Волма (Койданаўскі раён)
| Волма лац. Vołma | |
| Населены пункт | |
У цэнтры вёскі | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Койданаўскі |
| Сельсавет | Путчынскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°52′14″ пн. ш. 26°57′30″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 164 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1716 |
| Паштовы індэкс | 222734 |
| СААТА | 6222808011 |
| Нумарны знак | 5 |
| Волма на мапе Беларусі ± Волма | |
Во́лма[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Волме. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 164 чал. Знаходзіцца за 30 км ад Койданава, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Койданава; каля шашы Койданаў — Івянец.
Волма — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся палац Ваньковічаў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Волма ўпамінаецца ў другой палове XV ст. як уладаньне Войцеха Манівіда. У 1472 годзе тут існаваў касьцёл, які адносіўся да Віленскага біскупства. У 1563 годзе Волма знаходзілася ў валоданьні Альбэрта Гаштольда. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.
У 1581 годзе Волма атрымала статус мястэчка. На 1620 год тут было 55 двароў. У XVII—XIX стагодзьдзях Волма знаходзілася ў валоданьні Валадковічаў, Філіповічаў, Ваньковічаў. У 1751 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Волма апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Менскім павеце Менскай губэрні[2]. У пачатку XIX ст. на паўночнай ускраіне мястэчка, на беразе ракі Валмянкі сфармавалася сядзіба з паркам, што належала Ваньковічам. У 1861—1866 гадох у Волме было 14 двароў, на 1886 год — 4 двары. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), а ў 1864 годзе з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў Волме царкоўнапрыходзкую школу (13 вучняў — 10 хлопчыкаў, 3 дзяўчынкі).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Волму занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Волма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[3]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Волма апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Волма ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету з 25 сьнежня 1962 году Стаўпецкага, з 6 студзеня 1965 году Валожынскага, з 12 жніўня 1970 году Койданаўскага раёнаў. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 102 двары, на 1992 год — 113, на 1996 год — 198, на 1 студзеня 2004 году — 76.
18 сакавіка 2011 году да Волмы далучылі вёску Зуёўку[4]. Да 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Волменскага сельсавету вёску перадалі ў Путчынскі сельсавет[5].
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл, каля 1900 г.
- Касьцёл, каля 1900 г.
- Касьцёл, да 1950 г.
- Касьцёл, да 1939 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Волме працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта. Апроч таго, тут месьціцца філія Міжнароднага экалягічнага ўнівэрсытэту імя А. Сахарава.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзібна-паркавы комплекс Ваньковічаў (XIX ст.)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Спачыну Найсьвяцейшай Панны Марыі (1751; захаваліся падмуркі)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Краявіды Волмы
- Палац Ваньковічаў
- Касьцёл Сьвятога Яна
- Цэнтральны пляц
- Вятрак
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 172.
- ↑ Jelski A. Wołma (3) // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 880.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ «Об упразднении деревни Зуевка Волменского сельсовета Дзержинского района». Решение Дзержинского районного Совета депутатов от 18.03.2011 г. № 65 (рас.)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ↑ Батвіньнік М., Шаблюк В. Волма // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 352.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 265.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. С. 674.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||