Шклянцы
| Шклянцы лац. Šklancy | |
| Населены пункт | |
Каменны крыж і хата | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Докшыцкі |
| Сельсавет | Бярозкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°43′02,20″ пн. ш. 27°51′42,70″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 30 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2157 |
| Нумарны знак | 2 |
| Шклянцы на мапе Беларусі ± Шклянцы | |
Шкля́нцы[1] — вёска ў Беларусі, каля вытокаў ракі Вяльлі. Уваходзіць у склад Бярозкаўскага сельсавету Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці.
Шклянцы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., спалены за савецкім часам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Шклянцы ўпамінаюцца ў XVIII стагодзьдзі як мястэчка Менскага павету Менскага ваяводзтва. У гэты час тут збудавалі царкву.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Шклянцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні. У 1836 годзе маёнтак перайшоў у валоданьне Стаброўскіх. На 1890 год у мястэчку Шклянцах было да 10 двароў, у аднайменнай вёсцы — 8[2].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Шклянцы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шклянцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1930-я гады тутэйшую царкву спалілі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1890 год — 89 муж.
- XX стагодзьдзе: 1999 год — 80 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 30 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кропельніца архаічнай формы
- Каменны крыж
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (XVIII ст.)
- Сядзіба
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Шклянцаў
- Месца былой царквы
- Кропельніца архаічнай формы
- Каменны крыж
- Вуліца
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Павал Барздыка (нар. 1929) — беларускі мастак
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 245.
- ↑ Jelski A. Szklance // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 919.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||