Забашавіцкі сельсавет
Заба́шавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Забашавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Барысаўскага раёну Барысаўскай акругі (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Менскай, з 15 студзеня 1938 году — Менскай вобласьці).
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Забашавічы, Забашэўка, Заручча, Засьценак, Краснае, Мурашкі, Навішчына, Ніціеўшчына, Плоскае, Слабодка, Смольле, Сьвятое, Устрона, Шабліншчына і хутар Рыбачнае — перададзеныя ў склад Глівінскага сельсавету[1].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 году — 22
Колішнія населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Буда, Елісееўка, Завель, Лозіна, Падровы, Рэчкі, Сакоўшчына, Сілічы[2], вёскі Вылазы, Рудакопішча, Чапа, Чарніца і хутары Быкаўскі, Восава, Дуброўшчына, Краснае, Мурашкі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 110
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 137
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области (рас.) (pdf)
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 20. — ISBN 985-11-0077-3