Вязынь
| Вязынь лац. Viazyń | |
| Населены пункт | |
Цэнтар вёскі | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Вялейскі |
| Сельсавет | Вязынскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°25′15″ пн. ш. 27°09′45″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 557 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1771 |
| Паштовы індэкс | 222445 |
| СААТА | 6213813021 |
| Нумарны знак | 5 |
| Вязынь на мапе Беларусі ± Вязынь | |
Вя́зынь[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Іліі. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 557 чалавек. Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы ўсход ад Вялейкі.
Вязынь — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Вязынь упамінаецца ў 2-й палове XV ст. як уладаньне Саковічаў. Ад Ю. Саковіча маёнтак перайшоў да ягонага сына Войцеха (памёр у 1522 годзе), які паводле маёнтку Насілаў пісаўся панам Насілоўскім, потым — сыну апошняга, ваяводу віцебскаму Юрыю Насілоўскаму (памёр у 1544 годзе). За ім у Вязыні ў 1543 годзе заснавалі касьцёл, у гэты ж час паселішча, імаверна, атрымала статус мястэчка. Тым часам першы ўпамін пра Вязынь як мястэчка датуецца 1552 годам.
У 2-й палове XVI ст. Вязынь перайшла да Вітунскіх: Я. Вітунскі значыцца як уладальнік паселішча ў 1616 годзе пры разьмежаваньні з суседнім маёнткам Куранцом. Пазьней паселішча перайшло ў валоданьне Віленскага жаночага кляштару бэнэдыктынак пры касьцёле Сьвятой Кацярыны. Як уласнасьць бэнэдыктынак мястэчка ўпамінаецца ў 1627 і 1638 гадох пры разьмежаваньнях іхных зямель і пры парушэньні межаў Вязынскай пушчы з боку ваяводы смаленскага А. Гасеўскага, у 1674 годзе пры разьмежаваньні з маёнткам віленскіх бэрнардынак Рабунем.
У 1721 годзе кляштарныя маёнтак Вязынь і фальварак Седзіца мелі спрэчныя землі з Маладэчнам і Селішчам пана Міхала Казімера Коцела. У 1736 годзе ўпамінаецца царква ў Вязыні, на якую кляштар бэнэдыктынак выдзеліў паўвалокі зямлі. У 1770 годзе адбылося яшчэ адно разьмежаваньне з суседнімі маёнткамі Селішчам і Ляўковам. У 1791 годзе ў мястэчку збудавалі царкву Прачыстай Багародзіцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вязынь апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, з 1843 году — Віленскай губэрні. У 1808 годзе мястэчка перайшло да Гяцэвічаў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Вязыні дзеялі царква, каталіцкая капліца і сынагога. У пачатку XX ст. — валасная ўправа, расейская народная вучэльня (91 вучань і 2 настаўнікі), аднаклясная царкоўнапрыходзкая школа, 359 дзесяцінаў зямлі. У 1810—1913 гадох тут, у маёнтку Гяцэвічаў. працавалі бровар (10 работнікаў), у 1810—1913 гадох — млын (18 работнікаў).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вязынь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вязынь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[2]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Вязынь ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Вязынь увайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 272 двары, на 1993 год — 329, на 1996 год — 332. У 2000-я гады Вязынь атрымала афіцыйны статус «аграгарадку»[3].
У 2017 годзе ў Вязыні зьнялі дакумэнтальны фiльм «Перазiмаваць» пра дом сэзоннага пражываньня[Крыніца?].
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл, да 1930 г.
- Царква, да 1939 г.
- Вуліца, 1915 г.
- Сядзіба Гяцэвічаў, 1916 г.
- Дом, 1927 г.
- Стаў, 1929 г.
- Сядзіба Гяцэвічаў, 1930-я гг.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Вязыні працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (1908)
- Могілкі старыя каталіцкія
- Сядзібна-паркавы комплекс Гяцэвічаў (XIX ст.)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (2-я пал. XIX ст.; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятой Ганны (1830)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 145
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ Вязынь(недаступная спасылка), Государственный центр картографо-геодезических материалов и данных Республики Беларусь
- ↑ Krzywicki J., Jelski A. Wiazyń // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 276.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ↑ Насевіч В., Новікава Г. Вязынь // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 386.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 341.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||