Старыя Дарогі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Старыя Дарогі
трансьліт. Staryja Darohi
Старая чыгуначная вежа
Старая чыгуначная вежа
BIA Stare Drogi COA.svg Flag of Staryja Darohi.svg
Герб Старых Дарог Сьцяг Старых Дарог
Першыя згадкі: 1524
Горад з: 1938
Былая назва: Дарогі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Старадароскі
Плошча: 6,97 км² [1]
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 10 468 чал.[2]
шчыльнасьць: 1501,87 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1792
Паштовы індэкс: 222910
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°2′22″ пн. ш. 28°15′54″ у. д. / 53.03944° пн. ш. 28.265° у. д. / 53.03944; 28.265Каардынаты: 53°2′22″ пн. ш. 28°15′54″ у. д. / 53.03944° пн. ш. 28.265° у. д. / 53.03944; 28.265
Старыя Дарогі на мапе Беларусі ±
Старыя Дарогі
Старыя Дарогі
Старыя Дарогі
Старыя Дарогі
Старыя Дарогі
Старыя Дарогі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Стары́я Даро́гі — места ў Беларусі, на рацэ Салянцы. Адміністрацыйны цэнтар Старадароскага раёну Менскай вобласьці. Плошча 6,36 км². Насельніцтва 10 468 чал. (2017)[2]. Знаходзяцца за 148 км на паўднёвы ўсход ад Менску; на аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Слуцак. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіповічы.

Старыя Дарогі — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласьці Слуцкага княства датуецца 1524 годам[3].

Пад 1582 годам Дарогі ўпамінаюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасьцінцы. У сярэдзіне XVII ст. Дарогі сталі цэнтрам воласьці. На 1647 год у мястэчку было 95 дамоў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 год тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.

У канцы XVII ст. за 6 км на ўсход зьявілася яшчэ адно паселішча Дарогі і мястэчка пачалі зваць Старыя Дарогі. У 1695—1744 гадох Старыя Дарогі знаходзілася ў ліку Нойбурскіх маёнткаў. У 1791 годзе мястэчка увайшло ў склад Случарэцкага павету[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце[4]. Статус паселішча панізілі да вёскі, якая з 1828 году знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнаў. У 1846 годзе Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. На 1886 год тут было 40 двароў, паштовая станцыя. У 1896 годзе за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэньня Асіповічы — Старыя Дарогі, якую ў 1915 годзе падоўжылі да Слуцку. Чыгункай на Асіповічы вывозілі лесаматэрыялы. Вакол новай станцыі паступова сфармавалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму месту.

У 1897 годзе ў Старых Дарогах працавалі лесапільны і фанэрны заводы. У 1914 годзе тут адкрылася народная вучэльня. У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Старыя Дарогі займалі нямецкія войскі. З 20 жніўня 1919 да ліпеня 1920 году вёску кантралявалі польскія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кінатэатар, 1941

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Старыя Дарогі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе ў 1921 годзе сталі цэнтрам Новадароскай воласьці, 17 ліпеня 1924 году — Старадароскага раёну Слуцкай акругі (25 сьнежня 1962 — 30 ліпеня 1966 году ўваходзілі ў склад Слуцкага раёну). З 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 году вёска знаходзілася ў Бабруйскай акрузе. 3 ліпеня 1925 году Старыя Дарогі зноў атрымалі статус мястэчка. На 1933 год тут працавалі электрастанцыя, лесапільня «Пралетары» і цагельня. 20 лютага 1938 году Старыя Дарогі ўвайшлі ў склад Менскай вобласьці, а 27 верасьня таго ж году атрымалі статус места. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

28 красавіка 1996 году Старыя Дарогі атрымалі мескі герб. 10 ліпеня 2001 году ў месьце адкрыўся Палац культуры. 24 лістапада 2007 году на тэрыторыі прыватнага музэю адбылося ўрачыстае адкрыцьцё першага ў Беларусі помніка ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 271 чал.; 1897 год — больш за 2 тыс. чал.[6]
  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 1996 чал.; 1926 год — 1,8 тыс. чал.; 1933 год — 2,3 тыс. чал.; 1939 год — 4,2 тыс. чал.; 1991 год — 11,5 тыс. чал.; 1994 год — 11,6 тыс. чал.; 2000 год — 11 813 чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 11,4 тыс. чал.; 2009 год — 11 036 чал.[8] (перапіс); 2013 год — 10 300 чал.[9]; 2016 год — 10 425 чал.[10]; 2017 год — 10 468 чал.[2]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Старых Дарогах працуюць 4 сярэднія, спартовая школы, школа мастацтваў, дзіцячы дом, 6 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, народны драматычны тэатар.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасьці.

Апроч таго, працуюць хлебазавод, пладова-агароднінны і мэханічны заводы, цэх безалькагольных напояў, швацкая фабрыка, лясная гаспадарка, будаўнічыя арганізацыі.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лядоўня

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць прыватны музэй Анатоля Белага і Старадароскі мастацкі музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Старыя Дарогі»[11].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Воданапорная вежа (пач XX ст.)
  • Лядоўня (2-я пал. ХІХ)
  • Могілкі юдэйскія
  • Паштовая станцыя (2-я пал. ХІХ ст.)
  • Чыгуначная гаспадарчая пабудова (пач. XX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920-я гады ў Старых Дарогах існавалі царква, касьцёл, сынагога і некалькі малітоўных дамоў[12].

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Анатоль Белы (1939—2011) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, навуковец, калекцыянер, стваральнік прыватнага мастацкага музэю
  • Альбэрт Міхайлаў (1947—2010) — беларускі паэт

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Об установлении границ города Старые Дороги Стародорожского района Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 января 2017 г. № 185
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ а б Насевіч В. Старыя Дарогі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 630.
  4. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 235.
  5. ^ Гусева Т. Угодкі Слуцкага збройнага чына сьвяткавалі паасобку, «Салідарнасць», 26 лістапада 2007 г.
  6. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  7. ^ Калешка А., Насевіч В. Старыя Дарогі // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 413.
  8. ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 5. — Менск, 2014. С. 9.
  10. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  12. ^ Соркіна І. Праблемы мястэчак Беларусі на старонках часопіса «Наш Край» (другая палова 1920-х гадоў) // Гістарычны Альманах. Том 10, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Старыя Дарогісховішча мультымэдыйных матэрыялаў