Перайсьці да зьместу

Краснае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Краснае
лац. Krasnaje
Населены пункт
Від на вёску з пагорка на ўсходзе
Від на вёску з пагорка на ўсходзе
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Маладэчанскі
Сельсавет Красьненскі
Геаграфія
Вышыня НУМ 184 м[1]
Часавы пас
Каардынаты 54°14′48″ пн. ш. 27°04′39″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2868 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1773
Паштовы індэкс 222330
СААТА 6238817061
Нумарны знак 5
Краснае на мапе Беларусі ±
Краснае
Краснае
Краснае
Краснае
Краснае
Краснае

Кра́снае[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Вушы. Цэнтар сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 2868 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы ўсход ад Маладэчна, на аўтамабільнай дарозе Менск — Маладэчна. Чыгуначная станцыя Вуша на лініі Менск — Маладэчна.

Краснае — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.

Тапонім Краснае ўтварыўся ад адпаведнага прыметніка, сынонімам якога ёсьць слова прыгожы.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Упершыню Краснае (пад назвай Краснае Сяло) упамінаецца ў 2-й палове XV стагодзьдзя як уладаньне вялікіх князёў. У 1486 годзе паселішча атрымала статус мястэчка. Да 1500 году вялікі князь Аляксандар заснаваў тут касьцёл.

У канцы XV — 1-й палове XVI стагодзьдзяў Краснае стала цэнтрам павету. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка як цэнтар староства ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. На 1765 год тут было 58 двароў, касьцёл, карчма.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Краснае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце. На 1866 год у мястэчку было 60 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Красным было 152 двары, дзеяла царква, працавалі 2 школы, расейская народная вучэльня, пошта, фэльчарскі пункт, 22 крамы і 8 корчмаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Краснае занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Краснае абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Краснае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва. Мястэчка было сядзібай гарнізону батальёну КАП «Краснае».

У 1939 годзе Краснае ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 годзе атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1954 годзе статус Краснага панізілі да вёскі. На 1972 год тут было 611 двары, на 1997 год — 1216, на 1998 год — 1216. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 172 чал.[3]; 1897 год — 1019 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1012 чал.[4]; 1972 год — 2989 чал.; 1997 год — 3283 чал.[5]; 1998 год — 3273 чал.[6]; 1999 год — 3181 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 2868 чал.

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Красным працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Афіцыйная назваГістарычная назва
1 траўня вуліцаМаладэчанская вуліца
17 верасьня вуліцаРадашкавіцкая вуліца
Савецкая вуліцаІльлянская вуліца
Бяз назвыРынак пляц

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. GeoNames (анг.) — 2005.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 283
  3. Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 624.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. Шаблюк В. Краснае // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 250.
  6. БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 458.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]