Слуцкі раён
Слуцкі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Слуцак |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Уладзімер Гога[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 91 059[2] |
Шчыльнасьць | 50 чал./км² |
Плошча | 1821,12[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 150 м[4] |
Месцазнаходжаньне Слуцкага раёну | |
Мапа Слуцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-95 |
Паштовыя індэксы | 223 6хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Слу́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,8 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 91 059 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Слуцак.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На поўдні мяжуе з Салігорскім, на паўднёвым захадзе і захадзе — з Капыльскім, на поўначы — з Узьдзенскім, на паўночным усходзе — з Пухавіцкім, на ўсходзе — са Старадароскім, на паўднёвым усходзе — зь Любанскім раёнамі Менскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Значная частка раёну ляжыць у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, паўночна-заходнюю частку займае Капыльская града. Рэльеф раўнінны. Пераважаюць вышыні 160—180 м над узроўнем мора, максымальная 212 м (каля вёскі Жылін Брод).
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,3 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 625 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 193 дні.
Пад лясамі каля 24% тэрторыі, пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, яловыя.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўная рака — Случ, даўжыня якой 197 км. Найвялікшыя вадаёмы — вадасховішча каля вёскі Рудня, плошчай 3,7 км² і вёскі Баславічы, плошчай 0,7 км².
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 95 106 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 92 100 чал.[6]; 2017 год — 91 684 чал.[7]; 2018 год — 91 059 чал.[2]
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Малочна-мясная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, птушкагадоўля. Пасевы зерневых і зернебабовых культураў, кукурузы, цукровых буракоў.
Прадпрыемствы харчовай і паліўнай прамысловасьці, вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.
Праз тэрыторыю раёну праходзяць чыгункі Баранавічы — Асіпавічы, Слуцак — Салігорск; аўтадарогі Менск — Мікашэвічы, Асіпавічы — Баранавічы, Івацэвічы — Старыя Дарогі і іншыя.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнікі архітэктуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл у в. Балотчыцы (пач. XX ст.)
- Царква ў в. Баславічы (кан XIX — пач. XX ст.)
- Касьцёл Сьвятой Барбары ў в. Замосьце (XVII ст.)
- Сьвята-Міхайлаўская царква ў месьце Слуцак (XVIII ст.)
- Паштовая станцыя (сяр. XIX ст.) у в. Краснае Сяло
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвята-Крыжа-Ўзьвіжанская царква ў в. Івань (XVIII ст.)
- Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Бялевічы (XVIII ст.)
- Сядзіба Даманскіх у в. Залядзьдзе (XVIII—XIX стагодзьдзі)
- Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў у месьце Слуцак (XVIII ст.)
- Кальвінскі збор у месьце Слуцак (XVIII ст.)
- Сьвята-Траецкі манастыр у месьце Слуцак (XVIII ст.)
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 ліпеня 2013 году лік сельскіх Саветаў у Слуцкім раёне скарацілі з 18 да 14[8].
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васіль Вітка (н. у в. Еўлічы) — беларускі паэт, літаратар
- Алена Кіш (1889 ці 1896, мяст. Раманава (цяпер в. Леніна) — 1949) — беларуская мастачка
- Рыгор Крушына (1907—1979) — беларускі паэт, празаік, крытык
- Юрка Лістапад (1897—1938) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну і ахвяра Гулагу.
- Сьцяпан Ліхадзіеўскі (н. у в. Баславічы) — беларускі паэт, крытык, літаратуразнавец
- Сьцяпан Майхровіч (н. у в. Старэва) — беларускі літаратуразнавец
- Павал Місько (н. у в. Старцавічы, цяпер Знамя) — беларускі пісьменьнік, публіцыст
- Васіль Мяцельскі (1901—1933?) — беларускі навуковец
- Мікалай Мяцельскі (1918—1997) — беларускі матэматык
- Нічыпар Мяцельскі (1905—1943) — дзеяч беларускага адраджэньня
- Адам Плуг (1823—1903) — беларускі і польскі пісьменьнік
- Васіль Русак (1896, Ячава — 1954) — рэпрэсаваны беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец, удзельнік Слуцкага збройнага чыну
- Аляксандар Сержпутоўскі (1864—1940) — беларускі этнограф і фальклярыст
- Уладзімер Тэраўскі (1871, мястэчка Раманава —1938) — беларускі дырыгент, кампазытар і ахвяра рэпрэсій. Аўтар музыкі да песен Ваяцкі Марш і Купалінка
- Віктар Дайліда (н. 28.9.1930 у в. Славінск) — беларускі пісьменьнік, пэдагог
- Тацяна Дасаева (н. 27.7.1951 у в. Знамя) — беларускі літаратуразнавец і крытык
- Алесь Марціновіч (н. у в. Казловічы) — беларускі літаратар
- Мікола Лобан (н. у в. Чапліцы) — беларускі літаратар, мовазнаўца
- Міхась Лазарук (нар. у в. Ушаловічы) — беларускі літаратуразнавец
- Лявон Случанін (1914, в. Лучнікі — 1995) — беларускі паэт
- Мікалай Статкевіч (нар. 1956, в. Лядна) — беларускі палітык і палітычны вязень
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://minsk-region.gov.by/novosti/glavnye-novosti/a-turchin-predstavil-novogo-predsedatelya-slutskogo-rayispolkoma-vladimira-gogu/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (паводле стану на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Тацяна Лазоўская. Нюансы чакаюць удасканаленьня // Мясцовае самакіраваньне. — 16 кастрычніка 2013. — № 18 (316). — С. 1, 2.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Слуцкий район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Слуцкі раён , Radzima.org
- Слуцкі раён (рас.), Глёбус Беларусі