Барыс
Выгляд
Барыс — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Барыс — усходнеславянскае імя, якое звычайна разглядаюць як кароткую форму імя Барыслаў[1], утворанага ад асноваў «бароцца» (змагацца) і «слава»[2][3].
Мовазнаўца Паўла Чучка(uk) прыводзіць іншыя прыклады падобных скаротаў: Багут ад Багуслаў, Вадзім ад Вадзімір, Яраш ад Яраслаў[4].
Сустракаюцца таксама іншыя вэрсіі паходжаньня імя Барыс: ад «барацьбы» з даданьнем грэцкага суфіксу -іс[4]; ад імя баўгарскага водцы Багарыса, ахрышчанага ў 864 годзе[5]; ад фракійскага прыметніка boris / buris 'мужны, вялікі'[4].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Барыс Уладзімеравіч (990-я — 1015) — князь растоўскі, Сьвяты
- Рагвалод-Барыс Усяславіч (1040-я — 1128) — князь полацкі, заснавальнік места Барысава
- Барыс Юр’евіч (1120-х—1159) — князь белгародзкі, тураўскі і кідэкшанскі
- Барыс Давыдавіч (1130-я — 1186) — князь полацкі
- Барыс — ліцьвін, які ўпамінаецца поруч зь Вітаўтам у 1394 годзе[6]
- Барыс Гінтаўтавіч — літоўскі баярын[7]
- Барыс Гадуноў (1552—1605) — гаспадар Маскоўскай дзяржавы
- Барыс Кіт (1910—2018) — беларускі і амэрыканскі навуковец
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 129.
- ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 46.
- ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 53.
- ^ а б в Чучка П. Слов’янськi особовi iмена украïнцiв: iсторико-етимологiчний словник. — Ужгород, 2011. С. 74.
- ^ Борис // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
- ^ Бохан Ю. Пласцінавы даспех ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове ХІV — канцы ХVІ ст. // Гістарычна-археалагічны зборнік / Інстытут гісторыі АН Беларусі; Уклад. А. Мядзведзеў, А. Мяцельскі. — № 11. — Менск, 1997. С. 72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 203.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён / навук. рэд. А. Лукашанец. — Менск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 240 с. — ISBN 978-985-6941-10-1.