Ільля (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ільля
трансьліт. Iĺlia
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса
Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса
Першыя згадкі: 1475
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Ільлянскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 222431
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′57.4″ пн. ш. 27°17′36.5″ у. д. / 54.415944° пн. ш. 27.293472° у. д. / 54.415944; 27.293472Каардынаты: 54°24′57.4″ пн. ш. 27°17′36.5″ у. д. / 54.415944° пн. ш. 27.293472° у. д. / 54.415944; 27.293472
Ільля на мапе Беларусі ±
Ільля
Ільля
Ільля
Ільля
Ільля
Ільля
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

І́льля[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Іліі. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1458 чалавек. Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Вялейкі, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Вуша; на аўтамабільнай дарозе Р58 (Сосенка — Краснае).

Ільля — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваліся рэшткі гуты Салагубаў, помнік археалёгіі XVIII—XIX стагодзьдзяў, а таксама збудаваная ў стылі клясыцызму царква Сьвятога Ільлі, помнік архітэктуры XIX ст.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніму «Ільля». Паводле аднаго зь іх, ён утварыўся ад назвы ракі Ілія і сьпярша выглядаў як Іля. Пазьней назва мястэчка зьмянілася на Ільлю, нібыта ў гонар хрысьціянскага прарока. Згодна зь іншай вэрсіяй, паселішча атрымала сваю назву ад Ільлінскай царквы.

Афіцыйнае напісаньне назвы паселішча — Ілья.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Ільлю як двор маршалка дворнага Багдана Саковіча датуецца 1475 годам. Пазьней паселішчам валодалі Забярэзінскія, Збараскія.

У 1564 годзе Ільля ўпершыню ўпамінаецца як мястэчка («место»), таксама існавалі аднайменныя двор і воласьць. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Ільля ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. 3 1582 году да канца XVII ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Глябовічаў.

Паводле інвэнтару 1650 году, Ільля складалася з Рынку і 3 вуліцаў, тут было 93 двары, 10 корчмаў, новазбудаваны касьцёл (царква згарэла незадоўга да складаньня інвэнтару). У 1692 годзе Крыстына Глябовіч разам з мужам, гетманам вялікім Казімерам Янам Сапегам зьмянялі маёнтак велятыцкаму старосту князю К. Друцкаму-Сакалінскаму.

Плян, 1938 г.

У XVIII ст. уладальнікамі Ільлі былі: дачка Друцкага-Сакалінскага Барбара і яе муж ковенскі харунжы А. Скарульскі, Савіцкія (графы на Ільлі), каралеўскі ад’ютант, потым Я. М. Салагуб, за якім у маёнтку існавала вялікая гута. У 1772 годзе з фундацыі Брыгіты з Радзівілаў Салагуб тут збудавалі Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (зьнішчаны ў Другую сусьветную вайну). У 1792 годзе Я. М. Салагуб прадаў Ільлю падскарбію вялікаму, кампазытару Міхалу Клеафасу Агінскаму.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ільля апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Віленскай губэрні. За ўдзел у паўстаньні Т. Касьцюшкі ў 1794 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка. У 1795—1804 гадох уладальнікам Ільлі быў фэльдмаршал М. Салтыкоў, у 1804—1806 гадох — генэрал-маёр Л. Зьдзяхоўскі, потым — менскі губэрнскі маршалак Ю. Валадковіч і С. Радзішэўскі, які за часамі вызвольнага паўстаньня (1830—1831) быў вайсковым начальнікам Вялейскага павету і камандзірам палку. Расейскія карныя войскі разрабавалі Ільлінскую сядзібу, а маёнтак канфіскавалі.

На 1886 год у Ільлі было 40 двароў, 2 царквы, школа, таргі ў нядзелі, штогадовыя кірмашы 6 студзеня і 20 чэрвеня.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ільлія абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ільля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (236 дамоў) і калёнія (30 дамоў).

У 1939 годзе Ільля ўвайшла ў БССР, дзе стала цэнтрам раёну і сельсавету (з 1957 годзе ў Вялейскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 530 двароў, на 1995 год — 600 двароў. У 2000-я гады Ільля атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1798 год — 170 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 141 чал.; 1866 год — 522 чал.[2]; 1886 год — 318 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 1525 чал.; 1921 год — 1333 чал. у мястэчку Ільлі і 162 чал. у калёніі Ільлі; 1971 год — 2179 чал.; 1995 год — 1865 чал.[3]; 1999 год — 1671 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1458 чал.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ільлінская школа

У вёсцы знаходзіцца адна зь дзьвюх сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў Вялейскага раёну — Ільлянскі аграрны каледж. Установа адкрылася 26 жніўня 1957 году пад назвай Ільлінскі вэтэрынарны тэхнікум. 20 верасьня 1990 году саўгас-тэхнікум пераўтварыўся ў асобны саўгас «Абадоўцы» і Ільлінскі сельскагаспадарчы тэхнікум. За час свайго існаваньня да 2008 году навучальная ўстанова падрыхтавала 7061 адмыслоўца, зь якіх 2928 заатэхнікаў і 4133 фэльчары вэтэрынарнай мэдыцыны.

У Ільлі разьмяшчаецца дзіцячая музычная школа, заснаваная 25 жніўня 1975 году. Першым рэктарам быў Раман Мізула. За час існаваньня да 2008 году музычную школу скончыла больш за 270 навучэнцаў. У школе праходзіць навучаньне на наступных музычных інструмэнтах: баян, акардэон, цымбалы, фартэпіяна. У 2004 годзе ў Ільлінскай музычнай школе адкрыліся харэаграфічнае аддзяленьне, старэйшы і малодшы харавыя ансамблі, а таксама зьмяшаныя дзіцячыя ансамблі.

Таксама ў вёсцы дзейнічае агульнаадукацыйная сярэдняя школа з краязнаўчым ухілам імя акадэміка Адама Антонавіча Грымаця. Паводле зьвестак на 2008 год у ёй навучаюцца 360 вучняў і працуюць 40 настаўнікаў (7 зь іх маюць вышэйшую катэгорыю, 20 — першую).

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць дом культуры і бібліятэка.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная назва цэнтральнага пляцу Ільлі — Рынак.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ільлінскай школе дзейнічаюць 2 музэі: краязнаўчы музэй і «Вялейшчына літаратурная».

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Ільлі захаваўся помнік археалёгіі — рэшкі гуты (канец XVIII — пачатак XIX ст.).

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1772)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мястэчка Ільля — радзіма продкаў Лізы Кудроў[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 153—154.
  2. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 258.
  3. ^ Брэгер Г. Ілья // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 481.
  4. ^ Кіназорка плакала на месцы пахаваньня ільлянскіх габрэяў

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Ільля (вёска)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў