Перайсьці да зьместу

Коханаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Коханаў
лац. Kochanaŭ
Царква сьв. Мікалая (2002)
Царква сьв. Мікалая (2002)
Герб Коханава Сьцяг Коханава


Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Талачынскі
Сельсавет: Коханаўскі
Вышыня: 216 м н. у. м.
Насельніцтва: 4185 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2136
Паштовы індэкс: 211060
СААТА: 2246856906
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°27′15.0″ пн. ш. 30°0′30.6″ у. д. / 54.454167° пн. ш. 30.0085° у. д. / 54.454167; 30.0085Каардынаты: 54°27′15.0″ пн. ш. 30°0′30.6″ у. д. / 54.454167° пн. ш. 30.0085° у. д. / 54.454167; 30.0085
Коханаў на мапе Беларусі ±
Коханаў
Коханаў
Коханаў
Коханаў
Коханаў
Коханаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ко́ханаў, Ко́ханава[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Сакалянцы. Цэнтар сельсавету Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 4185 чалавек[1]. Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Талачына, за 106 км ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Воршай і Талачыном.

Коханаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Коханаў, з мапы 1613 г.

Коханаў узьнік не пазьней за пачатак XVI стагодзьдзя як паселішча Друцкага княства, што знаходзілася ў валоданьні І. Друцкага-Краснага. У 1551 годзе паселішча перайшло да Гарнастаяў.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Коханаў увайшоў у склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1590 годзе Геранім Гарнастай прадаў сваю долю паселішча канцлеру Льву Сапегу. Пад 1624 годам Коханаў упамінаецца як мястэчка маёнтку Старасельле, тут было 14 рынкавых пляцаў і 235 валокаў зямлі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Коханаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Копыскім, потым Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1785 год у мястэчку было 57 двароў. У 1792 годзе за 8 вёрстаў ад Коханава знайшлі вядомы Рагвалодаў камень, з надпісам: «1171, 7 траўня»[3].

У 1861 годзе Коханаў стаў цэнтрам воласьці, у 1868 годзе тут пачала працаваць расейская народная вучэльня, пазьней пераўтвораная ў сярэднюю школу. У 1870 годзе ў зьвязку з эпідэміяй халеры, якая пачалася ў Талачыне, у мястэчку адкрылася лякарня. У 1870-я гады побач зь мястэчкам (4 км) зьявілася чыгуначная станцыя Коханава на Смаленска-Берасьцейскай дзялянцы Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі. У канцы ХIХ стагодзьдзя ў Коханаве было 63 будынкі, царква, юдэйская малітоўная школа, народная вучэльня, сельская лячэбніца, станавая кватэра, паштова-тэлеграфная кантора, валасная ўправа, чыгуначная станцыя (грузапаток 800 тыс. пудоў, зь якіх 600 тыс. пудоў лясных матэрыялаў, і 200 тыс. пудоў хлеба)[4].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Коханаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі[5].

Стары будынак школы, спалены ў апошную вайну

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Коханаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай I зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 3 сакавіка 1924 году Коханаў вярнулі БССР, дзе 17 ліпеня 1924 году ён стаў цэнтрам раёну, у склад якога ўваходзілі 12 сельсаветаў (Аболецкі, Алёнавіцкі, Велікагальцэўскі, Коханаўскі, Малатнянскі, Новапалюдаўскі, Пярэвалачненскі, Сіманаўскі, Смалянскі, Сялецкі, Тумініцкі, Шыбекаўскі)[6]. 8 ліпеня 1931 году мястэчка ўвайшло ў склад Талачынскага раёну. На 1933 год у Коханаве дзеяў адзіны ў Талачынскім раёне сельскагаспадарчы тэхнікум. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

19 лютага 1947 году Коханаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.

  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 324 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1902 год — 449 чал., зь іх 156 праваслаўных, 10 эвангелістаў, 283 юдэі[7]; 1996 год — 5,3 тыс. чал.[8]; 1998 год — 5 тыс. чал.[9]; 1999 год — 4780 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 4,8 тыс. чал.; 2006 год — 4,7 тыс. чал.[10]; 2008 год — 4,7 тыс. чал.; 2009 год — 4327 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 4231 чал.[12]; 2017 год — 4192 чал.[13]; 2018 год — 4185 чал.[1]

У 2002 годзе замест зьнішчанай у 1930-я гады царквы (на яе месцы паставілі дом культуры) збудавалі новую ў гонар сьвятога Мікалая.

Коханаўская сярэдняя школа

У Коханаве працуюць прафэсійна-тэхнічная вучэльня № 173, сярэдняя, дзіцяга-юнацкая спартовая школы, школа мастацтваў, 2 дашкольныя ўстановы.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць местачковыя лякарня і паліклініка.

Дзеюць бібліятэка, дом культуры.

У Коханаве функцыянуюць два з трох прадпрыемстваў-вытворцаў экскаватараў у Беларусі:

Іншыя прадпрыемствы:

  • Коханаўскі трубавы завод «Белтрубпласт» — адзін з кіроўных беларускіх заводаў-вытворцаў і пастаўнікоў палімэрных вырабаў (поліэтыленавыя трубы для сыстэмаў газа- і водазабесьпячэньня, каналізацыі і г. д.).
  • ААТ «Коханава» — вырабы з бэтону і жалезабэтону, апрацоўка мэталічных паверхняў.

Коханаў знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад міжнароднай магістралі Корк — Омск (у межах Беларусі — магістраль М1)

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква (1932—1934)
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 436.
  3. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  4. ^ Россія. Полное географическое описаніе нашего отечества. Настольная и дорожная книга для русскихъ людей. / подъ редакціей В.П. Семенова. — С-Пт.: Изданіе А.Ф. Девріена, 1905. — С. 397. — 620 с.
  5. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  6. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь 17 декабря 1956 г. «Об упразднении некоторых районов Республики Беларусь»
  7. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 97.
  8. ^ Насевіч В. Коханава // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 245.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 439.
  10. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  11. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]