Барысаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Барысаўскі раён
Flag of Barysaŭ, Belarus.png
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раёны Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Барысаў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (2018) 180 639[1]
Шчыльнасьць 60,5 чал./км²
Плошча 2987,63[2] км² (1-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 162 м[3]
Месцазнаходжаньне Барысаўскага раёну
Барысаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17-77
Паштовыя індэксы 222 5хх, 222 1хх
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Бары́саўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 3 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 180 639 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — горад Барысаў.

На ўсходзе мяжуе з Крупскім раёнам, на поўдні — зь Бярэзінскім і Ігуменскім раёнамі, на паўднёвым захадзе — са Смалявіцкім раёнам, на захадзе — з Лагойскім раёнам Менскай вобласьці, на поўначы — зь Віцебскай вобласьцю.

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня раўнінна-ўзгорыстая. Вялікая частка раёну разьмешчана ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны і Верхнебярэзінскай нізіны, паміж імі з захаду на ўсход працягнулася паласа Менскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 180—220 м, максымальная 260 м.

Карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя 173 радовішчы торфу, 2 радовішчы пяску і вытворных, 2 радовішчы легкаплаўкіх глінаў.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 18,2 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 647 мм Вэгетацыйны пэрыяд парцягваецца 187 дзён.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі Барысаўскага раёну цячэ рака Бярэзіна са сваім прытокам Схой, а таксама рэкі Мужанка, Бобр з прытокам Начай, Гайна, Бродня, Пліса, Рова, на тэрыторыі раёну знаходзіцца возера Пялік.

Расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лясы (51% тэрыторыі) хваёвыя, яловыя, бярозавыя, вялікія масівы ў паўночнай і заходняй частках раёну. Пад балотамі 13% тэрыторыі. У межах раёну частка Бярэзінскага біясфэрнага запаведніка.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 43,8 тыс. чалавек (без Барысава); 2008 год — 192 282 чалавекі; 2009 год — 188 142 чалавекі[4] (перапіс); 2016 год — 181 946 чалавек[5]; 2017 год — 181 149 чалавек[6]; 2018 год — 180 639 чалавек[1]

Агульная колькасьць насельніцтва Барысаўскага раёну, па зьвестках на 1 студзеня 2009 году, складае 192 282 чалавекі, зь іх:

  • гарадзкога — 150 006 чалавек;
  • сельскага — 41 774 чалавекі.

Колькасьць населеных пунктаў — 300.

Найбуйнешымі населенымі пунктамі раёну, паводле зьвестак на 1 студзеня 2008 году, зьяўляюцца:

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі, вырошчваньні льну. Пасевы зерневых і кармавых культураў, бульбы. Распасюджана агародніцтва. Прадпрыемствы па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, паліўнай і харчовай прамысловасьці.

Раён перасякаюць чыгунка і аўтамабільная дарога Менск — Масква, аўтадарогі на Бягомель, Бярэзань, Плешчаніцы.

Інфармацыя для турыстаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Зэмбіне, 1809 год

Захаваліся помнікі архітэктуры: былая вуніяцкая Сьвята-Пакроўская царква (кан. XVIII ст.) у в. Барань, касьцёл Раства Найсьвяцейшай Панны Марыі (пач. ХІХ ст.) і Сьвята-Ўваскрасенскі сабор (кан. ХІХ ст.) у месьце Барысаў, касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (кан. XVIII ст.) і Сьвята-Міхайлаўская царква (пачатак ХХ ст.) у в. Зэмбін, Сьвята-Усьпенская царква (канец ХІХ — пачатак ХХ стст.) у в. Сморкі, сядзібна-паркавы комплекс Сьлізьняў (XVIII ст.) у в. Мсьціж, сядзібны будынак (пачатак ХХ ст.) у в. Старабарысаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
  3. ^ GeoNames — 2005.
  4. ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Борисовский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Барысаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў