Раманаў (Магілёўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Раманаў, Раманава, Леніна.
Раманаў
лац. Ramanaŭ
Вайсковы мэмарыял
Вайсковы мэмарыял
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Горацкі
Сельсавет: Ленінскі
Вышыня: 206 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 1481 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2233
Паштовы індэкс: 213421
СААТА: 7220828046
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°24′25″ пн. ш. 31°7′25″ у. д. / 54.40694° пн. ш. 31.12361° у. д. / 54.40694; 31.12361Каардынаты: 54°24′25″ пн. ш. 31°7′25″ у. д. / 54.40694° пн. ш. 31.12361° у. д. / 54.40694; 31.12361
Раманаў на мапе Беларусі ±
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Раманаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рама́наў, Рама́нава (з 1918 году — Ле́ніна[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Мярэі. Цэнтар сельсавету Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1481 чалавек[2]. Знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад Горак, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна (лінія Ворша — Крычаў).

Раманаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раманаў (Romanow) на падрабязнай мапе ваколіцаў Амсьціслава, 1724—29 гг.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Раманаў зьмяшчаецца ў дамоўнай грамаце 1523 году пра замірэньне паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім. У 1529 годзе маёнтак набыў князь Астроскі і перадаў яго ў пасаг сваёй дачцэ, якая выйшла замуж за Радзівіла. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Раманаў увайшоў у склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1592 годзе Раманаўская воласьць знаходзілася ў заставе ў Яна Караля Хадкевіча. У 1647 годзе Раманаў атрымаў статус мястэчка. У гэты час тут было 56 двароў, дзейнічала царква, працавалі вінакурня, млын, сукнавальня і карчма; існаваў аднайменны фальварак.

На 1759 год у Раманаве існаваў драўляны замак. Цэнтрам мястэчка быў Рынак, зьвязаны з замкам, з трох бакоў забудаваны жылымі дамамі. Тут стаялі касьцёл з плябаніяй, важніца і інш. Ад пляца радыяльна адыходзілі 4 вуліцы. Агулам было 115 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Панарама. Н. Орда, 5.08.1877 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Раманаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1774 годзе маскоўская гаспадыня Кацярына II падаравала мястэчка князям Дандуковым-Корсакавым. На 1785 год тут было 38 двароў, на 1880 год — 90 будынкаў (3 мураваныя і 87 драўляных), мураваная царква, вадзяны млын, вінакурня, сукнавальня, лякарня, паштовая станцыя, юдэйская малітоўная школа.

5 жніўня 1877 году ў Раманаве спыняўся Напалеон Орда, які зрабіў малюнак з панарамай мястэчка. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Раманаве дзейнічалі царква і 2 малітоўныя дамы, працавалі царкоўна-прыходзкая школа, народная вучэльня, фэльчарскі пункт, пошта, гарбарны і клеяварны заводы, 7 кузьняў, 21 крама, піцейны дом; штогод праводзілася 4 кірмашы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Раманаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Раманаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету Горацкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1940 годзе тут працавалі кузьня, ветраны і мэханічны млыны, маслазавод, майстэрня рамонту сельскагаспадарчага інвэнтару, шавецкая майстэрня.

У Другую сусьветную вайну 12—13 кастрычніка 1943 году у баі за Раманаў з войскамі Трэцяга Райху ўпершыню ўдзельнічалі ваяры 1-й Польскай дывізіі імя Тадэвуша Касьцюшкі.

На 1972 год у Раманаве было 210 двароў, на 1999 год — 506. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 219 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 728 чал. (359 муж. і 369 жан.), зь іх 340 праваслаўных, 5 каталікоў, 383 юдэі[3]; 1897 год — 958 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1940 год — 335 чал.; 1972 год — 730 чал.; 1997 год — 3468 чал.[4]; 1999 год — 1955 чал.[5]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Раманаве працуюць пэдагагічная вучэльня, сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае мэмарыяльны комплекс, які складаецца з Музэю савецка-польскай баявой садружнасьці, магілы невядомых савецкіх і польскіх ваяроў, брацкай магілы савецкіх ваяроў, брацкай магілы польскіх ваяроў.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл (XVIII ст.)
  • Сядзіба (XIX ст.)
  • Царква Раства Багародзіцы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  2. ^ Tim Bespyatov, 2008-2016
  3. ^ Krzywicki J., Jelski A. Romanowo // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 730.
  4. ^ Князева В. Леніна // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 349.
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]