Камень (Валожынскі раён)
Камень лац. Kamień | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Валожынскі |
Сельсавет: | Івянецкі |
Насельніцтва: | 518 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1772 |
Паштовы індэкс: | 222371 |
СААТА: | 6220843086 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°51′46″ пн. ш. 26°39′18″ у. д. / 53.86278° пн. ш. 26.655° у. д.Каардынаты: 53°51′46″ пн. ш. 26°39′18″ у. д. / 53.86278° пн. ш. 26.655° у. д. |
± Камень | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ка́мень[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Каменцы. Уваходзіць у склад Івянецкага сельсавету Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 518 чалавек. Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 46 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.
Камень — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся замак[2] і касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры архітэктуры XVII ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Камень упамінаецца ў першай палове XV стагодзьдзя як уладаньне Гедыголдавічаў. Каля 1451 году кашталян віленскі С. Гедыголдавіч заснаваў у мястэчку касьцёл. У канцы XV — першай палове XVI стагодзьдзях Камень знаходзіўся ў валоданьні Забярэскіх, якія ў 1522 годзе збудавалі тут Фарны касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.
У другой палове XVI ст. Камень перайшоў да Кішкаў, у XVII ст. — Далмат-Ісакоўскіх, пазьней Юдзіцкіх. У 1679 годзе ў мястэчку збудавалі новы касьцёл. У 1743 годзе сярод вернікаў Каменскай парафіі ўпаміналася старалітва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Камень апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце Менскай губэрні[3]. На 1795 год у мястэчку было 49 двароў. У XVIII—XIX стагодзьдзях тут праводзіліся вялікія кірмашы. У 1-й палове XIX ст. Камень знаходзіўся ў валоданьні Салагубаў і Плявакаў, у другой палове XIX — пачатку XX ст. — Арнольдзі і Яштальд-Гаворкі. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 116 двароў, касьцёл, малітоўны дом, багадзельня, магазын, карчма, 3 кузьні, крама і лазьня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Камень занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камень абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Камень апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Івянецкай гміне Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва. За польскім часам існавалі аднайменныя мястэчка (151 двор) і 2 фальваркі (7 двароў).
У 1939 годзе Камень увайшоў у БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 234 двары, на 1997 год — 220. У 2000-я гады Камень атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Працэсія, 1914 г.
-
Званіца, да 1939 г.
-
Касьцёл, 1930-я гг.
-
Перад касьцёлам, да 1939 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 268 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 713 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 844 чал.[4]; 1971 год — 879 чал.[5]; 1997 год — 690 чал.[6][7]; 1999 год — 627 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 518 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Камені працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клюб.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
1 мая вуліца | Койданаўская вуліца |
З урбананімічнай спадчыны Каменю да нашага часу гістарычную назву захавала Івянецкая вуліца. Існавала таксама Налібацкая вуліца[8].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 0,4 км на паўднёвы захад ад Каменю знаходзіцца археалягічны помнік (гарадзішча і селішча часоў сярэднявечча).
- Валун Чортаў Камень
- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (1679)
- Замак (захаваліся рэшткі ўмацаваньняў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 124.
- ^ https://globustut.by/kamen_volo/
- ^ Jelski A. Kamień (2) // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 734.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ^ Шаблюк В. Камень // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 45.
- ^ Шаблюк В. Камень // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 44.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 519.
- ^ Wspomnienia mojego Ojca Józefa Pietraszkiewicza, Iwieniec.eu
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|