Астрашыцкі Гарадок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Астрашыцкі Гарадок
трансьліт. Astrašycki Haradok
Капліца Сьвятой Ганны
Капліца Сьвятой Ганны
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Астрашыцкагарадоцкі
Насельніцтва: 2302 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Паштовы індэкс: 223054
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°3′57″ пн. ш. 27°41′50″ у. д. / 54.06583° пн. ш. 27.69722° у. д. / 54.06583; 27.69722Каардынаты: 54°3′57″ пн. ш. 27°41′50″ у. д. / 54.06583° пн. ш. 27.69722° у. д. / 54.06583; 27.69722
Астрашыцкі Гарадок на мапе Беларусі ±
Астрашыцкі Гарадок
Астрашыцкі Гарадок
Астрашыцкі Гарадок
Астрашыцкі Гарадок
Астрашыцкі Гарадок
Астрашыцкі Гарадок
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Астрашы́цкі Гарадо́к[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Ўсяжы. Цэнтар сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2015 год — 2302 чалавекі. Знаходзіцца за 24 км на поўнач ад Менску, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Калодзішчы; на шашы Менск — Лагойск.

Астрашыцкі Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захавалася капліца Сьвятой Ганны, помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Тышкевічаў.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Астрашы́цкі Гарадо́к»[1] складаецца зь дзьвюх частак: азначэньне «Астрашыцкі» паказвае на блізкасьць да вёскі Астрошыцаў, назва «Гарадок» сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац. Н. Орда, 1864 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра ГарадокАстрашыцкі» дадалося пазьней) датуецца 1567 годам. Паводле інвэнтару 1650 году, у мястэчку існавалі драўляны замак, царква, карчма і крамы; Рынак і 3 вуліцы (Менская, Глебкавіцкая і Кавальская), 51 двор. Замак меў абарончыя сьцены і 4 кутнія вежы, яго атачалі сажалкі і штучны роў. Да замка вёў мост, уваход праз браму-вежу «прускага муру» ўнутры якой былі жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканьні. Налева ад брамы стаяў 1-павярховы драўляны палац, вакол якога высаджваліся зёлкі. Жылыя памяшканьні палаца мелі размаляваныя дзьверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам разьмяшчаліся варыўня, кухня, пякарня, псярня, лазьня, бровар. Направа ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і сьвіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак.

Інтэр'ер палаца. А. Жамэт, 1872 г.

На 1734 год у Астрашыцкім Гарадку было 24 двары. Паводле інвэнтару 1745 году — 30 двароў, драўляны палац, зьвярынец, фальварак з 2 жылымі будынкамі, пякарняй, стайнямі, аборай, броварам і інш. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Астрашыцкі Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце Менскай губэрні[3]. У 1-й палове XIX ст. за 1 км ад мястэчка збудавалі мураваны 2-павярховы палац, дзе разьмяшчалася сабраная М. Тышкевічам калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Існаваў вялікі парк, у якім быў зьвярынец.

На 1886 год у Астрашыцкім Гарадку дзейнічалі 2 царквы і капліца, працавалі школа, рудня, майстэрня вырабу меднага посуду для бровара, 11 крамаў, заезны дом і 4 млыны. На 1917 год — 324 двары.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Астрашыцкі Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стаў цэнтрам раёну (з 1935 году ў Менскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1987 год у Астрашыцкім Гарадку было 1789 двароў, на 1995 год — 938. У 2000-я гады Астрашыцкі Гарадок атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 1115 муж.
  • XX стагодзьдзе: 1917 год — 1564 чал.; 1987 год — 1789 чал.[4]; 1995 год — 2390 чал.[5]; 1999 год — 2154 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 2302 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Астрашыцкім Гарадку працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спаская царква

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца Сьвятой Ганны (1809)
  • Могілкі юдэйская
  • Сынагога
  • Царква Сьвятога Спаса (1943)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (XVII—XVIII стагодзьдзі)
  • Царква Сьвятога Духа (1773; Сьвяты Пасад)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Тацяна Самусенка (1938—2000) — беларуская фэхтавальніца (на рапірах), трохразовая алімпійская чэмпіёнка
  • Уладзімер Содаль (1937—2015; спачыў на тутэйшых могілках) — беларускі літаратуразнавец, журналіст і краязнавец

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 300.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 81.
  3. ^ Jelski A. Gródek (4) // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 818.
  4. ^ Віталёва В., Якімовіч Ю. Астрашыцкі Гарадок // ЭГБ. Т. 1. — Менск, 1993. С. 222.
  5. ^ БЭ. Т. 2. — Менск, 1996. С. 55.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Астрашыцкі Гарадоксховішча мультымэдыйных матэрыялаў