Перайсьці да зьместу

Жыгімонт Стары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыгімонт Стары
лац. Žygimont Stary[1]
Жыгімонт. Невядомы мастак, XVI стагодзьдзе
 Вялікі князь літоўскі
1506 — 1548
Каранацыя 24 студзеня 1507, Кракаў
Папярэднік Аляксандар
Наступнік Жыгімонт Аўгуст
Кароль польскі
1506 — 1548
Каранацыя 24 студзеня 1507, Кракаў
Папярэднік Аляксандар
Наступнік Жыгімонт Аўгуст
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1 студзеня 1467, Казяніцы, Польшча
Памёр 1 красавіка 1548 (81 год), Кракаў, Польшча
Пахаваны 7 ліпеня 1548,
Нашчадкі ад 1-га шлюбу: Ганна і Ядвіга
ад 2-га шлюбу: Жыгімонт, Альбрэхт, Ізабэла, Ганна, Кацярына
Каралеўскі дом Ягелоны
Дынастыя Ягайлавічы (Гедзімінавічы)
Жонкі Барбара Запольская
Бона Сфорца
Бацька Казімер Ягелончык
Маці Альжбета Аўстрыйская
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Жыгімонт Стары, Жыгімонт II[3][a] (1 студзеня 1467 — 1 красавіка 1548) — вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1506—1548). Пяты сын Казімера і Альжбеты Аўстрыйскай, унук Ягайлы.

Асноўныя артыкулы: Жыгімонт і Імёны ліцьвінаў

Зігімунд, Зігімунт, Зігісмунд або Зігісмонд, пазьней Зыгмунд, Зыгмант або Жыгмант (Sigimund, Sigimunt, Sigismund, Sigismondus[4], Siegmund, Zygmont[5], Żygmont[5]) — імя германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова сіг- (зыг-, зег-) (імёны ліцьвінаў Зігібут, Зыгел, Зыгер; германскія імёны Sigibot, Sigel, Siger) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага sigus 'перамога'[7], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Скірмунт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sciremunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Жыгімонт азначае «перамога гарлівасьці»[9].

Адпаведнасьць імя Жыгімонт германскаму імю Sigimund сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10], і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[11].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Sigmund, Sigismundus (абодва 1506 год); Жигимонт (1514 год)[12]; Великославному господарю королю Жикгимонту Казимировичу (Валынскі кароткі летапіс); король его милость полский, великий князь литовский Жикгимонт Казимерович… Жикгимонт Старый (Баркулабаўскі летапіс)[13].

Ягелоны. Мастак Лукас Кранах

Нарадзіўся ў Казяніцах Радамскага павету Каралеўства Польскага ў 1467 годзе; да ўступленьня на пасад насіў тытул князя Апельн і Глогаў. Атрымаў добрую адукацыю, валодаў некалькімі мовамі[14]. Атрымаў ад старэйшага брата, караля Чэхіі і Вугоршчыны Уладзіслава II, Глогаўскае (з 1498 году) і Апольскае (з 1500 году) княствы ў Сылезіі, дзе набыў рэпутацыю разумнага і распарадчага кіраўніка. У 1504 годзе годзе прызначаны каралеўскім намесьнікам Сылезіі, пазьней Лужыцы.

Мянушку Стары набыў праз тое, што зрабіў сваім саўладцам — вялікім князем літоўскім (каранаваны ў 1529 годзе) і каралём польскім (каранаваны ў 1530 годзе) супольна з сабой свайго малога 10-гадовага сына, таксама Жыгімонта[15].

Выкліканы Аляксандрам у Вільню, адразу па ягоным пахаваньні быў абраны вялікім князем літоўскім (20 кастрычніка 1506 году), а потым, нягледзячы на апазыцыю сэнатараў з Малой Польшчы, на петрокаўскім сойме 8 сьнежня 1506 году — каралём польскім. Каранацыя адбылася ў Кракаве 24 сьнежня 1507 году.

Двойчы браў шлюб. 18 лютага 1512 году ажаніўся з Барбарай Запольскай (Барбара Заполья, дачка вугорскага князя Стэфана Заполья; 1495—1515). У гэтым шлюбе нарадзіліся дзьве дачкі:

Па сьмерці першай жонкі 18 красавіка 1518 году пабраўся шлюбам з Бонай Сфорца, дачкой мілянскага гэрцага. У гэтым шлюбе нарадзіліся два сыны:

і чатыры дачкі:

Унутраная палітыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Усталяваньне звона Жыгімонта Старога на Вавэльскую катэдру. Ян Матэйка, 1874 г.

Унутраная палітыка Жыгімонта Старога скіроўвалася на ўмацаваньне дзяржавы, але вайсковыя і фінансавыя рэформы, спробы вяртаньня каралеўскіх і вялікакняскіх маёнткаў, захопленых магнатамі, ня мелі значнага посьпеху[16]. У 1537 годзе супраць Жыгімонта Старога і магнатаў узьняўся фэўдальны мяцеж польскай сярэдняй шляхты — так званая «Курыная вайна». Баярства ВКЛ дамаглося роўных правоў для ўсяго вышэйшага стану, быў уведзены адзіны кодэкс законаў для дзяржавы — Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 году.

Другая жонка, Жыгімонта Старога — Бона Сфорца (з 1518 году) — адыгрывала пры ім значную ролю ў палітычным жыцьці дзяржавы, намагалася забясьпечыць пасады ў Польшчы і ВКЛ свайму сыну Жыгімонту Аўгусту, ў 1522 годзе прайшло яго намінальнае абраньне другім вялікім князем літоўскім, а ў 1529 — другім каралём Польшчы.

Замежная палітыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праводзіў актыўную замежную палітыку. У 1531 годзе ў змаганьні за Пакуцьце атрымаў перамогу над малдаўскім гаспадаром Пятром Рарэшам. Праводзячы антыгабсбурскую палітыку, склаў у 1524 годзе хаўрус з Францыяй і ў 1533 з Турэччынай. Мусіў весьці абарончыя войны[17] з Маскоўскай дзяржавай — у 1507—1508, 1512—1522 і 1534—1537, у выніку якіх ВКЛ страціла Смаленск. Для адбіцьця нападаў крымскіх татараў ва Ўкраіне ўтварыў памежную варту зь мясцовых жыхароў — казакаў.

У час уладарства Жыгімонта Старога ў Польшчы і ВКЛ пашырылася Рэфармацыя ў розных плыняў, што спрыяла далейшаму ўздыму гуманізму і адукацыі[18].

У часе перамогі Рэфармацыі ў Прусіі згадзіўся на разцэркаўленьне маёмасьці, у прыватнасьці зямель, сэкулярызацыю Тэўтонскага ордэна і ўтварэньне на яго тэрыторыі васальнага ў адносінах да Каралеўства Польскага Прускага герцагства на чале з Альбрэхтам Гогенцолернам — сваім пляменьнікам. За Жыгімонтам Старым, па загадкавай сьмерці апошніх мазавецкіх князёў, у 1526—1529 гадох з Польшчай узьядналася Мазавецкае княства.

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

У сваёй лацінамоўнай грамаце Дарагічынскай зямлі (Вільня, 1516 год) адзначаў, што ў «народнай літоўскай мове» (лац. vulgo Lituanico) судовыя выканаўцы называюцца «дзецкія» (Dzieczkie)[19][20].

Графічныя партрэты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Папярэднік
Аляксандар
Вялікі князь літоўскі
1506—1548
Наступнік
Жыгімонт Аўгуст
Кароль польскі
1506—1548
  1. ^ ст.-бел. Жикгимонт Старый; лац. Sigismundus I; польск. Zygmunt I Stary
  1. ^ Жыґімонт = Žygimont // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  2. ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #118797158 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  3. ^ Насевіч В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12—18 стагоддзяў. — Менск: БелЭН, 1993.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 198.
  5. ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
  6. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1330.
  7. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  10. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  11. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  12. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 157.
  13. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 174.
  14. ^ Žyhimont I Stary // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 226.
  15. ^ Вялікі князь Жыгімонт I Стары // Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012.
  16. ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт I // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 377.
  17. ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт I Стары // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 627.
  18. ^ Грыцкевіч А. Жыгімонт I Стары // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 628.
  19. ^ Januszowski J. Statuta, prawa y constitucie. — Kraków, 1600. S. 834.
  20. ^ Statut litewski. Zbior praw Litewskich od roku 1389 do roku 1529. — Poznań, 1841. S. 119.