Любавічы
Любавічы лац. Lubavičy | |
Прачысьценская царква | |
Дата заснаваньня: | 1654 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Руднянскі |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | 460 чал. (2007) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +7 48141 |
Паштовы індэкс: | 216774 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°50′2″ пн. ш. 30°57′29″ у. д. / 54.83389° пн. ш. 30.95806° у. д.Каардынаты: 54°50′2″ пн. ш. 30°57′29″ у. д. / 54.83389° пн. ш. 30.95806° у. д. |
Любавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Любаві́чы — вёска ў Расеі, каля ракі Малой Бярэзіны. Цэнтар сельскага паселішча Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 460 чалавек. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 8 км ад граніцы зь Беларусьсю.
Любавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Прачыстай Багародзіцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя Люба (Leubo, Lubo, Liuba) можа мець як славянскае, так і германскае паходжаньне[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Любавічы ўпамінаюцца ў 1642 годзе як мястэчка Аршанскага павету ВКЛ[2]. Паселішча значыцца ў лісьце маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча ад 30 красавіка 1655 году. Пазьней ім валодалі князі Любамірскія, якія збудавалі тут мураваную царкву.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Любавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1784 год тут было 243 двары, зь іх 178 належалі хрысьціянам, 65 — юдэям[3]. У 1798 годзе адбыўся вялікі пажар, па якім мястэчка адбудавалі на тым жа месцы[4]. У Вайну 1812 году ў Любавічах 2 тыдні стаяў корпус маршала напалеонаўскага войска Груні. У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у мястэчку праходзіў найбольшы ў ваколіцах Хрышчанскі кірмаш[5] з абарачэньнем больш за 1,5 млн рублёў. На 1860 год — 1 мураваны і 312 драўляных будынкаў, працавалі скарбовая жыдоўская вучэльня (16 вучняў) і гарбарня.
У XIX ст. Любавічы сталі буйным рэлігійным цэнтрам: тут паўстала новая плынь у юдаізьме — Хабад (Хабад-Любавіч, Любавіцкі хасідызм). У мястэчку дзеялі 3 малітоўныя школы і велізарная бібліятэка, якую за часамі Першай сусьветнай вайны пераправілі ў Маскву, у Румянцаўскі музэй (цяпер Расейская дзяржаўная бібліятэка). У Другую сусьветную вайну 4 лістапада 1941 году нацысты зьнішчылі ў Любавічах 483 жыды.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Любавіцкую воласьць (разам з Руднянскай і Мікулінскай) не вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.
-
Рынак. Царква, 1930 г.
-
Рынак, 1930 г.
-
Цэнтральная вуліца, 1943 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1784 год — 8595 чал.[6]
- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 2,5 тыс. чал.; 1860 год — 1516 чал., зь 978 юдэяў[7]
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 1592 чал.[8]; 1998 год — 545 чал.[9]
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 460 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Любавічах працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Могілкі юдэйскія. Капліца
- Царква Прачыстай Багародзіцы (XVIII—XIX стагодзьдзі; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Маскоўскага патрыярхату).
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сынагога
- Царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1019.
- ^ НГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 365
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 429.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 310.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 118.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 58.
- ^ Kuściński M. Lubawicze // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 392.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 124.
- ^ Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.
- Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Любавічы , Radzima.org
- Тумар Б., Мікулевіч С. Адзін дзень у Расеі, Наша Ніва, 21 ліпеня 2006 г.
|