Тэлефонны плян нумарацыі Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Тэлефо́нны плян нумара́цыі Белару́сі — парадак разьмеркаваньня і замацаваньня нумарацыі за сеткамі электрасувязі агульнага карыстаньня ў Беларусі.

Паводле Закону Рэспублікі Беларусь ад 2005 году «Аб электрасувязі», Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ажыцьцяўляе вызначэньне патрабаваньняў да нумарацыі сетак электрасувязі, а таксама «вылучэньне і зьняцьце рэсурсу нумарацыі». Згодна з 16-м артыкулам Закону вылучэньне, выкарыстаньне і зняцьце рэсурсу нумарацыі ажыцьцяўляецца «ў адпаведнасьці з сыстэмай і плянам нумарацыі сеткі электрасувязі агульнага карыстаньня, зацьверджанымі Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь». Пры гэтым «прынамсі 10 % абсягу рэсурса нумарацыі прызначаецца для забесьпячэньня патрэбаў дзяржаўнага кіраваньня, нацыянальнай бясьпекі, абароны, ахова правапарадку і стварэньня экстраных службаў»[1]. Групай стандартызацыі Міжнароднага саюза электрасувязі 5 сьнежня 1994 году Рэспубліцы Беларусь быў вылучаны міжнародны тэлефонны код 375. Рашэньнем Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь код быў упершыню ўведзены ў дзеяньне 16 красавіка 1995 году.

Парадак набору[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для ўсіх немясцовых тэлефонных званкоў патрабуецца набраць 8, дачакацца гудка (выключэньне складаюць пэўныя лічбавыя АТС), пасьля чаго набраць 0 для злучэньня ўнутры краіны і пры званках на мабільныя тэлефоны (выключэньне — званкі на нумары адмысловых сэрвісаў), альбо 10 для міжнародных тэлефанаваньняў[2]

Геаграфічныя коды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Код зоны складаецца з двух знакаў, затым ідзе ўнутрызонавы код населенага пункта (1 альбо 2 лічбы), затым — нумар тэлефона. Для Менску і Менскага раёну код гораду адсутнічае (нумары ў фармаце +375 17 xxx-xx-xx).

15 — Гарадзенская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 — Берасьцейская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 — Менская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 — Віцебская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 — Магілёўская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 — Гомельская вобласьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нумарацыя ISDN[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сетка ISDN — лічбавая сетка з інтэгральным абслугоўваньнем — гэта сетка, якая забясьпечвае цалкам лічбачыя злучэньні паміж канцавымі прыладамі для падтрымкі шырокага спэктра моўных і інфармацыйных паслугаў.

МНТС, АМТС, МНТС-1, МНТС-2[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 13 — Замоўныя і даведкавыя службы МНТС і АМТС
  • 14 — Замоўныя і даведкавыя службы МНТС і АМТС
  • 18 — Замоўныя і даведкавыя службы МНТС і АМТС
  • 20 — МНТС-1
  • 24 — МНТС-2

Негеаграфічныя тэлефонныя коды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас набору нумароў у сетках мабільнай сувязі дзейнічаюць тыя ж правілы, што і ў сетках фіксаванай сувязі. У дадатак да гэтага:

  • для ўнутрысеткавых званкоў дастаткова набраць 7-значны нумар xxx-xx-xx.

Мабільная сувязь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Коды 6xx, 8xx, 7xx, 9xx[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 600 100 — Беспарольны доступ да Інтэрнэту
  • 601 — Сетка ўнівэрсальнай пэрсанальнай радыёсувязі
  • 602 — Паслугі Аўдыётэкс
  • 604 — Сетка ГУ «Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне» Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • 606 100 1111 — Доступ да Інтэрнэту па картках папярэдняй аплаты
  • 800 — Бясплатны выклік Direct Call
  • 801 — Бясплатныя даведкава-інфармацыйныя службы «Зялёны нумар»
  • 803 — Інтэрактыўныя апытаньне без выстаўленьня рахунку абанэнтам
  • 805 — Паслугі інтэлектуальнай плятформы
  • 810 — Інтэрактыўныя апытаньні з выстаўленьнем рахунку абанэнтам
  • 820 — Міжнародны бясплатны выклік (IFS)
  • 777 — Унівэрсальная пошта
  • 902 — Платныя даведкава-інфармацыйныя службы[5].

Кароткія нумары экстраных службаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2005 г. № 45-З «Аб электрасувязі»(рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 31 сьнежня 2019 г. Праверана 13 сьнежня 2020 г.
  2. ^ Міжнародная сувязь // УП «Белтэлекам», 2020 г. Праверана 13 сьнежня 2020 г.
  3. ^ Тэлефонныя коды Беларусі // Маніторынг сотавых сетак у Беларусі ( «Дзелавая сетка»), 20 студзеня 2010 г. Праверана 13 сьнежня 2020 г.
  4. ^ Правілы набору нумароў // УП «Белтэлекам», 2020 г. Праверана 13 сьнежня 2020 г.
  5. ^ Сяргей Сідорскі. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2006 г. № 787 «Аб зацьвярджэньні сыстэмы і пляну нумарацыі сеткі электрасувязі агульнага карыстаньня»(рас.) // Валеры Леванеўскі, 30 сакавіка 2007 г. Архіўная копія ад 1 лістапада 2011 г. Праверана 13 сьнежня 2020 г.
  6. ^ Даведкавая інфармацыя (зыходныя тэлефанаваньні) // УП «А1», 2020 г. Праверана 13 сьнежня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]