарадзіўся 17 красавіка 1988 году ў Барысаве) — цяжкаатлет зь Беларусі. Заслужаны майстар спорту Беларусі. Алімпійскі чэмпіён 2008 году.
Пачаў займацца цяжкай атлетыкай ва ўзросьце 8 гадоў. Першы трэнэр — Уладзімер Барздакоў. Выйграў срэбраны мэдаль на Юнацкім чэмпіянаце сьвету 2006 году ў катэгорыі да 94 кг з сумай 393 кг. На Юнацкім чэмпіянаце сьвету 2007 году выйграў золата ў катэгорыі да 105 кг з сумай 407 кг. Выпускнік Бабруйскай вучэльні алімпійскага рэзэрву (Магілёўская вобласьць)[1].
Таксама выйграў золата на дарослым чэмпіянаце сьвету 2007 году ў катэгорыі да 105 кг з сумай 423 кг (сусьветны рэкорд). На Алімпійскіх гульнях у Пэкіне ў 2008 годзе заваяваў залаты мэдаль у катэгорыі да 105 кг з сусьветным рэкордам у рыўку (200 кг), у штуршку (236 кг), а таксама ў суме — 436 кг. У 2016 годзе спыніў кар’еру з-за шматлікіх траўмаў, стаў трэнэрам[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Дарына Запольская. «Калыска» для чэмпіёнаў // Зьвязда : газэта. — 25 верасьня 2013. — № 180 (27545). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Арамнаў Андрэй Мікалаевіч Беларусь у асобах i падзеях
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Андрэй Арамнаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|