Перайсьці да зьместу

Азьдзяціцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Азьдзя́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Азьдзяцічы.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Барысаўскага раёну Барысаўскай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Менскай, з 20 лютага[1] 1938 году — Менскай вобласьці).

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Азьдзяцічы, Забер’е, Каменка, Клыпенка, Колкі, Лаўніца, Маталыга, Мулішча, Студзёнка, Чэрнеўка — перададзеныя ў склад Мётчанскага сельсавету[2].

  • 1 студзеня 1947 году — 12

На тэрыторыі сельсавету знаходзіліся няісныя цяпер населеныя пункты Малая Яблынька, Старая Маталыга[3], засьценак Ябланка.

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 65
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 137
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 800 с. — ISBN 985-11-0077-3