Койданаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Койданаў
лац. Kojdanaŭ
Гарадзішча, дзе стаяў замак
Гарадзішча, дзе стаяў замак
Герб Койданава Сьцяг Койданава


Магдэбурскае права: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Плошча:
  • 13,34 км²
Насельніцтва: 27 839 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовыя індэксы: 222712, 222720
СААТА: 6222501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°41′0″ пн. ш. 27°8′0″ у. д. / 53.68333° пн. ш. 27.13333° у. д. / 53.68333; 27.13333Каардынаты: 53°41′0″ пн. ш. 27°8′0″ у. д. / 53.68333° пн. ш. 27.13333° у. д. / 53.68333; 27.13333
Койданаў на мапе Беларусі ±
Койданаў
Койданаў
Койданаў
Койданаў
Койданаў
Койданаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.dzerzhinsk.minsk-region.by/

Ко́йданаў (з 1932 году — Дзяржы́нск[a]) — места ў Беларусі, на рацэ Няцечцы. Адміністрацыйны цэнтар Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 27 839 чалавек[1]. Знаходзіцца за 38 км на паўднёвы захад ад Менску, на чыгуначнай лініі (станцыя Койданава) і аўтамабільнай дарозе Менск — Баранавічы.

Койданаў — даўняе магдэбурскае[2] мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[3]. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятой Ганны ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся кальвінскі збор і замак, помнікі архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў, зьнішчаныя савецкімі ўладамі.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Койданаў, з мапы 1554 г.
Койданаў, з мапы 1565 г.
Койданаў і Станькаў, з мапы 1613 г.
Койданаў, з рукапіснай мапы 2-й паловы XVIII ст.

Традыцыйная гістарычная назва места — Койданаў[b]. Гэты тапонім, імаверна, утварыўся ад імя мітычнага татарскага ваяра Койдана (Кайдана), войскі якога нібыта разьбіў непрыяцель пад легендарным Крутагор’ем у XIII стагодзьдзі[5].

У рэестры Войска Запароскага 1649 году адзначалася прозьвішча Кайданенка (Койданенъко), якое выводзяць ад славянскага асабовага імя *Койдан, што паходзіць ад праславянскага *kojiti 'чыніць', 'вырабляць', 'супакойваць', 'гадаваць', 'песьціць', 'выхоўваць' і -данъ (ад даць)[6].

Форма Койданава (рас. Койданово) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[7][8][9]. 29 ліпеня 1932 году савецкія ўлады перайменавалі Койданаў у «Дзяржынск» у гонар Ф. Дзяржынскага, аднаго з арганізатараў чырвонага тэрору.

Назва «Дзяржынск» (рас. Дзержинск) не ўнікальная: места з такой жа назвай існуе ў Ніжагародзкай, з назвай «Дзяржынскі» (рас. Дзержинский) — у Маскоўскай вобласьці Расеі. Пасёлак Дзяржынск — у Іркуцкай, Дзяржынскі — у Варонескай і Новасыбірскай абласьцях Расеі.

З часоў аднаўленьня незалежнасьці Беларусі прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Койданаў у якасьці афіцыйнай[10].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхал Жыгімонтавіч
Асноўны артыкул: Гісторыя Койданава

Раньнія часы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйнай[11] датай заснаваньня сучаснага Койданава лічыцца 1146 год, калі паселішча ўпамінаецца пад назвай Крутагор’е ў паданьні пра старую Пакроўскую драўляную царкву. Аднак сучасныя энцыкляпэдычныя даведнікі[12][13] разглядаюць гэтыя зьвесткі толькі як імаверныя і датуюць першы дакладны пісьмовы ўпамін 1442 годам.

У ХІІ стагодзьдзі Койданаў увайшоў у склад Полацкага, пазьней Менскага княства. Да ХІІІ стагодзьдзя завяршылася ўзьвядзеньне драўлянага замка.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIV стагодзьдзі Койданаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Гедзімінавічаў, Вярэйскіх, Гаштольдаў, Радзівілаў. У 1439 годзе Міхал Жыгімонтавіч заснаваў тут касьцёл Сьвятой Ганны. У пачатку XVI стагодзьдзя Койданаў пацярпеў ад набегаў татараў (у 1502 і 1503 гадох). У 1542 годзе ён стаў цэнтрам староства, пазьней графства.

Мікалай Радзівіл «Руды»

У 1550—1831 гадох Койданаў атрымаў вядомасьць значнага асяродку пашырэньня кальвінізму. Каля 1564 году Мікалай Радзівіл «Руды» збудаваў тут драўляны кальвінскі збор (з 1613 году — мураваны), а таксама плябанію, школу і шпіталь. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1588 годзе Койданаў атрымаў статус мястэчка[13]. У гэты час тут было 120 дымоў, замак, кальвінскі збор, ратуша, касьцёл, Рынак, 2 карчмы, 4 вадзяныя млыны. Існавала 6 вуліцаў: Віленская, Менская, Плябанская, Рубяжэвіцкая, Слуцкая, Станькаўская. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза дазволіў праводзіць 2 вялікія кірмашы: на Грамніцы (2 лютага) і Сёмуху і штотыднёвы торг. Пазьней кірмашы таксама зьбіраліся на Юр’я (23 красавіка) і Пакровы (1 кастрычніка). Паводле зьвестак на 1620 год, у цэнтры мястэчка знаходзіўся чатырохкутны Рынак, забудаваны дамамі рамесьнікаў і гандляроў; на пляцы было 5 крамаў, карчма і 23 мяшчанскія двары; агулам налічвалася 110 двароў.

11 ліпеня 1655 году ў пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія войскі ўшчэнт спустошылі Койданаў. Як даносілі захопнікі свайму гаспадару[14]:

«

…мястэчка Койданаў узялі, і каторыя… былі ў тым мястэчку польскія і літоўскія людзі, і тых усіх людзей забілі і тое мястэчка і прадмесьці ўсе выпалілі.

»

Аднаўленьне Койданава ішло марудна. У другой палове XVIII стагодзьдзя тут збудавалі новы драўляны касьцёл Сьвятой Ганны. На 1791 год у мястэчку было 134 дымы.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Койданава ліцьвінамі: у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1774 годам значыцца Reczynski Boguslaus Jac., Coydanav. Lituan.[15]

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Койданаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Віленскай губэрні. У 1796 годзе мястэчка атрымала герб: «выява галінак дуба і алівы»[12]. У вайну 1812 году 15 лістапада войскі Расейскай імпэрыі разьбілі аддзел, сфармаваны зь мясцовых і францускіх жаўнераў. У 1871 годзе празь мястэчка прайшла чыгунка, адкрыўся 2-павярховы вакзал. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя у Койданаве дзеялі кальвінскі збор, касьцёл, царква, сынагога; працавалі народная і меская вучэльні, 2 юдэйскія малітоўныя школы, багадзельня, больш за 30 крамаў, паравы млын, шапавальні, бровары; штогод праводзілася 6 кірмашоў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Койданаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Койданаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут утварылася Беларуская рада, прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[16]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Койданаў увайшоў у склад Беларускай ССР[17]. У 1920 годзе ў выніку антыбальшавіцкага паўстаньня ўтварылася Койданаўская самастойная рэспубліка. У 1924 годзе мястэчка стала цэнтрам раёну (з 30 чэрвеня 1937 да 15 студзеня 1938 году[18] быў у Менскім раёне).

У 1930 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і ліквідавалі каталіцкую парафію ў Койданаве[19]. 15 сакавіка 1932 году паселішча атрымала статус места. 29 ліпеня 1932 году бальшавікі зьмянілі назву места на Дзяржынск — ад прозьвішча заснавальніка савецкай карнай сыстэмы Дзяржынскага[20]; чыгуначная станцыя захавала старую назву. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году Койданаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ХIХ стагодзьдзе: 1866 год — 1383 чал.[12]; 1883 год — 5 тыс. чал.[21]; 1897 год — 4744 чал.[12]
  • ХХ стагодзьдзе: 1909 год — 4696 чал. у мястэчку Койданаве і 15 чал. на чыгуначнай станцыі Койданаў[22]; 1939 год — 8,7 тыс. чал.[12]; 1970 год — 11,5 тыс. чал.[23]; 1977 год — 10,7 тыс. чал.[24]; 1991 год — 23,7 тыс. чал.; 1993 год — 23,9 тыс. чал.[12]; 1993 год — 24,6 тыс. чал.
  • ХХI стагодзьдзе: 2003 год — 25,0 тыс. чал.; 2006 год — 24,8 тыс. чал.[25]; 2008 год — 24,9 тыс. чал.; 2009 год — 25 164 чал.[26] (перапіс); 2016 год — 27 225 чал.[27]; 2017 год — 27 441 чал.[28]; 2018 год — 27 839 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Койданаве працуюць СПТВ, 4 сярэднія школы, музычная і дзіцячая спартовая школы, дом школьніка, 8 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеюць дом культуры, кінатэатар.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле генэральнага пляну 1948 году прадугледжвалася карэнным чынам зьмяніць аблічча места. Неўзабаве адбыўся ўвод у эксплюатацыю 12 прамысловых прадпрыемстваў, збудаваныя адміністрацыйныя будынкі, будынкі дома культуры, кінатэатра, пошты, радыёвузла, 2 школаў; 40 двухпавярховых жылых дамоў, адкрыўся стадыён, на месцы старажытнага замка — клінічнае паселішча.

Сучаснае места займае абодва берагі ракі Няцечы. Галоўная плянавальная вось — вул. Ленінская, на якой сфармаваўся цэнтральны пляц — грамадзкі цэнтар з адміністрацыйнымі будынкамі. Бульвар злучае пляц з гандлёвым цэнтрам (гістарычная частка места на рагу вуліцаў К. Маркса і Ленінскай). Цэнтральная частка, а таксама вуліца Менская і набярэжная ракі забудоўваюцца шматпавярховымі жылымі дамамі.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
1-я Ленінская вуліца Татарская вуліца[29]
Старая Менская вуліца[30]
2-я Ленінская вуліца Слуцкая вуліца[29][30]
Горкага вуліца Садовая вуліца[30]
Карла Маркса вуліца Станькаўская вуліца[29][30]
Кастрычніцкая вуліца Віленская вуліца
Ленінградзкая вуліца Рубяжэвіцкая вуліца[29][30]
Першамайская вуліца Плябанская вуліца[31]
Зборавая вуліца[32]
Касьцельная вуліца[29]
Савецкая вуліца Менская вуліца[31][29]
Новая Менская вуліца[30]
Савецкі завулак Татарская Гара вуліца[30]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Койданаве знаходзяцца маторарамонтны і мэханічны заводы, ільнозавод, кравецкая і тэкстыльная фабрыкі, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Непадалёк ад места разьмяшчаюцца торфабрыкетны і крэйда-вапняковы заводы.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеюць Койданаўскі гістарычна-краязнаўчы музэй і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакумэнтаў.

У 1996 годзе ў цэнтры Койданава паставілі помнік у гонар легендарнага 850-годзьдзя заснаваньня «Крутагор’я-Койданава-Дзяржынску».

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
  2. ^ Напрыклад, паводле дакумэнта Вялікага Княства Літоўскага ад 1499 году: «Пацьверджаньне князю Васілю Вярэскаму на замак Любеч і на двары Койданаў з Рубяжэвічы, Усу, Старынкі, Іслач, Валожын, Радашкавічы, вечнасьцю»[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 312.
  3. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 47.
  4. ^ Lietuvos Metrika. Užrašymų knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2011. P. 129.
  5. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 99.
  6. ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 545.
  7. ^ Вячорка В.. Не страляйце пад Лёзна! Скланяйма беларускія геаграфічныя назвы, Радыё Свабода, 31 ліпеня 2015 г.
  8. ^ Вячорка В. Не Акцябарскі, а Рудобелка; не Дзяржынск, а Койданаў; ня Кіраўск, а Качэрычы, Радыё Свабода, 25 траўня 2016 г.
  9. ^ Сацукевіч І. Уклад М. М. Улашчыка ў развіццѐ беларускай тапанімікі // Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў XX—XXI ст. у Беларусі: зб. навук. артыкулаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння М. Улашчыка / рэдкал. : С. Ходзін (адк. рэд.) і інш. — Менск: БДУ, 2007. С. 49. [1]
  10. ^ Гарбацэвіч А. 9 беларускіх гарадоў, якім варта вярнуць спрадвечныя назвы, Наша Ніва, 27 траўня 2016 г.
  11. ^ Гісторыя Койданава (рас.). Дзержинский райисполком. Официальный сайтПраверана 22 ліпеня 2011 г.
  12. ^ а б в г д е Валахановіч А. Дзяржынск // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 252.
  13. ^ а б Валахановіч А. Койданава // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 127.
  14. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  15. ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 534.
  16. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  17. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  18. ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 43.
  19. ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 72.
  20. ^ Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005. S. 41.
  21. ^ Jelski A. Kojdanów // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 246.
  22. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 87.
  23. ^ Валахановіч А. Дзяржынск // БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 160.
  24. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  25. ^ Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  26. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  27. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  28. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  29. ^ а б в г д е Плян Койданава 1835 году
  30. ^ а б в г д е ё Koydenov: zamlbukh tsum ondenk fun di koydenover kdoyshim / Ed. A. Reizin. New York: United Koidanover Association, 1955. P. 21 (плян)
  31. ^ а б Койданава ў часы Рэчы Паспалітай =. Образовательная сеть Дзержинского районаПраверана 2 верасьня 2012 г.
  32. ^ Шаблюк В. Койданава // Беларуская Мінуўшчына. № 3, 1994. С. 38—41.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
  • Валахановіч А. Дзяржынск. Гісторыка-эканамічны нарыс. — Мінск, 1977. — 80 с.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
  • Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
  • Сташэўскі В. Койданаўская МТС. — Менск, 1931. — 48 с.
  • Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Гістарычны нарыс Дзяржыншчыны (Койданаўшчыны). — Менск, 1932. — 110 с.
  • Шпілеўскі І., Бабровіч Л. Мястэчка Койданава. / Адбітак з часопісу «Наш Край» за 1929 год №№ 2, 3 і 4. — Менск, 1929. — 42 с. — Койданава: «Кальвіна», 2012 [2](недаступная спасылка).
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
  • Winnicki Z. Szkice kojdanowskie. — Wrocław: Wydawnictwo GAJT, 2005.— 127 s. ISBN 83-88178-26-1.
  • Валаханович А. И. Дзержинск. Историко экономический очерк. — Минск, 1982. — 80 с. [Города Белоруссии].
  • Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Минск, 1986. — 199 с.
  • Устав Койдановского общества для выдачи беспроцентных ссуд бедным евреям местечка Койданово, Минской губернии. — Минск, 1913. — 8 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]