Княжыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Княжыцы
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Касьцёл Сьвятога Мікалая
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Магілёўскі
Сельсавет: Княжыцкі
Насельніцтва: 305 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 222
Паштовы індэкс: 213125
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°58′35″ пн. ш. 30°8′58″ у. д. / 53.97639° пн. ш. 30.14944° у. д. / 53.97639; 30.14944Каардынаты: 53°58′35″ пн. ш. 30°8′58″ у. д. / 53.97639° пн. ш. 30.14944° у. д. / 53.97639; 30.14944
Княжыцы на мапе Беларусі ±
Княжыцы
Княжыцы
Княжыцы
Княжыцы
Княжыцы
Княжыцы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кня́жыцы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Лахвы. Цэнтар сельсавету Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 305 чалавек. Знаходзяцца за 10 км на захад ад Магілёва, каля шашы Магілёў — Менск (колішні Віленскі тракт).

Княжыцы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі віленскага барока касьцёл Сьвятога Мікалая пры кляштары дамініканаў, помнік архітэктуры XVIII ст, які з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Княжыцы ўпамінаюцца ў 1501 годзе як уладаньне жонкі вялікага князя Аляксандра Алены Іванаўны. У Старадубскую вайну ў 1535 годзе вёску спаліла войска маскоўскага ваяводы Івана Шуйскага. Па аднаўленьні Княжыцы вырасьлі да мястэчка.

У 1681 годзе харунжы вялікі Канстантын Пац заснаваў у Княжыцах кляштар дамініканаў. Першы касцёл быў драўляным. У XVIII ст. кляштар атрымаў значныя ахвяраваньні ад нашчадкаў першага фундатара і шляхцічаў Крукоўскіх. Па 1750 годзе пачалося ўзьвядзеньне мураванага касьцёла, асьвечанага ў 1780 годзе арцыбіскупам магілёўскім С. Богуш-Сестранцэвічам[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл. Абмеры, 1869 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Княжыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1785 год у мястэчку было 43 двары, на 1848 год — 147, на 1861 год — 72, на 1880 год — 93. У 1801 годзе ў Княжыцах завяршылася ўзьвядзеньне драўлянага кляштарнага корпусу з мураваным флігелем.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньне (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар дамініканаў, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) — гвалтоўна перарабілі касьцёл на царкву Найсьвяцейшага ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі. Да 1872 году завяршылася маскоўская перабудова колішняга касьцёла, калі над ім надбудавалі 4 купалы-цыбуліны. З 1879 году ў мястэчку пачаў працаваць вінакурны завод (у 1884 годзе усталявалі паравую машыну). Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Княжыцах было 117 двароў, дзейнічалі 2 царквы і малітоўны дом, працавалі царкоўна-прыходзкая школа, народная вучэльня, хлебазапасны магазын, 14 крамаў, 2 заезныя двары. Побач зь мястэчкам знаходзілася аднайменная сядзіба, дзе было 2 двары, працавалі вінакурны завод і вадзяны млын. У 1905 годзе ў Княжыцах адкрылася скарбовая вінная крама. У пачатку XX ст. працавалі 2 вінакурныя заводы і 8 вадзяных млыноў. На 1909 год у мястэчку было 60 двароў, у маёнтку — 1.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Княжыцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Княжыцы вярнулі БССР, дзе 20 жніўня яны сталі цэнтрам сельсавету. У гэты час у мястэчку адкрыліся бібліятэка, лекарская амбуляторыя, хата-чытальня, народны дом. На 1926 год — 150 гаспадарак. У канцы 1930-х гадоў афіцыйны статус Княжыцаў панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 год вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

На 1990 год у Княжыцах было 162 гаспадаркі. Пастановаю Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2003 году №11 будынак мясцовага касьцёла ўлучылі ў сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў краіны[3]. У 2000-я гады Княжыцы атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 452 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 625 чал.; 1880 год — 506 чал.; 1883 год — 726 чал.[4]; 1897 год — 691 чал. у мястэчку Княжыцах і 31 чал. у двары Княжыцах
  • XXI стагодзьдзе: 1926 год — 771 чал.[5]; 1990 год — 459 чал.; 1998 год — 340 чал.[6]; 1999 год — 371 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — да 400 чал., зь якіх 30% людзі сталага веку; 2007 год — 305 чал.[7]; 2010 год — 305 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Княжыцах месьціцца школа (245 вучняў у 2004 годзе), пры якой працуе музэй мясцовага ўраджэнца — мастака й мастацтвазнаўцы Паўла Масьленікава. Таксама працуюць крама, пошта і лякарня (з 1980 году) на амаль 100 месцаў. З 2001 году існуе дзіцячы прытулак на 15 месцаў[8].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu)
  2. ^ Пятровіч Н., Ярашэвіч А. Княжыцкі кляштар дамініканцаў // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 216.
  3. ^ Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 10 апреля 2003 г. №11 «Об утверждении Государственного списка историко-культурных ценностей Республики Беларусь»
  4. ^ Ostaszewski K. Kniażyce // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 196.
  5. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 514.
  6. ^ БЭ. Т. 8. — Менск, 1999. С. 366.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 513.
  8. ^ Грыб С. Надзея княжацкага месца // Звязда. 5 лістапада 2004 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Княжыцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў