Сёмкаў Гарадок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сёмкаў Гарадок
трансьліт. Siomkaŭ Haradok
Замчышча
Замчышча
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Менскі
Сельсавет: Папярнянскі
Насельніцтва: 193 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 17
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°0′28″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 54.00778° пн. ш. 27.46667° у. д. / 54.00778; 27.46667Каардынаты: 54°0′28″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. / 54.00778° пн. ш. 27.46667° у. д. / 54.00778; 27.46667
Сёмкаў Гарадок на мапе Беларусі ±
Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадок
Сёмкаў Гарадок
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сёмкаў Гарадо́к[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Вячы. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавету Менскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 193 чалавекі. Знаходзіцца за 14 км на паўночны захад ад Менску, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ждановічы (лінія Менск — Маладэчна).

Сёмкаў Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся колішні касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Станіслава ў стылі барокавага клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны Маскоўскім патрыярхатам.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Сёмкаў Гарадок» складаецца зь дзьвюх частак: азначэньне «Сёмкаў» паказвае на блізкасьць да вёскі Сёмкава, назва «Гарадок» сьведчыць пра існаваньне тут невялікага замка (гораду)[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Сёмкаў Гарадок (пад назвай Гарадок Саламярэцкі) упамінаецца ў XVI ст. як уладаньне князёў Саламярэцкіх. З 1595 году ён знаходзіўся ў складзе маёнтку Сёмкаў Менскага павету.

3 1755 году Сёмкавым Гарадком валодаў Адам Хмара, за якім тут збудавалі касьцёл. У 1791 годзе мястэчка належала да Заслаўскай парафіі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл, каля 1900 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Сёмкаў Гарадок апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Менскай губэрні. На 1800 год у мястэчку было 12 двароў, млын, корчмы, царква Раства Багародзіцы (у ёй у 1880-я гады вянчаліся бацькі Максіма Багдановіча). На 1861 год — 117 двароў, валасная ўправа, медаварня, піваварня, бровар, цагельны завод, млын, царква, сынагога.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Сёмкавым Гарадку было 53 двары, народная вучэльня (адкрылася ў 1865 годзе), царкоўнапрыходзкая школа, карчма. У 1905—1906 гадох у маёнтку працаваў Янка Купала, у красавіку — траўні 1922 году — Якуб Колас.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сёмкаў Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стаў цэнтрам сельсавету Заслаўскага раёну (з 8 жніўня 1959 году ў Менскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. У верасьні 1989 году на магіле Тацяны Зенчык паставілі помнік ахвярам савецкіх рэ­прэсіяў у сям’і Зенчыкаў[3].

На 2000 год у Сёмкавым Гарадку было 73 двары. У 2000-я гады будынак колішняга касьцёла, помнік архітэктуры пераходнага стылю ад барока да клясыцызму, спазнаў перабудову Маскоўскага патрыярхату (замест рэстаўрацыі), што зьнявечыла аблічча сьвятыні.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1861 год — 141 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 368 чал.; 1880 год — 221 чал., зь іх 206 праваслаўных, 10 каталікоў, 5 юдэяў[4]; 1897 год — 305 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 177 чал.; 2000 год — 168 чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 193 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Сёмкавым Гарадку працуе клюб-бібліятэка.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл па антырэстаўрацыі

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога (XIX ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 313.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 81.
  3. ^ Курапаты: Зборнік матэрыялаў / Грамадская ініцыятыва «За ўратаванне мемарыялу Курапаты»; [Працавалі: В. Арэшка і інш.]. — Менск: ГА «Дыярыуш», 2002. С. 97.
  4. ^ Chmara A. Gródek siemkowski // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 829.
  5. ^ Валахановіч А. Сёмкаў Гарадок // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 294.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сёмкаў Гарадоксховішча мультымэдыйных матэрыялаў