Александрыя (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Александрыя
лац. Aleksandryja
Дата заснаваньня: 1695
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Шклоўскі
Сельсавет: Александрыйскі
Насельніцтва: 524 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2239
СААТА: 7258804001
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°23′0″ пн. ш. 30°21′0″ у. д. / 54.38333° пн. ш. 30.35° у. д. / 54.38333; 30.35Каардынаты: 54°23′0″ пн. ш. 30°21′0″ у. д. / 54.38333° пн. ш. 30.35° у. д. / 54.38333; 30.35
Александрыя на мапе Беларусі ±
Александрыя
Александрыя
Александрыя
Александрыя
Александрыя
Александрыя
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Александры́я[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Уваходзіць у склад Александрыйскага сельсавету Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 524 чалавекі. Знаходзіцца за 12 км на поўнач ад Шклова, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Копысь.

Александрыя — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), разьмешчанае цераз раку насупраць даўняга места Копысі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім Александры́я ўтварыўся ад імя заснавальніка паселішча — графа Аляксандра Хадкевіча[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Александрыя ўпамінаецца ў XVII ст. як спадчыннае ўладаньне ў Шклоўскім графстве. У гэты час тут працавалі крамы, млын, карчма. Александрыя знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў і ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. Пад 1643 годам яна ўпамінаецца як мястэчка ў складзе Шклоўскай воласьці[a], тут існавалі царква, 2 шпіталі, млын на рацэ Копысіцы, перавоз на Дняпры, крамы, некалькі бровараў.

У 1695 годзе Александрыя стала цэнтрам войтаўства ў складзе Шклоўскага графства, у гэты час тут быў 41 двор. На 1771 год у мястэчку быў 71 двор.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Александрыя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губэрні. З 1775 году мястэчкам валодаў граф С. Зорыч. Паводле генэральнага межаваньня, у 1783—1784 гадох тут было 61 двор, праваслаўная царква, паштовы двор, млын. У 1800 годзе — 53 двары, 2 царквы, вадзяны млын; Дняпром хадзіў паром[b].

Пад 1847 годам Александрыя значыцца як сяло ў складзе аднайменнага маёнтку. На 1886 год — 54 двары, 2 праваслаўныя царквы, 2 царкоўна-прыходзкія школы, юдэйскі малітоўны дом, 2 вадзяныя млыны, кузьня. З адкрыцьцём у 1902 годзе чыгуначнай лініі Віцебск — Ворша — Жлобін, якая прайшла за 1,5 км ад Александрыі, разьвіцьцё мястэчка паскорылася. На 1909 год — 99 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Александрыю занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Александрыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Александрыю вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету. На 1 студзеня 1925 году тут было 175 двароў, пачатковая школа, клюб з хатай-чытальняй. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1939 год — 147 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1944 год у Александрыі быў 131 двор, на 1990 год — 178. У 2007 годзе вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1771 год — 129 чал.; 1784 год — 378 чал., зь іх 188 муж. і 190 жан.
  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 312 чал.[4]; 1897 год — 613 чал.[5]; 1900 год — 330 чал. (141 муж. і 189 жан.), зь іх 302 праваслаўныя, 28 юдэяў[6]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 682 чал. у мястэчку Александрыі, зь іх паводле стану: духоўнага 10 чал., мяшчанаў 30, сялянаў 642; паводле веры: хрысьціянаў 652, юдэяў 30; таксама 13 чал. у маёнтку Александрыі; 1 студзеня 1925 году — 990 чал.; 1939 год — 1371 чал.[7]; 1944 год — 860 чал.; 1990 год — 357 чал.[8]; 1991 год — 347 чал.[9]; 1995 год — 333 чал.[10]; 1997 год — 344 чал.[11]; 1999 год — 376 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 434 чал.[12]; 2010 год — 524 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Александрыі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, клюб, бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква (XVIII ст.)

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Biblioteka Czartoryskich w Krakowie. Sygn. 9233, ark. 145.
  2. ^ Российский государственный архив древних актов. Ф. 1355, о. 1, д. 715 и 716.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  2. ^ Старжынскі А. Разгорнем часаў шаты, або Чытаем Шклоўшчыну як кнігу // Культура. № 35 (801), 1—7 верасьня 2007 г.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 243.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 423.
  6. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 20.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 424.
  8. ^ Лук’янаў П. Александрыя // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 100.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 425.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 242.
  11. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 425.
  12. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 422.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]