Клецкі раён
| Клецкі раён лац. Klecki rajon | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Статус | раён Беларусі |
| Уваходзіць у | Менская вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Клецак |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
| Кіраўнік | Анатоль Ладыга[d][1] |
| Насельніцтва (2018) | 27 323[2] |
| Шчыльнасьць | 28 чал./км² |
| Плошча | 974,12[3] км² |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 168 м[4] |
| Месцазнаходжаньне Клецкага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +375-17-93 |
| Паштовыя індэксы | 222 5хх, 222 6хх |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Кле́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 27 323 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Клецак.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мяжуе з Ганцавіцкім і Ляхавіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Нясьвіскім, Капыльскім і Салігорскім раёнамі Менскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паўночную частку раёну займае Капыльская града, цэнтральную — Клецкая раўніна, паўднёвая — разьмяшчаецца ў межах Прыпяцкага Палесься. Пераважаюць вышыні 150—180 м, максымальная вышыня 232 м (на поўнач ад вёскі Ліскава).
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,3 °С, ліпеня 17,8 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 670 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 192 дні.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рака Лань з прытокамі Начай, Цапрай. На мяжы з Капыльскім раёнам рака Морач і Чырвонаслабадзкое вадасховішча, на поўдні вадасховішча Лактышы.
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні буракоў; таксама вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, гародніну.
Прадпрыемствы харчовай, радыёэлектроннай, мэблевай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Асіпавічы — Баранавічы, аўтамабільныя дарогі Слуцак — Івацэвічы, Нясьвіж — Лунінец і іншыя.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Захаваліся помнікі архітэктуры й садова-паркавага мастацтва: Сьвята-Ўсьпенская царква (1863) у в. Бабічы, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква (1891), брама-званіца (1788), галубятня і капліца (1809) у в. Галынка, вятрак (пачатак XIX ст.), сядзіба (канец XIX ст. — пачатак XX ст.) у в. Даматканавічы, Сьвята-Пакроўская царква (1801) у в. Ёдчыцы, Сьвята-Дыянісаўская царква (2-я палова XIX ст.) у в. Заастравечча, касьцёл з кляштарам дамініканцаў (XVII ст.) і царква (канец XIX ст.) у месьце Клецак, палацава-паркавы комплекс (ХІХ ст.) у в. Радзівілімонты (в. Чырвоная Зорка), царква (пачатак XIX ст.) у в. Межная Слабада, касьцёл Узьнясеньня Крыжа Панскага (пачатак XX ст.) у в. Нагорнае, будынак паштовай станцыі (1-я палова XIX ст.) у в. Сіняўка, Сьвята-Багародзіцкая царква (1911) у в. Салаўі, сядзіба (1901) у в. Стралкова, Сьвята-Яна-Прадцечанская царква (пачатак XIX ст.) і сядзібна-паркавы ансамбль (2-я палова XIX ст.) у в. Туча, вятрак (канец XIX ст. — пачатак XX ст.) у в. Шайкі, сядзіба (1772) у в. Янавічы.
Войска
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ад кастрычніка 2003 году на захадзе Клецкага раёну пад Азярэччам (Галынкаўскі сельсавет) дзейнічаў радыётэхнічны вузел «Баранавічы» сыстэмы папярэджаньня пра ракетны напад, які ў Міністэрства абароны Беларусі арандавала Міністэрства абароны Расеі.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ева Фялінская (1793—1859) — удзельніца нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі, пісьменьніца
- Марыя Багушэвіч (1865—1887) — рэвалюцыянэрка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://kletsk.gov.by/ru/new_url_1429253600/
- 1 2 3 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- ↑ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Клецкий район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
