Талачын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Талачын
трансьліт. Talačyn
Колішні манастыр базылянаў
Колішні манастыр базылянаў
Coat of Arms of Tałačyn, Belarus.svg Flag of Talačyn and Talačyn Rajon.svg
Герб Талачына Сьцяг Талачына
Першыя згадкі: 1433
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Талачынскі
Насельніцтва: 9761 чал. (2016)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2136
Паштовы індэкс: 211070
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′ пн. ш. 29°42′ у. д. / 54.4° пн. ш. 29.7° у. д. / 54.4; 29.7Каардынаты: 54°24′ пн. ш. 29°42′ у. д. / 54.4° пн. ш. 29.7° у. д. / 54.4; 29.7
Талачын на мапе Беларусі ±
Талачын
Талачын
Талачын
Талачын
Талачын
Талачын
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Талачы́н — места ў Беларусі, на рацэ Друці. Адміністрацыйны цэнтар Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 9761 чалавек[1]. Знаходзіцца за 124 км на паўднёвы захад ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Масква. Празь места праходзіць аўтамабільная дарога Менск — Масква, а таксама дарогі ў кірунках на Круглае, Чашнікі, Сянно.

Талачын — даўняе места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захаваўся комплекс манастыра базылянаў з царквой Покрыва Багародзіцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст., а таксама касьцёл Сьвятога Антонія ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе дзьве вэрсіі паходжаньня тапоніму «Талачын». Першая зьвязвае назву паселішча з словам «талака» — згуртаваньнем людзей дзеля калектыўнай працы (напрыклад, будоўля хаты, вал лесу)[2]. Прыхільнікі другой вэрсіі мяркуюць, што тапонім утварыўся ад слова «толочея» — сыноніму кірмаша[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Талачына

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Талачын датуецца 1433 годам, калі ён ужо меў статус места ў Друцкім княстве (у складзе Вялікага Княства Літоўскага) і знаходзіўся ў валоданьні князёў Друцкіх[4]. У сярэдзіне XVI ст. Талачын упамінаецца як гандлёвае мястэчка, дзе штогод праводзілася 3 кірмашы. У гэты час ён належаў Друцкім-Талачынскім. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Талачын увайшоў у Аршанскі павет Віцебскага ваяводзтва. У канцы XVI ст.[4] маёнтак перайшоў у валоданьне Сапегаў, пазьней — Сангушкаў.

У 1604 годзе Леў Сапега збудаваў у Талачыне касьцёл, школу і шпіталь для хворых. На 1621 год у мястэчку было 314 будынкаў. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Талачын спалілі маскоўскія захопнікі; колькасьць будынкаў скарацілася да 142[4].

У 1769 годзе князі Сангушкі фундавалі ў Талачыне базылянскі манастыр. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) усходняя частка мястэчка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі (атрымала назву Стары Талачын), тым часам заходняя частка, што разьмяшчалася за Друцьцю, пачала называцца Новым ці Зарэчным Талачыном. У 1772—1793 гадах мястэчка было пагранічным пунктам з мытняй. 15 лютага 1782 году ў царскім указе Талачын значыцца як места, аднак ва ўказе ад 9 лютага 1783 году — як мястэчка. У 1779 годзе пры базылянскім манастыры пачалі працаваць школа і шпіталь.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Новы Талачын таксама апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Стары Талачын лічыўся цэнтрам Стараталачынскай воласьці, якая ўвайшла ў Копыскі павет; Новы Талачын быў цэнтрам Зарэчнаталачынскай воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні.

У вайну 1812 году ў Талачыне згарэлі 2 касьцёлы, паштовы двор, 30 крамаў, 56 двароў. У ліпені і лістападзе ў мястэчку спыняўся Напалеон, на загад якога тут спалілі сьцягі «Вялікай арміі».

На 1847 год у Талачыне рэгулярна праводзілася 3 кірмашы — Мікалаеўскі (9 траўня), Ільлінскі (20 ліпеня), Усьпенскі (8 верасьня). З 1859 году каля мястэчка дзейнічала гута. У 1860-я гады беларускіх сялянаў вёскі Загарадзьдзя каля Талачына, што актыўна ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызвольным руху, расейскія ўлады вывезьлі за межы Беларусі. Саму ж вёску засялілі 15 сялянскімі сем’ямі з цэнтральнай Расеі (Разанская губэрня)[5].

У 1861 годзе Стары Талачын увайшоў у Аршанскі павет. У 1863 годзе тут адкрылася народная вучэльня. У 1869 годзе ў Зарэчным Талачыне таксама адкрылася вучэльня, у 1881 годзе — пачаў працаваць крухмальны завод. У пачатку XХ ст. у Талачыне быў 391 будынак, дзейнічалі царква і касьцёл, працавалі 2 народныя вучэльні, школа, крухмальны зваод, 2 гарбарні, цагельня, бровар, гута і вадзяны млын. Мясцовае насельніцтва гандлявала збожжам і лесам.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Талачын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Талачын вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну Аршанскай акругі. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу, у Віцебскай вобласьці. На 1939 год у Талачыне працаваў ільнозавод, а таксама шпалапільны, гарбарны заводы, былі іншыя прадпрыемствы, у тым ліку ткацкая фабрыка. У Другую сусьветную вайну з 8 ліпеня 1941 году да 26 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

22 ліпеня 1955 году Талачын атрымаў статус места. 28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі мескі сьцяг[6].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 543 чал., у тым ліку 290 праваслаўных і 253 юдэі ў Новым Талачыне; 3581 чал., у тым ліку 432 праваслаўныя, 30 каталікоў і 1119 юдэяў у Старым Талачыне[7]; 1897 год — 2614 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1901 год — 3748 чал.; 1917 год — 2181 чал.; 1939 год — 6100 чал., у тым ліку 1292 жыды[8]; 1991 год — 10,2 тыс. чал.; 2000 год — 10,6 тыс. чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 10,6 тыс. чал.[10], 2003 год — 10,4 тыс. чал.; 2006 год — 10,3 тыс. чал.; 2009 год — 10 155 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 9761 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Талачыне працуюць 3 сярэднія, 1 пачатковая школы.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 4 бібліятэкі, дом культуры, пры якім — народная самадзейная кінастудыя «Летапіс». У 2001 годзе адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце выдаецца раённая газэта «Наша Талачыншчына» (да 2001 году мела назву «Сцяг Ільіча»). Наклад — больш за 5000 асобнікаў.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цэнтар Талачына склаўся яшчэ ў XVIXVІI стагодзьдзях. Яго плянавальная структура сфармавалася ў XVІІIXIХ стагодзьдзях. Паводле генэральных плянаў, распрацаваных у 1968 і 1977 гадах, утвораны мікрараён. У цэнтры места 2—4-павярховыя будынкі.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
40 год Кастрычніка плошча Рынак пляц
Валадарскага вуліца Віцебская вуліца
Дзяржынскага вуліца Лукомская вуліца
Леніна вуліца Аршанская вуліца[12]
Пушкіна вуліца Мікольская вуліца
Энгельса вуліца Віленская вуліца[13]
Зарачанская вуліца[12]

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы тэкстыльнай, першаснай апрацоўкі лёну, харчовай прамысловасьці.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз Талачын праходзяць аўтамабільныя дарогі Р19 (Талачын — Крупкі), Р25 (Віцебск — Талачын) і Р26 (Талачын — Круглае — Нежкава). За 5 км ад места праходзіць аўтамагістраль М1E30.

Ёсьць рэгулярнае аўтобуснае злучэньне зь Менскам, Віцебскам і Воршай.

Чыгуначная станцыя Талачын на лініі Масква — Менск. Пасажырскія і хуткія цягнікі на Менск, Воршу, Маскву, прымескае злучэньне з Воршай і Менскам.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працуе Талачынскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[14].

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 375.
  3. ^ Чарвінскі М. Талачын // «Радыё Свабода», 2 сьнежня 2002.
  4. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 655.
  5. ^ Гісторыя Талачынскага раёна: Дарэвалюцыйны перыяд, Прыдзвінскі крайн: Гісторыя і сучаснасць
  6. ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86(рас.)
  7. ^ Krzywicki J. Tołoczyn // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 367.
  8. ^ Distribution of the Jewish population of the USSR 1939 / Edit Mordechai Altshuler. — Jerusalem, 1993. P. 39.
  9. ^ Дулеба Г. Хаўратовіч І. Талачын // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 495.
  10. ^ Дулеба Г., Хаўратовіч І. Талачын // БЭ. Т. 15. — Менск, 2002. С. 398.
  11. ^ Перепись населения — 2009. Витебская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ а б Шнейдер А. Шесть столетий вместе // «Наша Талачыншчына», 6 траўня 2006
  13. ^ Хмелюк М. Улица Пушкина: история вокруг нас // «Наша Талачыншчына», 23 кастрычніка 2015
  14. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Талачынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў