Перайсьці да зьместу

Бярэзань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бярэзань
лац. Biarezań
Населены пункт
Сядзіба Патоцкіх (рэканструкцыя)
Сядзіба Патоцкіх (рэканструкцыя)
Сьцяг Герб
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Бярэзінскі
Першыя згадкі 1501
Геаграфія
Вышыня НУМ 164 м[1]
Часавы пас
Каардынаты 53°50′ пн. ш. 28°59′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1715
Паштовы індэкс 223310
СААТА 6204501000
Нумарны знак 5
Сайт berezino.gov.by
Бярэзань на мапе Беларусі ±
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань
Бярэзань

Бярэ́зань — места ў Беларусі, на рацэ Бярэзіне. Адміністрацыйны цэнтар Бярэзінскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2019 год — 11 629 чалавек[3]. Знаходзіцца за 101 км ад Менску, на аўтамабільнай дарозе Менск — Магілёў. Рачная прыстань.

Бярэзань Любашанская — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захавалася сядзіба Патоцкіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Тапонім Бярэзань утварыўся ад назвы ракі Бярэзіны[4].

Традыцыйная гістарычная назва места — Бярэзань[5]. Доктар філялягічных навук, прафэсар Фёдар Янкоўскі паказвае на тое, што мясцовыя жыхары здаўна звалі паселішча няйнакш як Бярэзань[6][7]. Гэтая назва ўжывалася ў БССР да палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году (таксама сустракалася форма Беразынь[8]). Цяперашняя афіцыйная назва места — Беразіно. Яна ўтварылася ад расейскай назвы Березино[9] і ёсьць перакручваньнем традыцыйнай назвы, відаць, на манер расейскай вёскі Барадзіно (Маскоўская вобласьць), таксама вядомай падзеямі вайны 1812 году[10]. У нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Бярэзань фіксуецца як варыянтная форма. Гэта значыць, што пры жаданьні мясцовых жыхароў і ўладаў яна можа стаць нарматыўнай.

У ранейшыя часы, каб пазьбегнуць блытаніны з аднайменным мястэчкам у Харэцкай воласьці (Бярэзань Горная), мела назву Бярэзань Любашанская, Бярэзань Ігуменская[11] або Бярэзань Дольная.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Першы пісьмовы ўпамін пра Бярэзань як мястэчка Любашанскага староства Віленскага ваяводзтва датуецца 7 чэрвеня 1501 году. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва[12].

У сярэдзіне XVI ст. Бярэзань знаходзілася ў валоданьні Сапегаў. Адзін з прадстаўнікоў роду Казімер Леў Сапега, на той час маршалак дворны, 24 верасьня 1641 году заснаваў тут драўляны касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (будаваньне вялося да 1644 году)[13]. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе мястэчка на пэўны час трапіла пад маскоўскую акупацыю.

У 1668 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімер надаў Бярэзані прывілей на штотыднёвы торг і штогадовыя кірмашы. З 1671 году маёнткам валодалі Тышкевічы. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) 16—17 ліпеня 1708 году каля мястэчка праз раку Бярэзіна перапраўляўся з сваімі войскамі кароль Швэцыі Карл XII.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бярэзань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Ігуменскага павету. Маёнтак перайшоў да Патоцкіх. У вайну 1812 году мястэчка і яе ваколіцы сталі арэнай баявых дзеяньняў. У 1-й палове XIX ст. у Бярэзані працавала суконная мануфактура. На 1858 год тут было 459 будынкаў, на 1892 год працавалі бровар, канатная фабрыка, млын. Купцы зь Бярэзані гандлявалі дрэвам, пянькой, прадуктамі з смалы. Паводле зьвестак перапісу 1897 году, існавалі расейская народная вучэльня, школа, аптэка, паштова-тэлеграфная кантора.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бярэзань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бярэзань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[14]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Бярэзань увайшла ў склад Беларускай ССР ўвайшла ў склад БССР. У жніўні — ліпені 1920 году мястэчка займалі польскія войскі. 17 ліпеня 1924 году Бярэзань стала цэнтрам раёну (з 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году ў Ігуменскім раёне) Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 году — Менскай акругі. У студзені 1938 году мястэчка ўвайшло ў склад Магілёўскай, 20 верасьня 1944 году — Менскай вобласьці. 27 верасьня 1938 году Бярэзань атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 3 ліпеня 1941 да 3 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

7 сакавіка 1968 году Бярэзань атрымала статус места. 22 лістапада 2007 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб і сьцяг.

  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 1086 чал.; 1880 год — 3181 чал.; 1897 год — 4987 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1930 год — 2968 чал.[15]; 1939 год — 4,8 тыс. чал.[16]; 1968 год — 6,4 тыс. чал.[17]; 1970 год — 6,9 тыс. чал.; 1989 год — 12,7 тыс. чал.[16]; 1995 год — 13,3 тыс. чал.[18]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 12,9 тыс. чал.; 2007 год — 12,8 тыс. чал.; 2009 год — 12 020 чал.[19]; 2014 год — 11 907 чал.[19]; 2016 год — 11 832 чал.[20]; 2017 год — 11 698 чал.[21]; 2018 год — 11 672 чал.[22]; 2019 год — 11 629 чал.[3]

У Бярэзані працуюць 3 сярэднія і музычная школы.

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Дзеюць дом культуры, кінатэатар, 2 бібліятэкі.

Афіцыйная назваГістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліцаПапоўшчына вуліца
Кастрычніцкая вуліцаІгуменская вуліца
Лясных вуліцаШкольная вуліца
Менская вуліцаМенская вуліца
Набярэжная вуліцаПалацавая вуліца
Піянэрская вуліцаПаложынская вуліца
Савецкая вуліцаПракошынская вуліца
Чырвонарамейская вуліцаСалдацкая вуліца[23]

Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, лёгкай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Бярэзані
  • ААТ «Бярэзінскі сыраробны завод»
  • ААТ «Бярэзінскі льнозавод»
  • РУП «Мадыкор»
  • АСП РУП «Менск Крышталь» вытворчы цэх «Бярэзінскі спіртовы завод»
  • філія Кааппрам Бярэзінскага раённага спажывецкага таварыства
  • філія СТАА «Прафітсыстэм»
  • КУП «Бярэзінскі раённы камбінат побытавага абслугоўваньня»

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Брукаванка да сядзібы Патоцкіх

Спыніцца можна ў гасьцініцы «Беразіно»[24].

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Аляксандар Парвус (1867—1924) — дзяяч сацыял-дэмакратычнага руху, публіцыст
  • Яўген Сідаровіч (нар. 1928) — навуковец у галіне фізыялёгіі, экалёгіі, інтрадукцыі расьлінаў і ахове навакольнага асяродзьдзя
  • Рыгор Старобінец (1910—2001) — хімік, сябар-карэспандэнт АН Беларусі (1969), Заслужаны дзяяч навукі Беларусі (1980)
  • Станіслаў Шостак (1898—1961) — беларускі і польскі вайсковец, палкоўнік, адзін з арганізатараў бранятанкавых войскаў у міжваеннай Польскай Рэспубліцы
  • Ізраіль Элентух (1913—?) — гісторык мастацтваў і мастацтвазнаўца
  1. GeoNames (анг.) — 2005.
  2. Численность населения на 1 января 2026 г. и среднегодовая численность населения за 2025 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, посёлков городского типа (рас.)Минск: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2026. — 30 с.
  3. 1 2 Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  4. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 26.
  5. Вячорка В. (19.03.2016) «Бабёнка — это я понимаю!». Як русіфікавалі тапонімы.. Радыё Свабода. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  6. Скарачэнні геаграфічных назваў (вёсак, мястэчкаў і г. д.) // Янкоўскі Ф. Беларуская фразеалогія. Фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне / Рэдактары М. Яўневіч, А. Баханькоў. — Менск: «Вышэйш. школа», 1968.
  7. Шур В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1998. С. 170.
  8. Каганец К. Творы / Уклад., прадм. і камент. С. Александровіча. — Мн.: Маст. літ., 1979. — С. 260. — 264 с. — 5000 ас.
  9. Вячорка В., Карней І. Гарады з «памылкамі» ў назвах: Беразіно ці Бярэзань?, Радыё Свабода, 16 жніўня 2019 г.
  10. Вольга Іскрык, Зьміцер Саўка. (16.01.2011) Сапраўдныя назвы беларускіх гарадоў. Белсат ТВ. Праверана 9 чэрвеня 2011 г.
  11. Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 144.
  12. ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 312.
  13. ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 313.
  14. Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  15. Насевіч В. Беразіно // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 16.
  16. 1 2 Насевіч В. Беразіно // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 17.
  17. Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  18. БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 105.
  19. 1 2 Численность населения на 1 января 2014 года и среднегодовая численность населения за 2013 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  22. Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  23. Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Минщина. — Минск, 2008.
  24. Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]