Перайсьці да зьместу

Марш за свабоду (Барысаў, 2020)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марш за свабоду
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020)
Дата16 жніўня 14:00 — вечар
МесцаНацыянальны сьцяг Беларусі Цэнтральная плошча й іншыя; Барысаў; Беларусь
ПрычыныФальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Мэтывызваленьне палітвязьняў, правядзеньне чэсных прэзыдэнцкіх выбараў
Спосабымасавае шэсьце, мітынґ
Удзельнікі канфлікту
Сілы бакоў
Некалькі тысячаў

Марш за свабо́ду — адна з найбуйнейшых акцыяў пратэсту ў Барысаве, якая адбылася 16 жніўня 2020 году.

Каля 14-й гадзіны на Цэнтральнай плошчы было ўжо некалькі сотняў чалавек. Людзі прыходзілі на плошчу сем’ямі, з маленькімі дзецьмі і сабакамі. Мяшчане скандавалі «Сыходзь!» (па-расейску: Уходи), «Жыве Беларусь!». Белых балёнікаў і кветак у людзей было значна менш, чым на пратэстах напярэдадні, але бел-чырвона-белых сьцягоў было наадварот больш. На плошчы была атмасфэра сьвята. Людзі ўсьміхаліся, самаходы віталі іх сыґналамі. На праспэкце гучала песьня Віктара Цоя «Перемен!». Барысаўцы патрабавалі размовы з мэрам, аднак той да іх ня выйшаў.[1]

Марш прайшоў вуліцаю Гагарына, дзе традыцыйна ладзіліся ланцугі салідарнасьці, у ім паўдзельнічалі некалькі тысячаў чалавек[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]