Шапялевічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шапялевічы
лац. Šapialevičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Круглянскі
Сельсавет: Цяцерынскі
Вышыня: 174 м н. у. м.
Насельніцтва: 360 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2234
Паштовы індэкс: 213195
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°7′0″ пн. ш. 29°35′0″ у. д. / 54.11667° пн. ш. 29.58333° у. д. / 54.11667; 29.58333Каардынаты: 54°7′0″ пн. ш. 29°35′0″ у. д. / 54.11667° пн. ш. 29.58333° у. д. / 54.11667; 29.58333
Шапялевічы на мапе Беларусі ±
Шапялевічы
Шапялевічы
Шапялевічы
Шапялевічы
Шапялевічы
Шапялевічы

Шапяле́вічы[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Асьліўкі. Уваходзіць у склад Цяцерынскага сельсавету Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 360 чалавек. Знаходзяцца за 24 км на паўднёвы захад ад Круглага, за 16 км на захад ад шашы Р77.

Шапялевічы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Шапялевічы ўпамінаюцца ў XV ст.[2] У розныя часы яны знаходзіліся ў валоданьні Гаштольдаў, Палубінскіх, Сапегаў, Агінскіх і інш. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) 24 жніўня 1654 году пад Шапялевічамі адбылася значная бітва паміж абаронцамі Вялікага Княства Літоўскага і маскоўскімі захопнікамі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Шапялевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1779 годзе ў мястэчку збудавалі царкву. У 1812 годзе тут заснавалі бровар (у 1890 годзе працавала 5 работнікаў). На 1848 год у Шапялевічах было 134 двары. У 1863 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў мястэчку царкоўна-прыходзкую школу. На 1867 год у маёнтку працавалі бровар, вадзяны млын і карчма. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Шапялевічах было 139 двароў, дзейнічала царква, працавалі царкоўна-прыходзкая і юдэйская малітоўная школы, хлебазапасны магазын, заезны дом.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Шапялевічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шапялевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4]. аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Шапялевічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Круглянскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1925 годзе ў Шапялевічах працавала школа 1-й ступені (75 вучняў), хата-чытальня, пункт ліквідацыі непісьменнасьці. На 1926 год у вёсцы было 204 двары, на 1940 год — 162. У Другую сусьветную вайну з 1941 да 1944 году Шапялевічы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 2001 год у Шапялевічах было 155 двароў. 21 сьнежня 2011 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Шапялевіцкага сельсавету вёску перавялі ў склад Цяцерынскага сельсавету[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 570 чал.; 1846 год — 325 чал., зь іх 310 сялянаў[6]; ~1890 год — 553 чал., зь іх 501 праваслаўны, 5 каталікоў і 47 юдэяў[7]; 1897 год — 907 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 1009 чал.; 1940 год — 686 чал.[8]; 1999 год — 422 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 401 чал.[9]; 2010 год — 360 чал.

Інфрастуктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Шапялевічах працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, клюб, бібліятэка, пошта.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шапялевіцкі СПК

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква (XVIII ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн.: БелЭН, 1996.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 (рас.)
  6. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 191.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 899.
  8. ^ Шчарбатаў А. Шапялевічы // ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2. С. 194.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 375.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]