Хатаевічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Хатаевічы
трансьліт. Chatajevičy[a]
Капліца Сьвятога Дамініка
Капліца Сьвятога Дамініка
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Акцябарскі
Насельніцтва: 575 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223134
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°25′36″ пн. ш. 27°44′7″ у. д. / 54.42667° пн. ш. 27.73528° у. д. / 54.42667; 27.73528Каардынаты: 54°25′36″ пн. ш. 27°44′7″ у. д. / 54.42667° пн. ш. 27.73528° у. д. / 54.42667; 27.73528
Хатаевічы на мапе Беларусі ±
Хатаевічы
Хатаевічы
Хатаевічы
Хатаевічы
Хатаевічы
Хатаевічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Хата́евічы[1] (з 1939 году — Акця́бар[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Дрылянцы. Цэнтар сельсавету Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 575 чал. Знаходзяцца за 36 км на поўнач ад Лагойску, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы.

Хатаевічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся кляштар дамініканаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку XVI стагодзьдзя Хатаевічы разам з суседнім маёнткам Плешчаніцамі знаходзіліся ў валоданьні князя Васіля Саламярэцкага (памёр у 1540 годзе). У 1558 годзе паселішча ўпамінаецца пры падзеле маёнткаў паміж ягонай удавой і дзецьмі.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хатаевічы ўвайшлі ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. Пад 1567 годзе яны значацца як сяло, шляхецкая ўласнасьць. У 1681 годзе тут заснавалі кляштар дамініканаў. Каля 1752 году збудавалі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Хатаевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[2]. У 1803 годзе ў мястэчку збудавалі новы касьцёл. У гэты час склад маёнтку Хатаевічы (уладаньне дамініканскага кляштару) уваходзіла 15 вёсак, у мястэчку існавалі карчма, бровар, хлебазапасны магазын. На 1812 год у Хатаевічах было 29 мяшчанскіх і 18 шляхецкіх дамоў, пазьней у ліку іншых каталіцкіх уладаньняў мястэчка канфіскавалі расейскія ўлады. На 1861 год — 19 двароў, касьцёл.

У 1870 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага збудавалі ў Хатаевічах царкву-мураўёўку Сьвятога Мікалая, прыход якой ахопліваў 38 вёсак і хутароў, 2727 прыхаджанаў, царкве належала 112 дзесяцінаў зямлі. Дзейнічала царкоўнапрыходзкая школа. На 1886 год у мястэчку было 9 двароў, дзейнічалі царква, касьцёл, капліца і сынагога (пры ёй юдэйская малітоўная школа), працавалі некалькі крамаў і карчма. У 1893 годзе тут заснавалі мукамольнае і крупяное прадпрыемствы (у 1895 годзе працавалі 6 работнікаў, існавала паравая машына). На 1908 год у Хатаевічах было 82 двары, 2 царкоўнапрыходзкія школы (для хлопчыкаў і дзяўчынак), на 1909 год існавалі аднайменныя мястэчка (61 двор) і маёнтак (1 двор).

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Хатаевічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хатаевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году сталі цэнтрам сельсавету Плешчаніцкага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Лагойскім раёне). На 1926 год існавалі аднайменныя мястэчка (52 двары), вёска (39 двароў) і хутар (2 двары). У 1938 годзе статус Хатаевічаў панізілі да вёскі. У 1939 годзе савецкія ўлады перайменавалі вёску ў «Акцябар». На 1941 год тут было 127 двароў. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году Хатаевічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1969 год у Хатаевічах было 142, на 1990 год — 204, на 1994 год — 237, на 1 студзеня 2003 году — 230. У 2000-я гады Хатаевічы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1811 год — 118 муж.; 1886 год — 84 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 466 чал.; 1909 год — 322 чал. у мястэчку Хатаевічах і 18 чал. у маёнтку Хатаевічах; 1926 год — 198 чал. у мястэчку Хатаевічах, 172 чал. у вёсцы Хатаевічах, 12 чал. на хутары Хатаевічах; 1941 год — 463 чал., 1969 год — 489 чал.; 1990 год — 569 чал.[3]; 1994 год — 736 чал.[4]; 1999 год — 679 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2003 году — 651 чал.[5]; 2010 — 575 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква

У Хатаевічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

У 1990-я ў вёсцы збудавалі новую царкву.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месца касьцёла

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца Сьвятога Дамініка (XVIII ст.; абкладзеная цэглай у 1990-я)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Дамініка (1907)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1870)

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле афіцыйнай назвы — Akciabr

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 242—243.
  2. ^ Jelski A. Chotajewicze // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 637.
  3. ^ Казлоўская М., Насевіч В. Акцябр // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 92.
  4. ^ БЭ. Т. 1. — Менск, 1996. С. 223.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага р-на. У 2 кн. Кн. 2-я. — Менск: БелЭн, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Хатаевічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў