Гарадзец (Быхаўскі раён)
Гарадзец лац. Haradziec | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Быхаўскі |
Сельсавет: | Холстаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2231 |
Паштовы індэкс: | 213325 |
СААТА: | 7213852017 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°32′50.6330827656″ пн. ш. 30°2′13.2079337340″ у. д. / 53.54739807855° пн. ш. 30.037002203815° у. д.Каардынаты: 53°32′50.6330827656″ пн. ш. 30°2′13.2079337340″ у. д. / 53.54739807855° пн. ш. 30.037002203815° у. д. |
± Гарадзец |
Гарадзе́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ржаўцы. Уваходзіць у склад Холстаўскага сельсавету Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 1990 год — 745 чалавек. Знаходзіцца за 16 км на захад ад Быхава, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Быхаў (лінія Магілёў — Жлобін).
Гарадзец — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Гарадзец упамінаецца ў XVI ст. як мястэчка Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.
На 1758 год Гарадзец уваходзіў у склад Быхаўскага графства, тут было 60 двароў, карчма, млын, пякарня, 2 бровары. Непадалёку існаваў аднайменны фальварак.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Гарадзец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1780 год у мястэчку было 69 двароў, царква (у 1802 годзе збудавалі новую драўляную). З 1842 году працавала гарбарня. У 1866 годзе адкрылася расейская народная вучэльня (у 1889 годзе навучалася 30 хлопчыкаў, у 1907 годзе — 118 хлопчыкаў і 25 дзяўчынак).
На 1880 год у Гарадцы было 96 двароў, лякарня; частка местачкоўцаў займалася кавальскім промыслам. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 148 двароў, 2 ветракі, кузьня, крама, піцейны дом, хлебазапасны магазын. На 1909 год — 165 дамоў. У Першую сусьветную вайну ў лютым — лістападзе 1918 году мястэчка займалі нямецкія войскі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гарадзец занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Гарадзец вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету Быхаўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 280 двароў, на 1990 год — 293, на 1996 год — 289.
23 сьнежня 2009 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Гарадзецкага сельсавету Гарадзец разам зь іншымі населенымі пунктамі перадалі ў склад Холстаўскага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1758 год — 155 муж.; 1780 год — 514 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 618 чал.; 1897 год — 921 чал.; 1900 год — 820 чал., зь іх 615 праваслаўных і 205 юдэяў[4]
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 966 чал.; 1919 год — 1172 чал.; 1926 год — 1262 чал.; 1941 год — 1060 чал.; 1970 год — 783 чал.; 1990 год — 745 чал.[5]; 1996 год — 797 чал.[6]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Гарадцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Канстанцін Лукашоў (1907—1987) — навуковец у сфэры геалёгіі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 (рас.)
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 578.
- ^ Удальцоў В. Гарадзец // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 471.
- ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 39.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900.
|