Язэп Адамовіч
Выгляд
| Язэп Аляксандравіч Адамовіч | |
| Старшыня Савету народных камісараў Беларускай ССР | |
|---|---|
| 17 сакавіка 1924 — 7 траўня 1927 | |
| Папярэднік | Аляксандар Чарвякоў |
| Наступнік | Мікалай Галадзед |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 26 сьнежня 1896 (7 студзеня 1897)[1] |
| Памёр | 22 красавіка 1937[1] (40 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
Язэ́п Алякса́ндравіч Адамо́віч (7 студзеня 1897 — 22 красавіка 1937) — дзяржаўны дзяяч Беларускай ССР.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Удзельнік Першай сусьветнай вайны, з 1917 году бальшавік. У 1918—1920 гады вызначыўся ў падаўленьні сялянскіх выступленьняў у Гомельскай, Віцебскай і Смаленскай губэрнях, у тым ліку Стракапытаўскага мецяжу ў Гомелі. У 1920 годзе ўвайшоў у склад Ваенна-рэвалюцыйнага камітэту і Рэўваенсавету ССРБ, наркам па ваенных справах, начальнік Менскага гарнізону. У 1922 годзе ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і падпісаньні Дагавору аб стварэньні СССР. Старшыня Саўнаркаму БССР у 1924—1927 гадах. У 1924 годзе пад яго кіраўніцтвам адбылося вяртаньне ў склад БССР Віцебскай губерні, перададзенай РСФСР амаль адразу па абвяшчэнні БССР.[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |