Мікалаеўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалаеўшчына
трансьліт. Mіkalajeŭščyna
Школа імя Якуба Коласа
Школа імя Якуба Коласа
Магдэбурскае права: XVII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Сельсавет: Мікалаеўшчынскі
Насельніцтва: 872 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1717
Паштовы індэкс: 222698
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°24′26″ пн. ш. 26°50′14″ у. д. / 53.40722° пн. ш. 26.83722° у. д. / 53.40722; 26.83722Каардынаты: 53°24′26″ пн. ш. 26°50′14″ у. д. / 53.40722° пн. ш. 26.83722° у. д. / 53.40722; 26.83722
Мікалаеўшчына на мапе Беларусі ±
Мікалаеўшчына
Мікалаеўшчына
Мікалаеўшчына
Мікалаеўшчына
Мікалаеўшчына
Мікалаеўшчына
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мікала́еўшчына[1]вёска ў Беларусі, на правым беразе Нёмана. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 872 чалавекі. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы ўсход ад Стоўпцаў.

Мікалаеўшчына — даўняе магдэбурскае[2] мястэчка гістарычнай Меншчыны, малая радзіма Канстантына Міцкевіча (Якуба Коласа).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Мікалаеўшчына ўпамінаецца ў сярэдзіне XVI ст. як уладаньне Осьцікавічаў. Сваю назву паселішча атрымала, відаць, ад імя Мікалая Осьцікавіча. У 1555 годзе Мікалаеўшчыну набыў Л. Сьвірскі. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У 1596 годзе Мікалаеўшчына перайшла ў валоданьне М. К. Радзівіла «Сіроткі», які далучыў яе да Нясьвіскай ардынацыі. У гэты час тут было 17 двароў, карчма, бровар, прыстань. На мяжы XVI—XVII стагодзьдзяў паселішча атрымала статус мястэчка. У 1617 годзе сядзібу Яна Радзівіла ў Мікалаеўшчыне наведаў каралевіч і вялікі княжыч Уладзіслаў. На 1628 год у мястэчку быў Рынак і 5 вуліцаў (Сьверынаўская або Узьдзенская, Дворная, Мастовая, Менская, Тыльная), 114 двароў, касьцёл, ратуша, гасьціны двор, млын, вэрф (сточня), 13 складоў тавараў. У 1652 годзе маршалак вялікі Аляксандар Людвік Радзівіл заснаваў тут касьцёл Яна Хрысьціцеля. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1664 годзе Мікалаеўшчыну зьнішчылі маскоўскія захопнікі[3]. На 1669 год у мястэчку засталося толькі 20 двароў, на 1700 год — 63, на 1777 год — 62. У гэты час празь Нёман узьвялі драўляны Калінавы мост даўжынёй у адну вярсту з чвэрцю.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Мікалаеўшчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце[4] Менскай губэрні. У XIX ст. статус паселішча панізілі да сяла.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1867 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1882 годзе каля Мікалаеўшчыны ў засьценку Акінчыцах нарадзіўся Канстантын Міцкевіч (Якуб Колас). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку быў 141 двор, дзейнічала царква, працавалі карчма і крама, у пачатку XX ст. — 168 двароў. 9 ліпеня 1906 году тут адбыўся зьезд настаўнікаў Менскай губэрні.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мікалаеўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Мікалаеўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Стаўпецкім павеце Наваградзкага ваяводзтва. На 1921 год у мястэчку было 164 двары.

У 1939 годзе Мікалаеўшчына ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Стаўпецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 1970 году тут працуе турыстычная база «Высокі Бераг», з 1972 году — Коласаўскі дзяржаўны заказьнік. На 1997 год у вёсцы было 360 двароў, на 1 студзеня 2004 году — 309 двароў. У 2000-я гады Мікалаеўшчына атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 500 чал.; 1886 год — 640 чал.; 1897 год — 935 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 1204 чал.; 1921 год — 929 чал.; 1939 год — 1000 чал.; 1997 год — 743 чал.[3]; 1999 год — 845 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 679 чал.[5]; 2010 год — 872 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Мікалаеўшчыне працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік археалёгіі — паселішча 3-га тыс. да н. э.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
  • Царква

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Язэп Лёсік (1883—1940) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч
  • Алесь Міцкевіч (1919—2015) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч у ЗША, настаўнік, сябар Рады БНР
  • Валянтын Міцкевіч (1918—2005) — беларускі грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзяяч на эміграцыі
  • Мікола Прускі (1928—2014) — дзяяч беларускай эміграцыі ў Злучаных Штатах Амэрыкі, выдавец, рэдактар, грамадзкі і культурны дзяяч
  • Аляксандар Сянкевіч (1884—1938) — дзяржаўны дзяяч Беларусі, навуковец, пісьменьнік, публіцыст

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (pdf) С. 464.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 312.
  3. ^ а б Шаблюк В. Мікалаеўшчына // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 137.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 400.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Стаўбцоўскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мікалаеўшчынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў